Беларуская мова.
5 клас (2 частка)
Беларуская мова.
5 клас (2 частка)
WEB-скарбонка распрацавана Кабак Аленай Леанідаўнай, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат".
Дадзены рэсурс навучання адпавядае зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для V класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, і зместу вучэбнага дапаможніка "Беларуская мова" для 5 класа (2 частка) 2024 года выдання. У склад WEB-скарбонкі ўвайшлі інтэлект-карты (Microsoft PowerPoint), інтэрактыўныя практыкаванні (LearningApps і Wordwall) і анлайн-пазлы інтэлект-карт (Jigsaw Planet) па ўсіх тэмах раздзелаў вучэбнага дапаможніка. На кожнае інтэрактыўнае практыкаванне і анлайн-пазл дадзены QR-коды і актыўныя спасылкі.
Распрацаваны матэрыял адрасуецца настаўнікам беларускай мовы, вучням ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама іх законным прадстаўнікам.
ЗМЕСТ
Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і
Беларускі алфавіт. Назвы літар
Правілы пераносу слоў (паўтарэнне)
Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а
Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я
Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах
Глухія, звонкія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Свісцячыя і шыпячыя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Зычныя [д] — [дз’], [т] — [ц’], іх вымаўленне і правапіс
Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс