Інтэр’ер “Сялянская хата”прадстаўляе сабой імітацыю жылога памяшкання беларускай хаты 20-га стагоддзя. Інтэр’ер складаецца з засланага ложка, покуці, камплекта жаночага адзення, абедзенага стала, дзіцячай калыскі, выставы глінянага посуду і іншых прадметаў сялянскага быту. Падлога заслана арыгінальнымі палавікамі.