Прасы

Irons

Прас, сярэдзіна ХХ ст. (3 адзінкі).

Прылада для прасавання тканых вырабаў. Прас награвалі гарачым кавалкам жалеза (душой) або сыпалі жар. Адтуліны зроблены ў выглядзе кола.

1 - Памер 200х97. вага 3005г

2 - Памер 200х100, вага 2861 г.

3 - Памер 192х98, вага 2637 г.

Iron, mid-twentieth century. (3 units).

Device for Ironing woven products. The iron was heated with a hot piece of iron (soul) or poured heat. The holes are made in the form of a wheel.

1-size 200x97. Weight 3005g

2-Size 200x100, weight 2861 g.

3-size 192x98, weight 2637 g.

Вугальныя прасы з трубой (6 адзінак)

1 - Памер 245х140. вага 5395г

2 - Памер 210х130, вага 4310 г

3 - Памер 185х110, вага 2970г

4 - Памер 211х135. вага 4195г

5 - Памер 194х112,. вага 3229 г

6 - Памер 185х106,. вага 3101 г

Прас – прылада для разгладжвання складак на тканіне.

Вугальныя прасы з трубой былі складаней ў вырабе і даражэй чыгуннай адліўкі. Прас з часам ўдасканаліўся, абзавёўся трубой, каласніковымі рашоткамі і стаў нагадваць мініяцюрную печку, у якую закладвалі бярозавыя вугалькі. Ёсць у гэтай печцы нават паддувала.

Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць. Але прыбор меў істотны недахоп – моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах.

Гэтыя прасы не адрозніваліся зручнасцю і бяспекай: іскры і дробныя вугольчыкі раз-пораз выляталі з жароўні, пакідаючы на вопратцы апаліны і дзіркі.

Для лепшай цягі па баках рабілі адтуліны, часам прас нават забяспечваўся трубой. Каб зноў распаліць ўжо астылыя вуглі, у адтуліны дзьмулі, альбо размахвалі прасам з боку ў бок. Паколькі прасы былі цяжкімі, прасаванне ператваралася ў цяперашняе сілавое практыкаванне для мышцаў рук.

Вялікія чыгунныя прасы важылі да 10 кг і прызначаліся для прасавання грубых тканін.

Першыя вугальныя прасы з трубамі беларусы атрымалі праз Польшчу ў канцы XIX стагоддзя. Першыя айчынныя мадэлі вугальных прасаў пачалі выпускаць адразу пасля вайны на “Лідсельмашы” і Магілёўскім ложкавым заводзе. Прасы, сцвярджаюць старажылы, былі выдатнай якасці, на іх быў некалі попыт. У вёсках такімі прасамі карысталіся доўга – пакуль усюды не прыйшла электрычнасць.

Coal irons with a pipe (6 units)

1-size 245x140, weight 5395g

2-size 210x130, weight 4310 g

3-size 185x110, weight 2970g

4-size 211x135. weight 4195g

5-size 194x112,. weight 3229 g

6-size 185x106,. weight 3101 g

Iron-a device for smoothing the folds on the fabric.

Coal irons with a pipe were more difficult to manufacture and more expensive than cast irons. The iron has been improved over time, got a pipe, grate grates and began to resemble a miniature stove, where they laid birch coals. There is even a fan in this stove.

This iron was heated with birch coal, the top of it opened like a box, and the embers were poured inside. There were holes in the side walls to improve traction. Such an iron was called ”wind", because it had to be constantly inflated. But the device had a significant drawback - strongly smoked, released carbon monoxide and burnt smell.

These irons were not very convenient or safe: sparks and small embers were constantly flying out of the brazier, leaving appalines and holes on the clothes.

For better traction, holes were made on the sides, sometimes the iron was even provided with a pipe. To reheat the already cold coals, the holes were blown, or the iron was swung from side to side. Because the irons were heavy, dry cleaning became the present power exercise for the muscles of the arms.

Large cast irons weighed up to 10 kg and were used for Ironing coarse fabrics.

Belarusians received the first coal irons with pipes through Poland at the end of the XIX century. The first domestic models of coal irons began to be produced immediately after the war at Lidselmash and Mogilev bed factory. Irons, as old-timers say, were of excellent quality, they were once in demand. In the villages, such irons were used for a long time - until electricity came everywhere.

Прас, сярэдзіна ХХ ст.

Выкарыстоўваўся для прасавання тонкіх тканін і дробных дэталяў адзення - манжэт, каўнерыкаў, карункаў - карысталіся маленькімі прасамі, памерам усяго толькі з поў-далоні.

1 - Памер 180х82, вага 3595г

Iron, mid-twentieth century.

It was used for Ironing fine fabrics and small details of clothing - cuffs, collars, lace - using small irons, the size of only half a palm.

1- size 180x82, weight 3595g

Прас электрычны

Памер 201х109, вага 2303г

Гісторыя праса

Прас быў вынайдзены вельмі даўно. У IV стагоддзі да нашай эры ў Старажытнай Грэцыі былі вынайдзены спосабы плісіроўкі адзення з палатна з дапамогай гарачага металічнага дубца, нагадваючага качалку. Для разглажвання адзення ў старажытнасці выкарыстоўваліся злёгку апрацаваныя нагрэтыя камяні. У XVIII—XIX стагоддзях прасы ўяўлялі сабой металічныя збудаванні формы, блізкай да сучаснай. Прасы награваліся на газе або ў печы.

У Расіі да ўвядзення ў ўжытак прасаў ў эпоху Смуты палякамі і літоўцамі адзенне не гладзілася. Кашулі і парты з натуральнай ільняной тканіны пасля мыцця і сушкі патрабавалася добра расцерці для надання мяккасці і варсістасці. Гэта ажыццяўлялася арыгінальным спосабам. Бялізна наматывалася на качалку, пасля чаго некалькі разоў старанна пракатывалася «рубелем» — доўгай драўлянай плашкай з рэбрамі на ніжняй паверхні і ручкай на канцы. Рубель з характэрным стукам перекатваў качалку, рэбры яго пры гэтым разміналі валокны тканіны. Гэта прыстасаванне называлася таксама «ребрак», «раскатка», «пральник». Яно праіснавала ў беларускіх вёсках некаторых рэгіёнаў да канца XX стагоддзя.

Існавалі таксама «гавки» — шкляныя шары, напоўненыя гарачай вадой металічныя кружкі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя з'явіўся прас з падпаленымі вуглямі ўнутры. Найбольш распаўсюджанымі былі награвальныя прасы — яны ставіліся ў печ і разаграваліся. Значна даражэй былі спіртавыя прасы — у XIX стагоддзі за яго давалі невялікую чараду авечак. Прас з электранагрэвам з’явіўся ў канцы XIX стагоддзя.

Электрычны прас

Электрычныя прасы выпускаюць з тэрмарэгулятарам, які аўтаматычна падтрымлівае небходную тэмпературу, і з параўвільгатняльнікам. Пры ўстаноўцы (паваротам ручкі) указальніка тэрмарэгулятара супраць адпаведных адзінак тэмпературы награвання ў цэнтры “падэшвы” праса будзе 75—205°С. Максімальная тэмпература награвання дасягаецца пры гранічным становішчы ручкі тэрмарэгулятара. Электрапрасы з параўвільгатняльнікам маюць бачок для вады (ёмістасцю звычайна 160—200 см³), уманціраваны ў корпус праса або размешчаны па-за ім. Вада, што паступае з бачка ў паравую камеру ўнутры корпуса, ператвараецца ў пару, якая, выходзячы з адтуліны ў “падэшве”, увільгатняе тканіну. Адна запраўка бачка разлічана на бесперапыннае ўвільгатненне тканіны не менш як 20 мін. Такім прасам можна прасаваць і без падпарвання. Для таго, каб у бачку і паравых адтулінах праса не ўтварыўся накіп, яго рэкамендуецца напаўняць кіпячонаю вадой. Пасля прасавання рэшткі вады з бачка трэба выліць. Спажываная магутнасць прасаў з тэрмарэгулятарам звычайна 1000 Вт, маса 1,2—1,8 кг. Існуюць таксама малагабарытныя электрычныя прасы. Звычайна электрапрасы маюць сігнальную лямпачку. Прас нельга пакідаць уключаным у сетку без нагляду; ставіць яго трэба толькі на цеплаізаляцыйную падстаўку.

Electric iron

Size 201x109, weight 2303g

History of iron

The iron was invented a long time ago. In the IV century BC in Ancient Greece, methods were invented for pleating clothes made of linen using a hot metal rod resembling a rolling pin. In ancient times, slightly processed heated stones were used to smooth clothes. In the XVIII-XIX centuries, irons were metal structures of a form close to the modern one. Irons were heated on gas or in an oven.

In Russia, before the introduction of irons in the era of Troubles, Poles and Lithuanians did not iron clothes. Shirts and ports made of natural linen fabric after washing and drying needed to be well rubbed to give softness and fluffiness. This was done in an original way. The Laundry was wound on a rolling pin, then carefully rolled several times with a "rubel" — a long wooden bar with ribs on the lower surface and a handle at the end. The ruble rolled the rolling pin with a characteristic thud, its ribs kneading the fibers of the fabric. This device is also called "Rebrik"," raskatka","pralnik". It existed in Belarusian villages in some regions until the end of the XX century.

There were also "gavki" - glass balls filled with hot water, metal rings. By the middle of the XVIII century, there was an iron with burning coals inside. The most common were heated irons - they were put in the oven and warmed up. Spirit irons were much more expensive - in the XIX century, they gave a small flock of sheep for it. Iron with electric heating appeared at the end of the XIX century.

Electric iron

Electric irons are produced with a thermostat that automatically maintains the necessary temperature, and with a steam humidifier. When installing (by turning the handle) the thermostat pointer against the corresponding heating temperature units in the center of the “sole” of the iron will be 75-205°C. The maximum heating temperature is reached at the limit position of the thermostat handle. Electric irons with a steam humidifier have a water tank (usually 160-200 cm3 in capacity) mounted in the iron body or located outside it. Water coming from the tank to the steam chamber inside the body turns into steam, which, coming out of the hole in the “sole”, moistens the fabric. One filling of the tank is designed for continuous moistening of the fabric for at least 20 minutes. With such an iron it is possible to iron without a steam humidifier. In order to prevent scum formation in the tank and steam holes of the iron, it is recommended to fill it with boiled water. After Ironing, the remaining water from the tank should be poured out. The power consumption of irons with a thermostat is usually 1000 W, the weight is 1.2 - 1.8 kg. There are also small-sized electric irons. Usually electric irons have a warning light. The iron should not be left plugged in the network; it should only be placed on a heat-insulating stand.