Адным з самых даступных і правераных практыкай шляхоў павышэння эфектыўнасці ўрока і актывізацыі навучэнцаў на ўроку з'яўляецца адпаведная арганізацыя самастойнай вучэбнай работы. Яна займае важнае месца на ўроку, таму што найбольш эфектыўнае набыццё і засваенне ведаў адбываецца толькі ў працэсе асабістай самастойнай вучэбнай дзейнасці. З прычыны гэтага яна лічыцца вельмі важнай у навучальным працэсе, значыць, з'яўляецца сродкам аптымізацыі і актывізацыі навучальнага працэсу на ўроку.
Калі вучань не будзе сам працаваць на ўроку, то ён страціць цікавасць да навучання. А страта цікавасці да навучання на нейкім этапе прыводзіць да абыякавасці і апатыі. “Нашаму грамадству патрэбна асоба, якая ўмела б самастойна і творча вырашаць навуковыя, вытворчыя, грамадскія задачы, крытычна думаць, выпрацоўваць і адстойваць свой пункт гледжання, свае перакананні, сістэматычна і бесперапынна папаўняць і абнаўляць свае веды шляхам самаадукацыі, удасканальваць ўменні, творча прымяняць іх у жыцці”. Задача настаўніка – навучыць навучэнцаў гэтаму.
Сучасныя вучні актыўна карыстаюцца камп’ютарам і сеткай Інтэрнэт. Аднак яны знаёмыя ў асноўным з гульнёвымі камп’ютарнымі праграмамі, сацыяльнымі сеткамі, выкарыстоўваюць камп’ютарную тэхніку для забаў. Таму пазнавальная, у прыватнасці адукацыйная матывацыя работы з камп’ютарам застаецца нізкай, а працягласць работы з камп’ютарам доўгая.
У сувязі з гэтым узнікае пытаннем: “Чаму б нам, не выкарыстаць зацікаўленасць вучняў да камп’ютара для таго, каб навучыць свайму прадмету?” Як правільна арганізаваць дзейнасць, каб дзеці хацелі не гуляць, сеўшы за кампъютар, а вучыцца? Над вырашэннем гэтых пытанняў я пастаянна працую .
У сваёй рабоце я часта выкарыстоўваю розныя элементы самастойнай работы навучэнцаў: самастойнае рашэнне практыкаванняў у сшытку, работу з падручнікам, работу з карткамі рознага віду, матэматычныя дыктанты, элементы даследвання, гульні, віктарыны, тэсты, работу з камп’ютарнымі праграмамі, сэрвісамі web 2.0 і іншыя. На занятках я арыентуюся на ўсіх навучэнцаў, маючы на ўвазе агульныя веды ў цэлым і на кожнага ў асобнасці. Я лічу, што такі падыход падахвочвае да працы моцнага вучня і рухае да працы слабога.
“Нараўне з традыцыйнымі сродкамі навучання … мэтазгодна выкарыстоўваць электронныя сродкі, да якіх адносяцца электронныя вучэбныя дапаможнікі, інтэрактыўныя камп’ютарныя мадэлі, электронныя адукацыйныя рэсурсы (электронныя даведнікі, энцыклапедыі, трэнажоры, кантрольна-дыягнастычныя матэрыялы) і інш. Іх ужыванне спрыяе павышэнню ступені нагляднасці, канкрэтызацыі вывучаемых паняццяў, развіццю цікавасці, стварэнню станоўчых эмацыянальных адносін да вучэбнай інфармацыі і фарміраванню матывацыі да паспяховага вывучэння матэматыкі”.
Для большай эфектыўнасці кантролю навучання я практыкую работу з сэрвісамі web 2.0, адукацыйнымі платформамі, праграмамі “Наставник-2”, “Сетевой наставник”, “Знак” і іншымі. У залежнасці ад мэты, самастойныя работы я падзяляю на навучальныя, трэніровачныя, замацоўваючыя, тэматычныя, развіваючыя, творчыя, кантрольныя. Сэнс навучальнай самастойнай работы заключаецца ў самастойным выкананні практыкаванняў падчас тлумачэння новага матэрыялу. Напрыклад, пры вывучэнні у 7 класе тэмы “Пачатковыя звесткі геаметрыі” я прапаную вучням камп’ютарны тэст, дзе трэба закончыць сказы. Такі камп’ютарны тэст з’яўляецца падабенствам матэматычных дыктантаў у сшытку. Ён дазваляе навучэнцу самастойна ўзнаўляць вывучаны асноўны матэрыял. У выніку такой самастойнай работы я бачу, якая падрыхтаванасць асобных навучэнцаў, як засвоена тэма, на чым варта завастрыць увагу на наступных уроках. Акрамя таго, тэст дабратворна ўплывае на развіццё інтуіцыі і лагічнага мыслення.
Важна таксама навучыць працаваць з літаратурай. Для навучання навучэнцаў ўважліваму і мэтанакіраванаму чытанню на ўроку я спачатку выкладаю новы матэрыял, а затым прапаную ім самастойна прачытаць некаторыя сцверджанні, звяртаючы асаблівую ўвагу на асноўныя палажэнні. Існуе многа навучальных камп’ютарных праграм, падчас працы з якімі вучань сам дабывае веды. Але зрабіла выснову, што навучальная камп’ютарная праграма, дзе трэба чытаць і асэнсоўваць матэрыял, навучаць толькі зацікаўленага вучня, вучні са слабой матывацыяй гэты від самастойнай работы ўспрымаюць як цацку, час, калі можна проста пасядзець, падзяржаць мыш у руках і паглядзець на тэкст і адкрытае акно. Таму, калі адна група навучэнцаў працуе з навучальнай камп’ютарнай праграмай самастойна, другая група працуе з падручнікам.
А вось такі від самастойнай работы, як работа з праграмамі-тэстамі, праграмамі-трэнажорамі, дзе камп’ютар кантралюе работу, уменні і веды вучня, вельмі патрэбны і добра прымяняць на ўроках. З імі я прапаную працаваць усім вучням. З такой праграмай працуюць усе дзеці старанна, у іх ёсць самая галоўная мэта – адзнака.
Як правіла, аднастайнасць любой працы зніжае цікавасць да яе. Але ў курсе матэматыкі даволі часта сустракаюцца тэмы, вывучэнне якіх патрабуе рашэння вялікай колькасці аднатыпных задач, без чаго немагчыма выпрацаваць ўстойлівыя ўменні і навыкі. У такіх сітуацыях ўтрымаць увагу навучэнцаў дапамагаюць трэніровачныя самастойныя работы, арганізаваныя з дапамогай праграм “Сетевой наставник”, “Наставник-2”, сэрвісаў web 2.0. Звычайна такія работы ўяўляюць сабой тэсты з выбарам адказу і ў некаторых заданнях - уводу свойго адказу. На першы погляд здаецца, што выбраць з прапанаваных адказаў правільны значна прасцей, чым выконваць рашэнні па стандартнай схеме, але ў рэальнасці аказваецца, што, адказваючы на пытанні тэста, вучань прарабляе больш аб'ёмную і карпатлівую работу, чым пры звычайным рашэнні. Цікавасць жа да нязвыклага для вучня выгляду дзейнасці дапамагае яму прадуктыўней займацца на ўроку. Вельмі важна, што заданні-тэсты маюць рознаўзроўневы характар.
Часта правожу тэматычныя самастойныя работы. Падчас іх правяраю ўзровень засваення навучэнцамі тэмы, раздзела. Такія самастойны работы я арганізоўваю, як рашэнне тэста на адукацыйнай платформе Effor.by, на сайце testedu.ru, у праграмах “Сетевой наставник”, “Наставник-2”, “Знак”.
Важным звяном працэсу самастойнай работы на ўроку матэматыкі з'яўляецца кантроль ведаў і ўменняў навучэнцаў. Ад таго, як ён арганізаваны, на што накіраваны, істотна залежыць эфектыўнасць вучэбнай работы. Таму ў вучэбнай практыцы я надаю сур'ёзную ўвагу спосабам арганізацыі кантролю, яго зместу. Калі кантроль арганізаваны з дапамогай камп’ютарнай праграмы, інтэрнэт-сэрвісаў, то як паказвае практыка, навучэнцы лічаць адзнаку, што паставіў камп’ютар справядлівай. Адзнакі, што выстаўляе настаўнік, навучэнцы абмяркоўваюць з другімі, з бацькамі, часта абвінавачваюць настаўніка, што “прыдзіраецца”. Але за ўвесь час сваёй работы ў школе не чула ад вучняў, што камп’ютар несправядлівы. Камп’ютарная адзнака з’яўляецца стымулам для навучання, бо хочацца ўбачыць на экране манітора адзнаку, якая прынясе радасць і задавальненне сваёй працай. А таксама такая “пастаноўка навучання матэматыцы … фарміруе адэкватную самаацэнку”.
Для правядзення бягучага кантролю на ўроках матэматыкі я выкарыстоўваю розныя тэставыя заданні, што складаю сама ў праграме “ЕasyQuizzy”. Пры іх складанні я выкарыстоўваю ўзроўневую дыферэнцыяцыю. Яе асноўная асаблівасць складаецца ў дыферэнцыяцыі патрабаванняў да ведаў і ўменняў навучэнцаў: відавочна вылучаецца ўзровень абавязковай падрыхтоўкі, які задае дастатковую ніжнюю мяжу засваення матэрыялу. Гэты ўзровень даступны ўсім навучэнцам. На яго аснове фарміруюцца павышаныя ўзроўні авалодання тэмай.
А як жа арганізаваць работу, каб навучэнцы самі дома цікавіліся матэматыкай, каб не толькі ў пасляўрочны час сядзелі у сацыяльных сетках, але і вучыліся. Для гэтага зручна арганізаваць развіваючыя і творчыя самастойныя работы. Адным з вырыянтаў вырашэння праблемы стала дыстанцыйнае навучанне з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і магчымасцей, якія прадстаўляюцца глабальнай сеткай Інтэрнэт, шырокае выкарыстанне інфармацыйных адукацыйных платформаў сеткі Інтэрнэт, навучальных і тэсціруючых камп’ютарных праграм. Адзін са сродкаў самастойнасці ў навучанні – дыстанцыйнае навучанне.
Некаторы час я арганізоўвала дыстанцыйнае навучанне з дапамогай сайта школы.
На маёй старонцы былі размешчаны тэсты і тэарэтычны матэрыял па матэматыцы для вучняў 5-9 класаў. Тэсты састаўляла сама, я ведала, на што звярнуць увагу, дзе цяжкасці ў вывучэнні матэматыкі. Дзецям падабалася такая работа. Але ў хуткім часе гэта паслуга стала платнай. У вёсцы да гэтага большасць бацькоў адносіцца адмоўна, не хапае сродкаў для аплаты такога навучання. Гэтую работу я спыніла.Па водгуках вучняў, заняткі ў фармаце дыстанцыйнага навучання даюць магчымасць арганізаваць іх самастойнае дзеянне, палепшыць якасць падрыхтоўкі да кантрольных работ, алімпіяд, экзаменаў.
Цяпер шырока выкарыстоўваю іншыя камп’ютарныя магчымасці. Арганізую работу з гатовымі праграмнымі прадуктамі. Вучу навучэнцаў самастойна дабываць веды з дапамогай навучальных праграм, блогаў настаўнікаў матэматыкі, рашэнне дыстанцыйных алімпіяд. З захапленнем навучэнцы, для якіх матэмататыка - любімы прадмет, працуюць з блогам http://novijmir.blogspot.com.by/, дзе рашаюць задачы, красворды, віктарыны, а таксама даведваюцца много новага з гісторыі матэматыкі. На уроках матэматыкі 7 класа падчас вывучэння тэмы “Задачы на пабудаванне цыркулем і лінейкай” выкарыстоўваю з дадзенага блога відэаматэрыял па тэме. Пры вывучэнні матэматыкі ў 5-6 класах выкарыстоўваю з дадзенага блога казкі, вершы пра матэматычныя паняцці. Матэрыял блога выкарыстоўваю на факультатыўных занятках “Сцяжынкамі матэматыкі”. Блог http://mirmatematik.blogspot.com.by/ лічу находкай для любога настаўніка матэматыкі. Я не трачу шмат часу для састаўлення і пошуку тэстаў, займальных матэрыялаў. Усё можна знайсці і выкарыстаць на ўроку дзякуючы гэтаму блогу. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Множанне і дзяленне дзесятковых дробаў” у 6 класе хутка, не затрачваючы шмат часу на адкрыццё і пошук электронных сродкаў, дзякуючы гэтаму блогу я арганізоўваю выніковую праверку засвоеных ведаў на ўроку. Вельмі зручна, што маецца кейс сэрвісаў Web 2.0. У многіх школах настаўнікі скардзяцца на малую скорасць інтэрнэта. Але ў нашай базавай школе праблем з гэтым няма, так як у сетцы адначасова не вельмі многа карыстальнікаў. Таму вельмі зручна выкарыстоўваць сэрвісы Інтэрнэта на ўроку.
У праграму 5 класа ўключана тэма “Мадэляванне як сродак рашэння задач”. Блог http://lms2013radun.blogspot.com.by/ настаўніка матэматыкі Сінкевіч Л.М. змяшчае задачы па дадзенай тэме, якія я выкарыстоўваю як на ўроку, так і як варыянт задання для навучэнцаў, што цікавяцца матэматыкай. Выкарыстоўваю з дадзенага блога і самастойныя работы ў выглядзе гульні. Таксама вельмі падабаецца навучэнцам, якія рыхтуюцца да алімпіяд, алімпіядная капілка, якая змяшчае кароткі даведачны матэрыял, задачы.
У сваёй практыцы актыўна выкарыстоўваю сэрвіс learningapps.org. “З дапамогай гэтага сэрвісу можна стварыць заданні для навучэнцаў і сумесна з навучэнцамі”.
Толькі працуючы самастойна вучні навучацца рашаць задачы, павысяць свой матэматычны ўзровень. Часта здараецца такая сітуацыя, асабліва падчас наведвання ўрока прысутнымі, вучні стараюцца, працуюць, адказваюць, рашаюць на дошцы, толькі крыху іх намэціць, атрымоўваецца высокая адзнака за работу на ўроку. А вось тое ж самае прапануеш рашаць самастойна без удзелу настаўніка і вынік значна горшы. Таму лічу, што як мага больш на кожным з урокаў навучэнцаў трэба прыцягваць да самастойнай работы рознага віду. “Метады і формы самастойнай дзейнасці надзяляюць навучэнцаў ведамі, уменнямі і навыкамі; садзейнічаюць выхаванню светапогляду, маральных, эстэтычных якасцяў навучэнцаў; развіваюць іх пазнавальныя сілы, асобасныя адукацыі: актыўнасць, самастойнасць, пазнавальны інтарэс; выяўляюць і рэалізуюць патэнцыяльныя магчымасці навучэнцаў; далучаюць да пошукавай і творчай дзейнасці. Такім чынам, для паспяховага навучання неабходна выклікаць у навучэнцаў цікавасць да авалодання ведамі праз арганізацыю самастойнай дзейнасці”.