Літаратурны web-квэст

"Ехаў казачнік Бай..."

Прывітанне, дарагія дзеці і паважаныя дарослыя!

Запрашаем Вас прыняць удзел у вэб-квэсце, які прысвечаны творам беларускай мастацкай літаратуры і фальклору для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Eхаў казачнік Бай

Цераз сёлы і гай.

Нёс ён казачак мех

Песень, вершаў і ўцех.

Як па сёлах хадзіў,

Недзе мех там згубіў.

Каб не сціх дзетак смех,

Мы шукаем той мех.

Зрабіце ласку, памажыце,

У вэб-квэсце ўдзел прыміце.

Кожны з нас з маленства ведае і любіць казачніка Бая. Ён, як добры чарадзей, спявае дзецям песенькі і калыханкі, расказвае цікавыя казкі і вершы. Казачнік Бай шмат вандруе, у дарозе з ім часта адбываюцца неверагодныя гісторыі. Вось і гэты раз не стаў выключэннем. А сталася так, што Бай згубіў усе свае пажыткі, а галоўнае, ён згубіў свой казачны мех. І цяпер ён вельмі сумуе, што не можа трапіць у госці да дзяцей са сваімі казкамі.

Мы можам дапамагчы казачніку Баю адшукаць яго мех і даведацца, што ў ім ляжыць, калі выканаем заданні вэб-квэсту. Самыя ўважлівыя, кемлівыя, начытаныя і старанныя атрымаюць падарунак ад казачніка.

Жадаем Вам поспехаў!