Мемориал героя
Мемориал героя
29-30 верасня ў спартыўнай зале сярэдняй школы №7 праходзіў другі мемарыял імя Мікалая Сірацініна па валейболу, прысвечаны 30-годдзю вызвалення Крычава і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У спаборніцтвах прыняла ўдзел 18 каманд.
Мемарыял пачаўся кароткім мітынгам, на якім выступілі першы сакратар райкома камсамола Валерый Цупікаў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны В.Е. Берляеў, сакратар камітэта камсамола завода «Текмаш» горада Арла, дзе да вайны працаваў М. Сірацінін, Юрый Шыло. Ён уручыў ад імя камсамольцаў і моладзі завода пераходны прыз імя героя. На мемарыяле прысутнічалі сястра Мікалая Сірацініна, Taica Уладзіміраўна і дэлегацыя арлоўскіх камсамольцаў.
Два дні спартсмэны вялі ўпартую барацьбу за валоданне прызам. У фінал увайшлі каманды завода гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР, аддзела культуры, зборная настаўнікаў і ДТСААФ.
Першае месца заваявала каманда настаўнікаў. Ёй уручан пераходны прыз імя Мікалая Сірацініна. Мінулагоднія пераможцы каманда ДТСААФ заняла другое месца. Ёй уручан прыз камітэта па фізкультуры і спорту пры гарвыканкаме. Трэццімі былі гумаўшчыкі. Гэтая каманда ўзнагараджана прызам камітэта па фізкультуры і спорту пры райвыканкаме. Лепшым іграком турніра прызнан член каманды ДТСААФ Віктар Мелешкевіч. Яму ўручан прыз райкома камсамола.
Спаборніцтвы закончаны. Гучыць Гімн Савецкага Саюза. Марудна апускаецца сцяг. Мемарыял імя Мікалая Сірацініна аб’яўляецца закрытым.
Заслугоўвае пахвалы добрая падрыхтоўка спартыўнай залы школы №7, а таксама работа судзейскай брыгады, якую ўзначальваў Мікалай Сасуноў.
В. Іваноў