Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

20.02-25.02.2023


План святкавання тыдня беларускай мовы.docx
План святкавання тыдня беларускай мовы з 21.docx

Вучні аб роднай мове

reklama_kids_1.mp4
reklama_kids_2.mp4
reklama_kids_3.mp4
reklama_kids_6.mp4
reklama_kids_5.mp4
reklama_kids_4.mp4

Родная мова, цудоўнаямова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка

                                                                            У. Дубоўка

Традыцыйна ва ўстанове “Сярэдняя школа № 35 імя М.А.Волкава г.Гродна” да Міжнароднага дня роднай мовы праводзіцца тэматычны тыдзень. Гэты навучальны год не стаў выключэннем.

Раніца 21 лютага 2022 года выдалася надзвычай святочнай. Ужо пры ўваходзе ў школу ўсіх сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, дарылі цікавыя сувеніры. Ад навучэнцаў малодшых класаў сыходзіла энергія здзіўлення, якія не разумелі, што гэта за свята ў школе?!

Творчая група, якая працавала ў школе на 1 і 2 уроках, данесла інфармацыю, што на працягу ўсяго тыдня будуць ладзіцца святы беларускага слова, беларускіх традыцый. І кожны, хто жадае, можа стаць удзельнікам гэтых свят. На 4-м уроку вучні 9 ”А” класа правялі галасаванне сярод 10-х і 11-х класаў  “Самае беларускае слова”. Самымі папулярнымі беларускімі словамі па выніках галасавання сталі “Бацькаўшчына”,”гарбуз” і “цыбуля”.

Арыгінальныя выставы, размешчаныя на першым паверсе і ў бібліятэцы, прыцягвалі ўвагу сваёй тэматыкай і змястоўнасцю. Аматары літаратуры мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі беларускай літаратуры.

Стала добрай традыцыяй праводзіць у час нашых святаў актыўныя мерапрыемствы з гульнямі, забаўкамі, інсцэніроўкамі, танцамі.

Захапляльна прайшла інтэрактыўна-інтэлектуальная гульня “Летапіс беларускага слова” для навучэнцаў 7-8 класаў. Рабяты мелі шчаслівую магчымасць зазірнуць у вытокі роднай мовы і адчуць яе невычэрпную моц, узгадаць імёны, якія з’яўляюцца сімвалам, візітоўкай нашай краіны – Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Францішка Багушэвіча, адчуць асалоду ад судакранання з мілагучным беларускім словам і аддаць даніну павагі роднай мове, папоўнілі свой слоўнікавы запас, выконваючы заданні “Медыяазбукі” і адказваючы на пытанні тэматычных тураў.

Прыгожая мова, мілагучныя вершы беларускіх паэтаў гучалі на літаратурнай гасцёўні “Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”, літаратурных кампазіцыях “У краіне роднай мовы”, “Гучы, роднае слова”.

Свае рознабаковыя таленты маглі праявіць навучэнцы старэйшых класаў, прыняўшы ўдзел у  літаратурнай вечарыне “Прапрадзедаў маіх жывая мова”. А сустрэча за круглым сталом “Дар слова” не магла не закрануць самыя тонкія струны душы вучняў.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня, спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, да Бацькаўшчыны, бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.