Штогод  беларускія выдавецтвы здзіўляюць юных чытачоў россыпам новых кніг.

Кожнае выданне – падзея!

Чытачы, акунуўшыся ў свет дзівосных кніг, мараць і фантазіруюць, робяцца вынаходнікамі і адкрывацелямі, падарожнічаюць па фантастычных краінах і вучацца проста рабіць добрыя ўчынкі…

Кожная кніга адкрывае нешта новае, яркае, цікавае, неспадзяванае!

Жадаем карыснага чытання!



Эдзі Агняцвет ой рыжы Бім"


У кнігу ўваходзяць лепшыя творы вядомай паэткі Эдзі Агняцвет (1913-2000), уладальніцы Ганаровага міжнароднага дыплома імя Х. К. Андэрсена. "Мой рыжы Бім" будзе вам найлепшым сябрам і ў сумныя хвіліны, і ў вясёлы час. 



Святлана Быкава "Мастак-чарадзей"


У кнізе аўтар у паэтычнай форме расказвае, як прырода, бы жывая істота, засынае восенню, адпачывае ўзімку, абуджаецца вясной, а ўлетку — квітнее і радуецца жыццю.         Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам і бацькам. 



 Анастасія Валхоўская "Чарнічны мішка"


Нават самы звычайны дзень можа стаць святам, варта толькі захацець. А Чарнічны Мішка і яго сябар дапамогуць у гэтым. Іх чароўны каляндар падкажа маленькім і дарослым летуценнікам, як напоўніць жыццё цікавымі справамі, добрымі навінамі, цудоўным настроем і загадкамі. Напрыклад, такімі: што можна рабіць у Дзень біцця бібікаў або які швэдар апрануць у Дзень аранжавага настрою, як адчыніць скрыначку з радасцю і калі лепш майстраваць будан з посцілак? 


 Уладзімір Мазго "Казкі ката-марахода"


Вы не сустракалі ката-марахода, не чулі пра яго неверагодныя прыгоды? Тады хутчэй бярыцеся за гэтую кнігу, бо вас чакаюць розныя дзівосы: і кругасветнае падарожжа з галоўным героем, і перамога над марскімі піратамі, і танцы ў Антарктыдзе з вясёлымі пінгвінамі, і сяброўства з кітом-веліканам, і безліч іншых цудаў...

     Кніга вучыць дабрыні і шчырасці, любові да радзімы і адказнасці за ўсё жывое на зямлі.

Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


 Міхась Пазнякоў "Сынок"

   Новую кнігу вядомага дзіцячага пісьменніка склалі апавяданні і казкі самай рознай тэматыкі. Творы маюць адметную пазнавальную і выхаваўчую скіраванасць.             Аўтар па-мастацку, вобразна вырашае важныя пытанні сумленнасці, праўдзівасці, дабрыні, любові да ўсяго жывога, да прыроды, да Радзімы. Казкі напісаны пераважна пра жывёл, птушак і расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. 



Кацярына Хадасевіч-Лісавая  "Вухуцік"

Перад вамі кніга-перакрутка! Адна частка — для чытачоў-хлопчыкаў, другая — для дзяўчынак. Гэта два розныя ўваходы ў адну кнігу. Адкрый і прачытай сваю частку! Альбо чытай з двух бакоў, а потым спыняйся на сярэдзіне, дзе цябе і тваіх сяброў чакае «Ван-друльня» (вандроўка і гульня). 

     Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая 

"Зорка нябесная,зорка зямная"

 Нас заўсёды прываблівалі прыгожыя зорныя далячыні, хацелася спазнаць іх таямніцы. У выданні, якое вы трымаеце ў руках, адкрываюцца самыя запаветныя сакрэты бязмежнага космасу. Гэта больш чым навуковыя даследаванні, больш чым назіранне з дапамогай тэлескопаў. Гэта прыгожая рамантычная казка...
Кніга пазнаёміць чытачоў з самай абаяльнай зоркай, якая таемна пабывала на Зямлі. Фантастычныя пераўвасабленні і казачныя падзеі... Праз усё гэта давядзецца прайсці юным чытачам з незвычайным персанажам кнігі. 




Аляксей Якімовіч "Белакрылая птушка"

  У новых аповесцях вядомага беларускага пісьменніка 

A. М. Якімовіча расказваецца пра падлеткаў, якія трапляюць у розныя драматычныя сітуацыі і годна спраўляюцца з імі.

У кнігу ўключаны і новыя вершы аўтара.

Для шырокага кола чытачоў.