Дамiно
На Беларусі вядомыя 2 тыпы калаўрота – стаяк (больш характэрны для заходніх раёнаў) і (пераважаў ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку – збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з'явіліся ў XVI ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны XIX ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства на поўначы і ўсходзе Беларусі, на поўдні краіны пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна
Приспособление для ручного прядения, приводимое в движение ножной педалью.
Device for mechanized spinning of flax and wool at home.
Gerät zum maschinellen Spinnen von Flachs und Wolle zu Hause.