Экспазіцыя “Ветэраны калгаса імя Суворава” прадстаўляе з сябе стэнд з біяграфічным спісам асоб-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Дапаўненнем да экспазіцыі з’яўляецца стэнд “Рэха вайны”, які прадстаўлены прадметамі баявых дзеянняў: гільзамі снарадаў, каскамі, кулямётнымі гільзамі і т.п.