Па шляху подзвіга героя
Па шляху подзвіга героя
Ваенна - патрыятычнаму выхаванню вучняў у СШ №1 удзяляецца значная увага. У прыватнасці, ужо стала традыцыйным штогадовае правядзенне месячніка абаронна-масавай і спартыўнай работы. У рамках гэтага мерапрыемства вучні са школьнага турыстычнага клуба “Вандроўнік-96” здзейснілі лыжны паход па маршруту Крычаў-Сакольнічы.
Шлях іх пралягаў ад помніка савецкім воінам, падпольшчыкам і партызанам у парку імя 40-годдзя БССР да помніка герою-артылерысту М. Сірацініну на 476 кіламетры Варшаўскай шашы каля вёскі Сакольнічьі і завяршыўся каля помніка савецкім воінам на высокім беразе Сожа ў пачатку вуліцы імя Мікалая Сірацініна, дзе пахаваны адважны салдат. У час паходу вучні наведалі школьны краязнаучы музей у Сакольніцкай СШ, дзе цікавую і змястоўную экскурсію правяла яго загадчыца - настаўніца беларускай мовы і літаратурьі С. Белавусава. Таксама вандроўнікі прынялі ўдзел у мітынгу, які прайшоў каля помніка М. Сірацініну. Дамоў удзельнікі паходу вярталіся поўныя ўражанняў і з добрым настроем.
Канстанцін Цітоў.