Функцыі 

9 клас

 Пры    вялікай     разнастайнасці электронных сродкаў навучання  па  розных   вучэбных   прадметах адчуваецца   недахоп    інтэрактыўнага  мультымедыйнага  матэрыялу   на беларускай мове,   у  прыватнасці,   па прадмеце "Матэматыка".      Вучэбны праект «Функцыі» уяўляе сабой  метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу і накіраваны на дапамогу настаўніку ў падрыхтоўцы   і      правядзенні     ўрокаў па тэме “Функцыі” (матэматыка, 9 клас), дазволіць выкарыстаць розныя формы і метады работы, а таксама будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

Каштоўнасць вучэбнага праекта заключаецца  ў   тым,  што  ён  утрымлівае  сістэматызаваны      матэрыял,      які  дазваляе    арганізаваць прадуктыўную работу па засваеннювучнямі асноўных ведаў  па    тэме.  Шматлікае інтэрактыўнае  напаўненне (прэзентацыі, тэсты,  практыка-арыентаваныя заданні, відэаматэрыялы)  дапаможа   разнастаіць работу і зрабіць  яе не толькі змястоўнай,    але    і    цікавай,     дасць   магчымасць    павысіць    узровень тэарэтычных   ведаў, будзе  спрыяць  развіццю памяці,  мыслення,   увагі, уяўлення.

Электронны вучэбны праект   можа   быць   выкарыстаны   як  для самастойнай работы навучэнца, так і   ў рабоце педагога на ўроках. У якасці тэхналагічнай базы   для  выканання   праекта выбраны сайты , дакументы,  формы,      прэзентацыі     Google,    сэрвісы    web   2.0:    LearningApps.org, Сalameo. 

Увесь матэрыял сістэматызаваны і структураваны ў пэўныя раздзелы. 

У раздзеле "Канспекты ўрокаў" прапанаваны распрацоўкі 13 ўрокаў па дадзенай тэме. Раздзел "Прэзентацыі" змяшчае мультымедыйныя прэзентацыі. Матэрыялы дадзеных раздзелаў   могуць   быць   выкарыстаны як у гатовым   выглядзе,  так   і    для мадэлявання ўласнага ўрока.   

Раздзел "Правяраем веды" змяшчае тэсты для арганізацыі праверкі ведаў вучняў па тэме "Функцыі".  

Для  адпрацоўкі атрыманых  тэарэтычных      ведаў     на  практыцы, удасканальвання  разумовых  аперацый   прапануецца  раздзел "Інтэрактыўныя заданні".

Раздзел "Тэматычны кантроль" уключае тэсты, самастойныя і кантрольную работу па дадзенай тэме. 

Раздзел "Відэафрагменты ўрокаў" дапаможа  як вучням для самастойнага  засваення новых ведаў, так і настаўнікам для  таго, каб разнастаіць формы і метады падачы  інфармацыі на этапе вывучэння новага матэрыялу. 

Змястоўная частка электроннага вучэбнага модуля падабрана з улікам узросту дзяцей, прынцыпаў даступнасці,  навуковасці,    арыентавана    на сувязь  з  жыццёвым вопытам навучэнцаў. Інтэрфейс рэсурсу зразумелы і зручны карыстальнікам.