Віртуальны тур па музеі імя М. І. Гамолкі
Віртуальны тур па музеі імя М. І. Гамолкі
На ўліку ў мемарыяльным музеі Міколы Гамолкі знаходзіцца 395 экспанатаў асноўнага фонду і 52 – навукова-дапаможнага фонду.
У аснову экспазіцыі музея ўвайшлі матэрыялы, якія былі прадстаўлены блізкімі пісьменніка – жонкаю і сынамі: мастацкія творы аўтара, рукапісы асобных старонак яго твораў, прадметы хатняга ўжытку: пісьмовы стол, шафа з кнігамі Міколы Іванавіча, 2 друкавальныя машынкі, а таксама пісьмы і кнігі пісьменніка, якія дасланы самім аўтарам на імя былога дырэктара школы. Усяго экспанатаў 130.