АКТУАЛЬНАСЦЬ

Хто такія беларусы? Напэўна многія з вас нагадаюць, што гэта суполка людзей, якія жывуць на пэўнай тэрыторыі са сваімі звычаямі і традыцыямі. Але ёсць яшчэ адна асаблівасць, якая аб'ядноўвае нас як асабістую непаўторную нацыю. Гэта наша родная беларуская мова, без якой мы, напэўна, знікнем як нацыя. Пагэтаму так важна ўжо з малых гадоў не проста знаёміць дзяцей з беларускімі словамі, а вучыць разумець родную мову, размаўляць і нават думаць на ёй. Для гэтага немалаважным з'яўляецца стварэнне беларускамоўнага асяроддзя. Каб беларускае маўленне не гучала для дзяцей як іншаземная незразумелая мова. Правядзенне Дзен роднай мовы дазваляе павысіць папулярнасць роднай мовы сярод моладзі і дазволіць захаваць мову, як наш скарб, для будучых пакаленняў.

Дата правядзення: 21 лютага.

Удзельнікі праекта: педагагічныя работнікі, выхаванцы ўсіх узроставых груп, бацькі.

АСНОЎНАЯ МЭТА ПРАЕКТА

Пазнаёміць з сучаснымі падыходамі далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры; садзейнічаць узнікненню цікавасці да беларускай мовы, выхаванню любові да беларускага слова.

Задача 1

Павысіць прафесійны ўзровень педагагічных работнікаў па пытаннях валодання беларускай мовай, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Задача 2

Пашырыць веды бацькоў пра сучасныя сродкі далучэння дзяцей да роднай мовы.

Задача 3

Узбагаціць веды дзяцей пра беларускую народную творчасць; фармiраваць цiкавасць да мiнулага i сучаснага сваёй Радзiмы.


Задача 4

Выхоўваць павагу да культурных традыцый беларускага народа.

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Папярэдняя работа

  • Выпуск буклетаў з анонсам дня.

  • Падрыхтоўка ўдзельнікаў конкурсаў і дэфіле.

  • Афармленне выстаў для бацькоў.

  • Падрыхтоўка ўдзельнікаў фальклорнага свята.

Раніца

  • Прывітанне бацькоў на роднай мове і запрашэнне прыняць удзел у выставе "Маё любімае беларускае слова".

  • Дэманстрацыя выстаў "Кнігі на роднай мове", "Кнігі, якія дапамагаюць гадаваць дзяцей па-беларуску"

На пярэдадні Дня роднай мовы бацькам быў прапанаваны конкурс "Падарожжа па беларускім народным казкам", у рамках якога яны разам са сваімі дзецьмі стваралі карціны па матывах беларускіх народных казак. Усе работы ўдзельнікаў конкурса прадстаўлены ў віртуальнай галерэі "Падарожжа па беларускім народным казкам", а лепшыя з іх упрыгожылі сцены дзіцячага сада.

Першая палова дня

  • Гульні і заняткі на роднай мове.

  • Конкурс чытальнікаў "Мае любімыя творы на роднай мове".

  • Дэфіле ўдзельнікаў конкурса "Лепшы беларускі касцюм".

  • Дэфіле ўдзельнікаў конкурса на самую лепшую сумку для пакупак "Торбашоў".

Вось ужо трэці год запар конкурс чытачоў "Мае любімыя творы на роднай мове" праходзіць у нашай установе. Першы конкурс праходзіў у музычнай зале, дзе конкурсныя нумары дапоўнілі вяселыя песні, гульні, вікіарыны. Сучасныя рэаліі жыцця не дазволілі нам правесці конкурс ў такім фармаце. Пагэтаму апошнія два гады праводзім яго дыстанцыйна. Пераможцы і удзельнікі конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі.

Цікавым і запамінальным стала дэфіле ўдзельнікаў конкурса на лепшую сумку для пакупак “Торбашоў”. Для ўдзелу ў ім выхаванцы разам з бацькамі стварылі сумкі з рэчаў, якія ўжо выйшлі з ужывання і прыдумалі ім рэкламу на роднай мове. Такім чынам яны напомнілі ўсім, што адказ ад паліэтыленавых пакетаў – гэта вялікі крок наперад у захаванні нашай планеты і ў чысціні роднай зямлі.

Вынікі конкурса "Лепшы беларускі касцюм" былі падведзены ў форме дэфіле. Выхаванцы прадэманстравалі касцюмы, якія былі створаны рукамі нашых выхавальнікаў і бацькоў. Гледзячы на нашых дзяцей, мы не перастаем здзіўляцца, як ім да твару нацыянальнае ўбранне! Сапраўдныя беларусы!

Другая палова дня

  • Практыкум для педагагічных работнікаў "Гавары са мной па-беларуску!".

  • Фальклорнае свята "Масленіца".

  • Агульны бацькоўскі сход "Выхаванне грамадзяніна".

Фальклорнае свята "Масленіца" праводзіцца ў другой палове дня з абавязковым удзелам бацькоў. Так усе разам мы не толькі весела бавім час, але і знаёмімся з традыцыямі беларускага народа, практыкуемся ў маўленні на роднай мове.

Жаданымі гасцямі нашага дзіцячага сада стаў народны ансамбаль народнай музыкі “Гудскі гармонік”. Яркія і самабытныя касцюмы артыстаў, завадныя песні ўразілі нашых выхаванцаў. Рэпертуар ансамбля багаты інструментальнай музыкай, беларускімі народнымі песнямі, аўтарскімі творамі. У выхаванцаў была магчымасць не толькі разгледзець народныя інструменты, але паспрабаваць сыграць на іх.