ВІКТАРЫНА

Віктарына ўяўляе сабой шэраг пытанняў па прадэманстраваным раней матэрыяле. Пытанні прадстаўлены ў выглядзе фота, фрагментаў музыкі, тэксту. Гульня-віктарына дапамагае падагульніць і замацаваць атрыманую інфармацыю.

Віктарына камандная, складаецца з трох тураў. У кожнай камандзе выбіраецца капітан.

Першы тур “Адзін з чатырох”. На экране з’яўляецца пытанне і чатыры варыянты адказаў. За правільны адказ каманда атрымлівае 10 балаў. Можна выкарыстаць падказку “50/50”. У гэтым выпадку каманда атрымлівае толькі 5 балаў.

Другі тур “Угадай назву верша”. Каманды адначасова слухаюць урывак з песні на словы Я.Купалы. Улічваецца хуткасць і правільнасць адказу. Кожны правільны адказ – 10 балаў.

Трэці тур “Капітаны”. Капітаны каманд па чарзе выбіраюць на экране нумар пытання, даюць адказ (кошт правільнага адказу - 10 балаў). Калі капітан не ведае адказу, каманда мае права адказаць за яго. Гэта дадае ў капілку каманды 5 балаў. Максімальная колькасць балаў у гэтым туры - 50.

Віктарына Я.Купала