Эссе – победитель конкурса
Памяць мінулых гадоў
Красавік 1945 года … Ішлі жорткія баі за Кёнігсберг – старажытную сталіцу нямецкіх каралёў. Пасля магутнай артпадрыхтоўкі танк Міхаіла Васільевіча Міхнаўца адным з першых уварваўся ў гэты горад-крэпасць, пракладваючы дарогу і сабе, і пяхоце. Тут, здавалася, страляла ўсё: вокны, сцены, руіны … Горад быў добра ўмацаваны: вялікая колькасць салдат, афіцэраў, зброі і баявой тэхнікі.Пасля доўгіх і тяжкіх баёў горад паў, але был моцна разбураны.
І вось на руінах аднаго з будынкаў, захопленых нашымі салдатамі, Міхаіл Васільевіч сярод нямецкіх кніг знайшоў томік вершаў Някрасава на рускай мове. Вялікая радасць ад знаходкі ахапіла яго. У мінуты паміж баямі ён з задавальненнем і сам чытаў вершы, і з такім жа задавальненнем слухалі вершы яго баявыя таварышы.
Пасля каманды “Да бою!” Міхаіл хуценька сунуў кнігу за гімнасцёрку і кінуўся да танка. І калі ўперадзе сталі ірвацца снарады, міны, танкіст адчуў моцны штуршок у грудзях, ногі адразу падкасіліся … Ужо потым, у шпіталі, урачы паказалі Міхаілу кнігу, якая стала своеасаблівым бронежылетам для байца. Куля прабіла кнігу, параніла лёгкае, але не стала смяротнай. Міхаіл застаўся жывы. Тут, у шпіталі, ён увесь час успамінаў сваю сям'ю: жонку і дачку, якіх бачыў апошні раз у 1940 годзе, калі яно прызвалі ў Чырвоную Армію. Маленькай дачцэ было тады два гады. Дзе яны? Што з імі?
Да вайны Міхаіл скончыў Слуцкае вучылішча і вучыўся завочна на гісторыка-геаграфічным факульцеце БДУ, выкладаў гісторыю і ўзначальваў школу. Пасля службы ў Чырвонай Арміі адразу пайшоў на фронт. Мірнае і шчаслівае жыццё абарвала вайна.
Танкіст, двойчы кавалер Ордэна Славы, ён мужна ваяваў, прайшоў усю вайну. Ваяваў у танкавай брыгадзе на трэцім Беларускім фронце, на Курскай дузе. Цяжка паранены, здолеў выжыць і вярнуцца дамоў.
Вярнуўся Міхаіл у родны Старобінскі раён у 1946 годзе. Адразу з галавой акунуўся ў школьныя праблемы. Учарашняга воіна-танкіста назначылі загадчыкам раённым адзелам народнай адукацыі. Але ўжо напярэдадні першай гадаўшчыны Перамогі выдатнага педагога не стала. Адкрылася старая рана, і ўрачы не змаглі дапамагчы. Было Міхаілу ўсяго трыццаць шэсць гадоў.
Кароткае, як імгненне, жыццё чалавека, мужнага патрыёта, нашага сямейнага героя. Міхаіл – мой прапрадзед, якім я вельмі ганаруся. Я ганаруся яго подзвігамі, адвагай ў той ваенны час. Я ўдзячны яму за нашу свабоду. А зборнік вершаў Някрасава – наша сямейная рэліквія. Мая прабабуля Святлана, тая самая маленькая дзяўчынка, беражна захоўвала параненую кнігу з кроплямі крыві свайго бацькі на старонках. Потым яна гэту кнігу перадала ў краязнаўчы музей Доўгаўскай сярэдняй школы, у якой працавала ўсё жыццё.