У 110-гадовай юбіляркі 2023 года Эдзі Сямёнаўны Агняцвет сапраўднае прозвішча – Каган. Яе не стала ў 2000 годзе. Яна нарадзілася ў сям’і служачых, працавала на мінскім заводзе «Камунар», рэдактарам Беларускага радыё, у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1937 года стала членам Саюза пісьменнікаў СССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане.
Дэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне», «Вясновай раніцай», «Край мой родны», «Дарога ў будучыню», «Беларуская рабіна», «Жаданне», «Спадзяванне калыханак», «Закаханым», паэму «На беразе Волгі». Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі», «Ля піянерскага кастра», «Твае таварышы», «Госць з далёкай зямлі», «Незвычайныя канікулы», «Першы ліст», «Падарожнік», «Піянерская гама», «Краіна маленства», «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя», «Доктар Смех», «Ад зярнятка да вясёлкі», «Хто пачынае дзень?», «На двары алімпіяда», «Буду настаўнікам», паэмы «Песня пра піянерскі сцяг», «Мы будзем сябраваць». Напісала лібрэта опер для дзяцей “Джанат” і «Марынка». Пераклала на беларускую мову многія творы. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровым дыпломам імя Х. К. Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».
У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, на аснове якіх былі выбраны афарызмы. Аб’ектам даследавання не сталі вершы для дзяцей з 1 тома і вершы-пераклады з 2 тома.
трапны лаканічны выраз павучальнага характару, сентэнцыя, навучанне, выслоўе