Фарміраванне матываў вучыцца — гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках ўмоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання. Вельмі важна заінтрыгаваць вучняў, зацікавіць іх матэрыялам. Гэта і стане своеасаблівай псіхалагічнай зачэпкай для далейшага пазнання.
Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій ў адукацыйным працэсе накіравана на павышэнне эфектыўнасці і якасці навучання навучэнцаў. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца вырашэнне пытання інфарматызацыі адукацыі на рэспубліканскім узроўні. Працэсы інфарматызацыі адукацыі ў рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца ў рамках рэспубліканскай праграмы, асноўнай мэтай якой з’яўляецца павышэнне якасці адукац ыі.
Выкарыстанне ІКТ дазваляе больш актыўна ацэньваць веды і ўменні навучэнцаў, дае магчымасць вызначыць, хто можа прымяніць атрыманыя веды ў розных сітуацыях. Акрамя таго, інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі даюць магчымасць навучэнцам атрымаць імгненна аб'ектыўны вынік сваіх дасягненняў, параўнаць з вынікамі таварышаў, сэканоміць час, павысіць вучэбную матывацыю.
Сёння ў традыцыйную схему «настаўнік-вучань-падручнік» ўвайшло новае звяно – камп’ютар, а ў школьную свядомасць – камп’ютарнае навучанне. Адной з асноўных частак інфарматызацыі адукацыі з’яўляецца выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйных дысцыплінах.
Выкарыстанне ІКТ ў адукацыйным працэсе значна ўплывае на формы і метады прадстаўлення навучальнага матэрыялу, характар узаемадзеяння паміж настаўнікам і вучнямі, актывізуе пазнавальную і разумовую дзейнасць навучэн-цаў. Навучэнцы прывыкаюць працаваць самастойна.
Пры арганізацыі кантролю ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў выка-рыстоўваю ў сваёй працы тэсціраванне з дапамогай камп’ютара па розных раздзелах. Тэставыя заданні па арфаэпіі і фанетыцы дапамагаюць усвядоміць спецыфіку вуснага маўлення, арфаграфічныя заданні спрыяюць павышэнню граматнасці падчас перадачы вуснай мовы на пісьме, заданні па лексікалогіі, фразеалогіі і культуры мовы раскрываюць невычэрпныя багацці нашай лексікі, у якой фіксуюцца традыцыі, звычаі, уклад жыцця нашых продкаў.
Па беларускай мове ў нашай школе маюцца праграмы, з якімі вучні могуць працаваць і якія даюць магчымасці для выпрацоўкі асноўных уменняў і навыкаў па прадмеце. Праграма “Сеткавы настаўнік” разлічана на засваенне ведаў па любой тэме мовы. У канцы тэмы абавязкова паказваецца вынік: колькасць правільных і няправільных адказаў. Цікава тое, што тэсты можна праходзіць у рэжыме кантролю, самакантролю, самакантролю з заахвочваннем. Гэта спрыяе разнастайнасці ўрокаў і разлічана на розны ўзрост. Напрыклад, для 5-6 класаў вельмі цікава працаваць з тэстамі ў рэжыме самакантролю з заахвочваннем, бо, акрамя пытанняў і адказаў, вучні бачаць каляровыя малюнкі, якія з’яўляюцца пры правільным ці няправільным адказе. Таксама камп’ютарная сетка дапамагае ўбачыць вынікі класа адразу, памылкі кожнага, рост вучня ў параўнанні з папярэдняй работай, а таксама можна правесці кантрольны абагульняючы ўрок па ўсёй тэме.
Колькасць пытанняў у тэсце дае магчымасць спланаваць урок па часе. Пасля можна выканаць работу над памылкамі, выбраўшы рэжым работы “Работа над памылкамі”.
Таксама можна праводзіць па гэтай праграме і такі від работ, як дыктанты. Праграма прадугледжвае па некалькі дыктантаў на кожную тэму. Іх можна праводзіць як тэсты-дыктанты (гэта значыць, устаўляць прапушчаныя літары і знакі прыпынку ў тэксце, які ўжо ёсць на экране). Толькі патрэбна выбраць належны рэжым. Правярае работу камп’ютар.
Але праца па адной праграме хутка дзецям надакучвае, хоць па ёй можна праводзіць розныя віды работы. Таму стараюся прымяняць розныя платформы і праграмы.
У сваёй працы выкарыстоўваю, як гатовыя тэсты, так і ствараю свае тэставыя заданні па тэмах. Зручная ў выкарыстанні праграма easyQuizzy. Тэсты ствараю дома і пераношу іх на школьныя камп’ютары. Колькасць пытанняў у тэсце і варыянты адказаў лёгка ўносіць, мяняць, прадугледжана магчымасць вар'іраваць колькасць правільных адказаў: выбар аднаго правільнага адказа, некалькіх адказаў, свабодны адказ, выбар правільнай паслядоўнасці, альтэрнатыўны выбар (так, не) , а таксама фіксуецца час выканання тэста.
Тэсты рыхтую так, каб яны неслі навучальную і матывацыйную функцыі. Камп’ютар падлічвае колькасць балаў, набраных навучэнцам, фіксуе суадносіны правільных і няправільных адказаў і выстаўляе адзнаку. У маёй метадычнай капілцы маецца даволі вялікая колькасць тэстаў, распрацаваных самастойна: “Назоўнік як часціна мовы”, “Род, лік, склон прыметнікаў”, “Разрады прыметнікаў”, “Правапіс лічэбнікаў”, “Аднасастаўныя сказы”, “Галоўныя і даданыя члены сказа”, “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам” і інш.
Камп’ютарнае тэсціраванне выкарыстоўваю на розных этапах урока.
Уваходны кантроль праводжу ў пачатку ўрока. Мэтай уваходнага кантролю з'яўляецца атрыманне звестак аб зыходным узроўні ведаў навучэнцаў. Уваходны кантроль дазваляе высветліць, як навучэнцы выканалі хатняе заданне, як яны валодаюць ведамі і ўменнямі, на якіх будуецца новая тэма, а навучэнцам даецца магчымасць ацаніць узровень сваёй паспяховасці, магчымасць карэкцыі ведаў і ўменняў на працягу ўрока. Тэсты складаю розныя, у залежнасці ад мэты праверкі і формы адказаў.
Напрыклад, пры вывучэнні ў 8 класе тэмы “Безасабовы сказ” зручна прапанаваць вучням камп’ютарны тэст, які рыхтую ў праграме easyQuizzy). Ён дазваляе навучэнцам самастойна ўзнавіць вывучаны асноўны матэрыял. У выніку такой работы можна лёгка ўбачыць, якая падрыхтаванасць асобных навучэнцаў, як засвоена тэма, на чым варта завастрыць увагу.
Шырока выкарыстоўваю на ўроках беларускай мовы ў 5-9 класах для ар-ганізацыі індывідуальнай работы трэнажор BelMova.userpref, які разлічаны на засваенне ведаў. Праграма ўключае арфаграфічныя заданні, тэматычныя тэсты, тэсты пераклады, выніковыя тэсты. Пасля выканання тэста абавязкова паказваецца колькасць правільных(зялёны квадрат) і няправільных (чырвоны квадрат) адказаў і адзнака з каментарыем (Вельмі выдатна, малайчына!!! Добра, папрацуй яшчэ. Дрэнна, чытай правілы). Такі від работы спрыяе выпрацоўцы асноўных уменняў і навыкаў па прадмеце, рэалізаваць дыферэнцыраваны падыход: вучні больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх унутраная матывацыя да прадмета. Значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных практыкаванняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца крытычнае ўменне работы з інфармацыяй.
Найбольш цікавая навучэнцам форма работы ў выглядзе інтэлектуальнай камп’ютарнай гульні. Гульня - найважнейшы фактар дасягнення задавальнення ад працэсу і выніку сваёй дзейнасці, павышае матывацыю. У сваёй практыцы актыўна выкарыстоўваю сэрвіс learningapps.org. “З дапамогай гэтага сэрвісу можна стварыць заданні для навучэнцаў і сумесна з навучэнцамі” . Заданні з гэтай праграмы цяпер у новых падручніках.
Можна выкарыстоўваць гатовыя заданні, а таксама іх можна змяняць ці ствараць новыя. Напрыклад, па тэме “Асабовыя і неасабовыя назоўнікі” словы, якія выплываюць, неабходна размеркаваць ў два слупкі, тэма “Разрады лічэбнікаў” прадстаўлена ў выглядзе гульні «Збяры пазл », многа заданняў, якія патрабуюць дапасаваць прыметнікі да назоўнікаў, суаднесці беларускія і рускія фразеалагізмы, назвы месяцаў, назвы кветак, уставіць патрэбныя літары, размеркаваць словы ў адпаведнасці с напісаннем, уставіць канчаткі , цікавыя віктарыны з выбарам правільнага адказу, храналагічныя лінейкі, заданні з тэкстам і г.д.
Фон, на якім размешчаны заданні, яркі, каляровы, прыгожы, што вельмі захапляе дзяцей і яны з задавальненнем прыступаюць да працы. Ім хочацца хут-чэй убачыць правільны адказ і карцінку на экране. Праграма прапаноўвае многа выніковых тэстаў. Навучэнцам вельмі падабаецца гуляць у дадзеныя пазна-вальныя камп’ютарныя гульні. Яны атрымліваюць задавальненне і замацоўваюць свае веды. Матывацыя высокая!
Практыкую яшчэ такі спосаб праверкі ведаў і ўменняў вучняў, як заданні з памылкамі. Навучэнцам трэба знайсці памылкі ў тэксце і выправіць іх. Такія заданні карысныя з пункту гледжання фарміравання ўменняў аналізу і сама-кантролю. Часам даю заданне, якое выканана дакладна, але ўмова, знайсці па-мылку, прыводзіць да таго, што менш падрыхтаваныя навучэнцы пачынаюць выпраўляць дакладны тэкст. Гэта дае магчымасць паказаць ім на цяжкасці ў матэрыяле, які вывучаецца, а самім навучэнцам зразумець свае памылкі.
Эфектыўнай формай падачы інфармацыі з’яўляюцца мультымедыйныя прэзентацыі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці электронных дапаможнікаў па пэўных тэмах і дазваляюць прадставіць вучэбны матэрыял як сістэму яркіх апорных вобразаў, напоўненых дакладнай інфармацыяй. Мэта выкарыстання прэзентацый на ўроках беларускай мовы – павышэнне эфектыўнасці засваення вучнямі вучэбнай інфармацыі, матывацыі. Мною створана медыятэка камп’ю-тарных прэзентацый па беларускай мове па тэмах, якія вывучаюцца ў 5-9 класах, а таксама маецца шэраг прэзентацый для правядзення арфаграфічных хвілінак на ўроках: “Правапіс у,ў”, “Правапіс мяккага знака і апострафа”, “Пра-вапіс галосных е,ё,я”, “Правапіс літар Э, Е ў запазычаных словах”, “Перадача акання на пісьме” і інш.
Сучасны ўрок немагчыма ўявіць без добра сфармуляванай тэмы, мэты і задач. Звычайна для гэтага выкарыстоўваецца дошка, на якой выпісваюцца ўсе неабходныя тэрміны, складаюцца табліцы і схемы. Цяпер у мяне ёсць цудоўная магчымасць папярэдне падрыхтаваць увесь неабходны матэрыял, размясціць яго ў патрэбнай паслядоўнасці. Зразумела, што якасць адлюстравання на слайдах значна лепшая, чым на класнай дошцы, а настаўнік, які вызваляецца ад пастаяннай работы ля дошкі, мае мажлівасць больш увагі надаваць вучням . Для матывацыі школьнікаў да навучання, выкарыстоўваю на слайдах крыжаванкі, ілюстрацыі, малюнкі, займальныя тэксты, што пашырае слоўнікавы запас вучняў, спрыяе развіццю іх кемлівасці, эрудыраванасці. Заўважыла, што многія словы, якія сустракаюцца ў тэкстах падручнікаў, незразумелыя вучням, а апісальнае тлумачэнне іх цяжка ўспрымаецца і не запамінаецца школьнікамі, асабліва вучнямі 5-6 класа. Тады вырашыла рабіць ілюстрацыйнае суправаджэнне такіх слоў, што забяспечвае якаснае іх увядзенне ў моўную практыку.
А як жа арганізаваць работу, каб навучэнцы самі дома цікавіліся мовай, каб не толькі ў пасляўрочны час сядзелі у сацыяльных сетках, але і вучыліся. Адным з вырыянтаў вырашэння праблемы стала дыстанцыйнае навучанне з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і магчы-масцей, якія прадстаўляюцца глабальнай сеткай Інтэрнэт, шырокае выкарыс-танне інфармацыйных адукацыйных платформаў сеткі Інтэрнэт, навучальных і тэсціруючых камп’ютарных праграм. Вельмі часта выкарыстоўваю праграму “Перспектыўнае навучанне”.
Выкарыстанне ІКТ на ўроках дазваляе індывідуалізаваць працэс навучання, эфек-тыўна арганізаваць самастойную работу, павышае цікавасць да вывучаемага прадмета, дапамагае ўцягнуць навучэнцаў у вучэбны працэс, спрыяючы най-больш шырокаму раскрыццю іх здольнасцей, актывізацыі разумовай і творчай дзейнасці, павышае паспяховасць і якасць ведаў, эканоміць час на апытанне навучэнцаў, робіць урокі нагляднымі, цікавымі і змястоўнымі.
Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх ўрокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці ("Я гэта бачыў!”), у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.
Выкарыстанне ІКТ дазваляе сфарміраваць у вучняў устойліваю ўнутраную матывацыю да вучэбнай дзейнасці, што, безумоўна, заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўня.