Партызанскі камандзір Валянцін Біцько
У сваёй гістарычнай памяці мы зноў і зноў вяртаемся да падзей Вялікай Айчыннай вайны, каб аддаць даніну павагі тым, хто адстаяў для нас мір і спакой, рызыкуючы сваім здароўем, а, часам, і жыццём.У гонар герояў названы вуліцы гарадоў і вёсак, аб іх напісаны даследаванні і кнігі, устаноўлены помнікі і абеліскі. Аб шматлікіх героях мінулай вайны ведаюць толькі жыхары той мясцовасці, дзе яны ваявалі. Сярод іх - Валянцін Сцяпанавіч Біцько, баявы афіцэр, партызанскі камандзір.
Імя гэтага чалавека звязана з Вензавецкай зямлёй, з Дзятлаўшчынай.
Чэрвень 1941 года. На нашу зямлю прыйшоў вораг. Самы бязлітасны, люты. Байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў акружэнні, прарываліся на ўсход, уступалі ў баі з больш узброенымі і пераўзыходзячымі па колькасці сіламі ворага. Сярод іх быў і лейтэнант - кулямётчык Валянцін Біцько. У першыя дні вайны часць, дзе ён служыў, вяла баі з ворагам. У адным з баёў Валянцін Сцяпанавіч быў цяжка паранены, трапіў у палон. Калі крыху акрыяў ад ранення, стаў будаваць планы ўцёку з палону. Адна са спробаў аказалася паспяховай. Ён пачаў самастойна прабірацца на ўсход. Але ў дарозе адкрыліся незагоўленыя раны. Гэта адбылося недалёка ад Вензаўца. За дапамогай паранены лейтэнант звярнуўся да мясцовых жыхароў. Нягледзячы на небяспечнасць такога рашэння, сяляне Антон Белавус і Алёна Губар схавалі параненага, лячылі яго. Так пачынаецца баявы шлях партызанскага камандзіра на Дзятлаўшчыне.
Нарадзіўся В.С.Біцько ў в. Вялікая Салтанаўка Васількаўскага раёна Кіеўскай вобласці. Працоўная біяграфія пачалася ў 1938 г. пасля заканчэння Кіеўскага воднага тэхнікума. У 1939 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі і залічаны курсантам Астраханскага стралковага вучылішча. Вялікую Айчынную вайну Валянцін Біцько сустрэў камандзірам узвода ў горадзе Дзвінску Літоўскай ССР. Менавіта адсюль і пачынаецца баявая біяграфія будучага партызанскага камандзіра. Як успамінае сам В.С.Біцько, “…пазнаёміўся з савецкімі актывістамі праз А. Белавуса і А.Губар”. Да пачатку 1942 г. вакол Біцько сфарміравалася група з акружэнцаў і актывістаў. Яны сталі больш актыўна шукаць сувязі з партызанамі. Сустрэча з Мікалаем Вахоніным, арганізатарам першага партызанскага атрада на Дзятлаўшчыне, і яго баявымі таварышамі адбылася ў красавіку 1942 г. каля Вензавецкага лясніцтва. Спачатку ва ўсіх быў адзін намер – прабірацца на ўсход. Але ўжо ў першы дзень здарылася падзея, якая парушыла іх планы. Пераходзячы дарогу Дзятлава – Слонім, чырвонаармейцы ўбачылі легкавы аўтамабіль з гітлераўцамі. Байцы падарвалі аўтамабіль гранатай. Тры фашысцкія афіцэры і шафёр былі забітыя. Удача акрыліла мсціўцаў. Па прапанове М. Вахоніна было вырашана застацца ў Ліпічанскай пушчы і стварыць партызанскі атрад. Так з красавіка 1942 г. баявы афіцэр В.С.Біцько стаў партызанам. Камандаваў партызанскай групай, ротай. Стаў адным з арганізатараў партызанскага атрада “Арлянскі”, які дзейнічаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Затым ён – начальнік штаба ў атрадах “Барацьба”, “Перамога” (спачатку – атрад 3649). З ліпеня 1943 г. Валянцін Сцяпанавіч Біцько становіцца камандзірам Ленінскага партызанскага атрада Ленінскай брыгады.
Данясенне камандавання 3649 партызанскага атрада ў Цэнтральны штаб партызанскага руху, адпраўленае ў кастрычніку 1942 г., дазваляе зрабіць вывад аб тым, што пры ўдзеле В.С.Біцько і непасрэдна пад яго камандаваннем партызанам удалося ажыццявіць шмат паспяховых баявых аперацый:
“У Слонімскім уездзе арганізаваны партызанскі атрад. Ён дыслацыруецца ў лесе, на ўсход адзін кіламетр ад вёскі Малая Воля (Дзятлаўскі раён – аўт.). У цяперашні час у атрадзе налічваецца 406 чалавек…Створаны штаб з 5 чалавек. За час існавання атрада падарвана цягнікоў – 12, чыгуначных мастоў з цягнікамі – 7, мастоў без цягнікоў – 1. Разбіты 2 былых райцэнтры, 18 гмін з пастарункамі, знішчаны 7 аўтамашын з жывой сілай і боепрыпасамі. Разбіты ў вёсцы Руда Яварская 115 – ы ўкраінскі батальён…
Камандзір атрада 3649-ы Б.Булат
Начальнік штаба В. Біцько”.
Безумоўна, значная заслуга ў паспяховым вырашэнні заданняў і начальніка штаба атрада В.С.Біцько. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле партызанскі атрад здзейсніў шмат паспяховых баявых аперацый. У 1942 годзе група ў складзе чатырох чалавек нападае на малочны пункт і гміну ў вёсцы Накрышкі; удзельнічае ў раздачы маёнтка Парэчча сялянам; арганізоўвае напад на паліцэйскі гарнізон Ражанка, у выніку якога група здабывае шмат зброі, знішчае малочны завод; удзельнічае ў разгроме спіртзавода ў вёсцы Жукоўшчына. В.С.Біцько кіруе боем адной з груп каля ракі Шчара. На пасадзе начальніка штаба кіруе боем каля мястэчка Казлоўшчына, у выніку забіта 56 немцаў і паліцаяў; кіруе штурмам гарнізона ў вёсцы Руда Яварская, у выніку якога гарнізон быў разбіты.
Пад камандаваннем В.Біцько Ленінскі атрад пусціў пад адхон 22 эшалоны, вывеў са строю 23 паравозы, 118 вагонаў, 51 бензацыстэрну, 2 чыгуначныя масты, парэзаў 10 км тэлефоннай сувязі, узарваў 35 аўтамашын.
Пра штурм гарнізона ў в. Руда Яварская сам В.С.Біцько успамінае:
“…В сентябре 1943 г., когда гитлеровцы снова пытались уничтожить партизан в Липичанской пуще, наш отряд после прорыва бригады из блокируемого района был оставлен в пуще для наблюдения за действиями врага. В период этой блокады немцы восстановили гарнизон в Руде Яворской, который начал спешно укрепляться, буквально зарываясь в землю…Создали настоящую крепость. Подобраться к ней было трудно, так как все подступы усиленно охранялись. Гарнизон мы разгромили в марте 1944 года. Незадолго до этого сменился его состав, и в Руду Яворскую прибыл батальон Белорусской краевой обороны из Слонима. В нём по заданию партизан служил Иван Дорош. По прибытии в Руду Яворскую он сообщил, что в батальоне имеются люди, готовые перейти на сторону партизан… Решено было использовать группу Дороша при подготовке операции. Провести операцию было поручено Ленинскому отряду… Операция была назначена на 19 марта. Ночью партизаны пробрались на кладбище. При помощи связного из группы Дороша мы узнали пароль, с его помощью проникли в гарнизон. Три бункера удалось взять без боя. Но остальные два бункера начали отстреливаться. Разгорелся бой…В бою враг потерял более 20 убитых, мы захватили 80 пленных и значительные трофеи.
Адметнымі якасцямі партызанскага камандзіра В.С.Біцько былі ўласная рашучасць, узважлівае прыняцце рашэнняў, смеласць.
“Волевой, трудолюбив. Командир пользуется большим авторитетом среди партизан и населения. Морально устойчыв, политически грамотен. В боях служит примером для своих подчинённых, за что 2 раза представлен к правительственной награде и к аттестации на повышение военного звания”. Да ўрадавых узнагародаў В.С.Біцько прадстаўляўся ў маі 1943 г. і сакавіку 1944 г. Баявыя ўзнагароды В.С.Біцько – ордэн Баявога Чырвонага сцяга, 8 медалёў. Ваяваў партызанскі камандзір В.С.Біцько да прыходу Савецкай Арміі ў ліпені 1944 г.
За час баявых дзеянняў партызан Валянцін Біцько быў двойчы паранены.
Пасля вайны В.С.Біцько застаўся на Дзятлаўшчыне і працаваў старшынёй выканаўчага камітэта Дзятлаўскага раённага савета дэпутатаў, загадчыкам ваеннага аддзела Дзятлаўскага РК КПБ, намеснікам дырэктара Парэцкага спіртзавода, дырэктарам Дварэцкага льнозавода, дырэктарам камбіната камунальнай гаспадаркі. У апошнія гады перад пенсіяй працаваў у калгасе “Чырвоны Кастрычнік” ( цэнтр – Вензавец). На пенсію ветэран вайны і працы В.С.Біцько выйшаў у 1979 г.Ён не толькі выконваў абавязкі, звязаныя з займаемымі пасадамі, але і вёў прапагандысцкую работу. У 1949 г. Валянцін Сцяпанавіч скончыў курсы сельскіх прапагандыстаў пры Баранавіцкім абласным камітэце КП(б)Б. Ён сустракаўся не толькі са сваім баявымі сябрамі, але і з моладдзю.
За работу з моладдзю В.С.Біцько неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі, Граматамі і Падзячнымі пісьмамі.
Памёр В.С.Біцько 14 красавіка 1981 г. Пахаваны ў в. Міроўшчына.
З УСПАМІНАЎ БІЦЬКО ВАЛЯНЦІНА СЦЯПАНАВІЧА
“Спачатку мы ўладкаваліся ва ўрочышчы «Засецце». Потым да нас далучылася група Мікалая Лукамца, у якую ўваходзіў Габдул Габдулвакінаў, Уладзімір Заяц, Ілля Панасевіч, Іосіф Шмукста, Вікенцій і Іван Казак. Лукамец і Габдулвакінаў - былыя вайскоўцы, астатнія - мясцовыя актывісты. У адну з красавіцкіх начэй, перайшоўшы Нёман, мы з дапамогай ключоў і лапы, узятых у пуцявога абходчыка, разабралі ўчастак чыгуначнага палатна каля станцыі Скрыбаўцы на лініі Ліда-Масты і пусцілі пад адхон эшалон з жывой сілай ворага. Праз некалькі дзён здзейснілі начны налёт на паліцэйскі ўчастак у Ражанцы. Паліцэйскіх заспелі знянацку і ўзялі ў палон 12 чалавек разам з камендантам. Адначасова разграмілі гміну і маслазавод. Вяртаючыся ў пушчу, на чыгунцы забілі трох ахоўнікаў.
Напярэдадні 1 мая 1942 года мы правялі яшчэ адну ўдалую аперацыю. У лесе каля вёскі Зачэпічы акупанты арганізавалі нарыхтоўку лесу, які вывозілі праз Нёман каля вёскі Орлі. Нам стала вядома, што фашысты маюць намер таксама пабудаваць тут лесапільны завод. Ахоўваўся мост паліцэйскімі з арлянскага ўчастка. Разведаўшы размяшчэнне пастоў, ноччу мы знялі вартавых і акружылі ўчастак. Паліцыянты, не прыняўшы бою, разбегліся. Затым падвезлі з завода смалакурэння шкіпідар, аблілі ім мост і падпалілі. Так фашысты пазбавіліся зручнага моста на падыходзе да лясных багаццяў Ліпічанская пушчы, якая неўзабаве стала партызанскім краем.
5 мая 1942 года на агульным сходзе групы, у якой ужо налічвалася 30 чалавек, пастанавілі стварыць партызанскі атрад і ў гонар паспяховай аперацыі ў Арле назваць яго «Арлянскім». Камандзірам абралі Васіля Піліпавіча Вахоніна, мяне - начальнікам штаба.
У маі - чэрвені 1942-га атрад разграміў паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Накрышкі, Страла, Міроўшчына Дзятлаўскага раёна. Акрыленыя поспехам, мы паспрабавалі знішчыць і гарнізон у Дзятлаве. Але, як аказалася, для разгрому буйнога гарнізона сіл у нас было недастаткова. Кімсьці папярэджаны вораг сустрэў нас у поўным узбраенні. Прыйшлося адступаць. У баі быў паранены В.Шыхараў, які праз некалькі дзён памёр ад гангрэны.
Ужо летам 1942 года наш атрад цалкам кантраляваў паўночную частку Ліпічанскай пушчы. Доступ гітлераўцам быў закрыты. Неяк атрад фашыстаў, якія прыбылі на аўтамашынах для рабавання жыхароў вёсак на левым беразе Шчары, размясціўся на адпачынак. Некаторыя з гітлераўцаў нават вырашылі выкупацца ў рацэ. Надоўга, напэўна, запомнілася гэта купанне тым з іх, якія пазбеглі партызанскай кулі. Раптоўным нападам наш атрад звярнуў рабаўнікоў ва ўцёкі. Былі забіты і паранены каля 10 гітлераўцаў, выстраламі з 45-мм гарматы, якая была ў атрадзе, падпалены дзве аўтамашыны.
14 жніўня 1942 года наш атрад рыхтаваўся да нападу на паліцэйскі гарнізон у вёсцы Малькевічы. Размяшчаліся мы тады ў лесе каля Шчары насупраць вёскі з такой самай назвай. Раніцай за ракой пачуўся гул матораў. Разведчыкі паведамілі, што ў вёску на аўтамашынах прыехалі немцы і паліцэйскія - усяго каля 40 чалавек - і прыгналі з сабой трактар. Неўзабаве мы ўбачылі іх каля гармат, якія засталіся тут пасля адступлення нашых войскаў у 1941 годзе. Стала ясна, што гітлераўцы маюць намер з дапамогай трактара вывезці гарматы. Наш камандзір (пасля сыходу за лінію фронту В.Ф. Кавязіна ім стаў Н.Г. Вахонін) прыняў рашэнне агнём з гарматы падбіць трактар і прымусіць фашыстаў пакінуць вёску. Але камандзір партызанскага атрада №3649 Б.А. Булат, які знаходзіўся побач, бо прыбыў да нас для ўстанаўлення пастаяннага ўзаемадзеяння паміж атрадамі, параіў папярэдне адправіць за Шчару частку людзей і зрабіць засаду на шляхах магчымага адыходу праціўніка з вёскі.
Так і паступілі. Два ўзвода партызан ўтоена пераправіліся праз Шчару ніжэй вёскі і зайшлі ў тыл да немцаў. Праўда, калі на тых абрынуўся раптоўны агонь з-за Шчары, яны залеглі і пачалі адстрэльвацца. Зыход бою вырашыла атака двух узводаў з тылу. Было забіта 15 і паранена 17 немцаў і паліцэйскіх. Трапным агнём разлік нашай гарматы, якім камандаваў І.М.Глазкоў, разбіў трактар і аўтамашыну.
У жніўні 1942 гады я перайшоў у атрад №3649 у якасці начальніка штаба. На гэтай пасадзе мне даводзілася займацца не толькі падрыхтоўкай і планаваннем баявых аперацый, але і рознымі пытаннямі забеспячэння баявой дзейнасці. Пасля аднаго з баёў я пабываў у атрядным шпіталі, які быў арганізаваны ва ўрочышчы «Буралом». Перада мною адкрылася наступная карціна: пад кустамі на зямлі ляжалі параненыя, каля якіх завіхаліся лекар і дзве жанчыны - яго памочніцы, тут жа валяліся скрываўленыя бінты і вата, мухі роем віліся над імі. Даведаўшыся, што я начальнік штаба атрада, лекар абрынуўся на мяне з папрокамі. Ён патрабаваў дапамогі ў арганізацыі належнага догляду за параненымі, скардзіўся на недахоп медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў, прадуктаў харчавання.
Вярнуўшыся, я далажыў пра ўбачанае камандзіру атрада. Барыс Адамовіч загадаў мне заняцца арганізацыяй пастаяннага шпіталю: падабраць начальніка, пабудаваць памяшканне, наладзіць рэгулярнае гарачае харчаванне параненых, забеспячэнне ўсім неабходным. Я прапанаваў прызначыць начальнікам шпіталя І.Я. Калмыкова, свайго баявога таварыша. Пярэчанняў не было. Далі ўсім групам атрада заданне, каб разведчыкі праз сувязных дасталі неабходную колькасць медыкаментаў і перавязачнага матэрыялу.
Пры падборы месцы для шпіталя нам вельмі дапамог селянін І.Філідовіч, які і раней аказваў дапамогу партызанам. Пайшлі ў лес. Спыніліся на невялікім грудзе, за некалькі кіламетраў ад вёскі Руда Ліпічанская.
- Часова трэба рабіць тут, - сказаў ён, - а потым пяройдзеце вунь туды. - і ён паказаў на густы алешнік, за якім
- распасціралася непраходнае балота.
Мабыць, гэты марудлівы ў рухах, негаваркі чалавек ведаў, пра што казаў. Вайскоўцы так і зрабілі. На выспе часова разбілі палаткі, куды на трэці дзень перавезлі параненых. Адшукалі і даставілі ў шпіталь некалькіх медыкаў. Адначасова на астраўку сярод балота, праход да якога ведаў адзін Філідовіч, пачалі будаваць пастаянны шпіталь. Праз месяц ён быў гатовы.
Месца для шпіталя аказалася вельмі ўдалым. Ніхто з старонніх трапіць сюды не мог. Прадукты перапраўляліся толькі праз І.Філідовіча. Шпіталь шчасна праіснаваў тут да самага прыходу Чырвонай Арміі, і нават у перыяд аблаў і блакад немцам не ўдавалася яго выявіць.
Пасля арганізацыі Ленінскай партызанскай брыгады я працягваў выконваць абавязкі начальніка штаба ранейшага атрада, які стаў называцца атрадам «Перамога». Калі гітлераўцы ў снежні 1942 года буйнымі сіламі распачалі спробу знішчыць партызан у Ліпічанцы, атраду «Перамога» камандаванне брыгады даручыла абарону подступаў да яе з захаду. Адна з рот была вылучана на левы бераг Шчары. Фашысты наступалі з артылерыяй і танкамі. Заняўшы прырэчныя вёскі Лупач і Дворок, яны па хмызняку, які аддзяляе вёскі ад Шчары, пачалі выходзіць на бераг ракі. Дружным агнём байцы звярнулі іх ва ўцёкі. Адкаціўшыся на бяспечную адлегласць, гітлераўцы сталі канцэнтравацца ў лесе за Дварком і на могілках каля Лупачаў; там жа, цалкам не маскіруючыся, яны ўсталёўвалі прылады. Тады ў бой уступіла 122-мм гаўбіца. Некалькімі трапнымі выстраламі наводчык гаўбіцы А. Дружамінскі знішчыў прыладу і рассеяў пяхоту ворага на могілках, а калі яму пачалі адказваць фашысцкія прылады з Дварка, задушыў і іх агнём.
Да надыходу цемры гітлераўцы не вырашаліся аднаўляць бой. Ноччу ж яны паспрабавалі па лёдзе перайсці Шчару, але застаць партызан знянацку ім не ўдалося. Страціўшы паўтара дзясятка забітымі і праваленымі пад лёд, які разбілі выбухі савецкіх гранат, гітлераўцы адышлі. Да раніцы фашысты падцягнулі артылерыю, танкі і пачалі масавы абстрэл. Адначасова яны аднавілі спробы пераправіцца праз раку. Падбіўшы трыма апошнімі снарадамі гітлераўскі танк, змоўкла гаўбіца. На зыходзе былі патроны, а фашысты, не лічачыся з вялікімі стратамі наступалі. Адбіваць іх атакі станавілася ўсё цяжэй, але байцы трымаліся.
Да вечара гітлераўцы пераправіліся праз Шчару на ўчастку роты І.В. Абрамава і сталі заходзіць з тылу. Па загадзе штаба брыгады вайскоўцы адышлі ў грабавы лес. Гаўбіцу прыйшлося пакінуць. Байцы схавалі яе ў балоце. На нарадзе камандзіраў і камісараў атрадаў, якая адбылася затым у штабе брыгады, было вырашана прарывацца з варожага кальца. Камандзір брыгады Ф.М. Сінічкін прапанаваў план, па якім прарыў ажыццяўляўся ў двух напрамках: часткай сіл - на паўночны ўсход з выхадам у Налібоцкую пушчу, астатнім - на паўднёвы ўсход, у лясы за Слонімам. Наш атрад увайшоў у склад групы, якую ўзначаліў камбрыг.
Мне, Васілю Пішчуліну і Сяргею Кузняцову было загадана выведаць бяспечнае месца пераходу дарогі Вялікая Воля - Руда Яварская. На хутарах вёскі Капці мы даведаліся, што там і ў Рудзе Яварскай поўна немцаў, а дарога ахоўваецца вартавымі. Падабраўшыся паўзком да дарогі ў тым месцы, дзе яна блізка падыходзіла да рачулкі Пад’яваркі, мы дачакаліся, калі міма пройдзе вартавы. Кавалёў ударам ззаду аглушыў яго, а я з Пішчуліным адцягнулі фашыста да рэчкі і спусцілі ў палонку. Дарога была свабоднай, і ўся наша група бесперашкодна перайшла яе.
У далейшым, удала пазбягаючы сутыкненняў з падраздзяленнямі гітлераўцаў, мы выйшлі з блакіраванай зоны. Мяне і намесніка камандзіра атрада па разведцы Якава Давыдкіна пакінулі ў пушчы з заданнем сачыць за немцамі і своечасова паведамляць камандаванню аб заканчэнні блакады, а таксама даведацца пра лёс шпіталя, з якога мы не змаглі забраць параненых. Першую частку задання мы выканалі з дапамогай члена падпольнай антыфашысцкай арганізацыі ў Дзятлаве Барыса Гульніцкага, які працаваў перакладчыкам у камэндатуры. Праз сувязнога Івана Бамбера, якога мы паслалі да яго, ён паведаміў, што нямецкія часткі сышлі з пушчы.
Мы адразу ж адправіліся да месца, дзе быў наш шпіталь. Памятаю, прыйшлі туды, і сэрца абмерла: на месцы дома - пажарышча. Вакол ціха. Што ж з шпіталем? Раптам бачым чалавека - ім апынуўся сам Філідовіч. Ад яго мы даведаліся, што, калі фашысты прыйшлі ў пушчу, Іван Іосіфавіч спешна забраў сям'ю і перабраўся ў шпіталь. Дома застаўся яго бацька Іосіф Юр'евіч, стары 73 гадоў. Немцы адразу накінуліся на яго: маўляў, паказвай бандыт, дзе шпіталь? Бацька ведаў усё, але нічога не сказаў. Прывёў на месца часовага шпіталя і сказаў, што тут. Яму не паверылі, сталі збіваць. Тады ён павёў фашыстаў вакол балота. Лёд праломваючы, немцы цягнуліся па пояс у балотнай жыжцы і, зразумеўшы, што ім нічога не даведацца, забілі старога. Шпіталь і ўсе, хто быў там параненыя засталіся цэлымі.
Жудасны крывавы след пакінулі карнікі ў пушчы. У вёсцы Вялікая Воля нас сустрэла мёртвая цішыня. Убачыўшы людзей, кідаліся ў бок здзічэлыя кошкі. Хаты ў вёсцы ўцалелі. Здавалася, вось-вось адчыняцца дзверы - і ўзрадаваныя жыхары выйдуць насустрач. Але нікога не было. Затое на краі вёскі страшнай плямай расталага снегу і апалай зямлі чарнела братэрская магіла, дзе было пахавана 150 расстраляных вялікавольцаў. Астатніх жыхароў гітлераўскія каты расстралялі ў іншым месцы - непадалёк ад вёскі. Толькі 13 жыхарам Вялікай Волі ўдалося пазбегнуць смерці. Зраненыя, выбіраліся яны з-пад трупаў сваіх аднавяскоўцаў, калі фашысцкія забойцы сышлі з месца пакарання. Карнікі расстралялі таксама ўсіх жыхароў вёскі Трахімавічы, спалілі Руду Ліпічанскую і іншыя вёскі.
Са стварэннем у красавіку 1943 гады Шчучынскага падпольнага міжрайпартцэнтру, які ўзначаліў упаўнаважаны ЦК КП (б) Б і БШПР Сцяпан Пятровіч Шупеня, ўзмацніліся ўдары па ворагу. Сістэматычны і больш мэтанакіраваны характар набыла палітычная праца сярод насельніцтва. Былі ўтвораны райкома партыі і камсамола. Ва ўсіх атрадах аформіліся партыйныя і камсамольскія арганізацыі. З Налібоцкай пушчы ў брыгаду было дастаўлена вылучанае Баранавіцкім падпольным абкамам КП (б) Б друкарскае абсталяванне і наладжаны выпуск падпольных раённых газет.
Выконваючы ўказанні падпольнага абкама партыі, міжрайпартцэнтр ажыццявіў рэарганізацыю Ленінскай брыгады. Атрады, якія размяшчаліся на вялікім выдаленні ад Ліпічанская пушчы, былі аб'яднаны ў новыя брыгады. Ствараецца шэраг новых з атрадаў «Перамога» і «Барацьба», арганізуецца Ленінскі атрад. Мне даверылі камандаваць ім. Камісарам атрада быў прызначаны Г.М. Габдулвакілаў, начальнікам штаба - Ф.Г. Камароў. Аператыўнай зонай атрада з'яўлялася тэрыторыя Казлоўшчынскага раёна.
Атрад хутка рос за кошт мясцовага насельніцтва. Калі першапачаткова ў ім было 80 чалавек, то ўжо да канца 1943 года ён павялічыўся да 200, а пры злучэнні з часткамі Чырвонай Арміі ў ліпені 1944 года ў яго склад уваходзіла 289 чалавек. З навічкамі праводзіліся заняткі па вывучэнню зброі, а таксама тактычныя заняткі. Невычэрпны на выдумку, добры знаўца баявой тэхнікі Фёдар Камароў зладзіў для падрыхтоўкі падрыўнікоў своеасаблівы палігон у выглядзе ўчастка чыгуначнага насыпу са шчэбеневым пакрыццём і рэйкамі, пакладзенымі на шпалы. Бывала, паставіць часавога ў насыпу, а падрыўнікам дае заданне незаўважна падабрацца да яе і з належнай маскіроўкай паставіць міну. Такі метад навучання апраўдваў сябе. Пастаянна вядзьмарыў Фёдар і над самаробнымі выбухоўнікамі з снарадных галовак.
У верасні 1943 года, калі гітлераўцы зноў паспрабавалі знішчыць партызан у Ліпічанскай пушчы, партызанскі атрад пасля прарыву брыгады з блакіраванага раёна быў пакінуты ў пушчы для назірання за дзеяннямі ворага. Прыкладна два тыдні бесперапынна манеўравалі партызаны па лясным масіве, стараючыся не выявіць сябе. Выдатна дзейнічала савецкая разведка на чале з намеснікам камандзіра атрада па разведцы В.К. Лябецкім і упаўнаважаным асобага аддзелу К.Я. Каско. Не раз спакушала магчымасць зладзіць ўдалую засаду на дробныя групы гітлераўцаў, але байцы стрымлівалі сябе. Трэба было пераканаць фашыстаў, што партызаны цалкам сышлі з пушчы. Тады яны хутчэй здымуць блакаду, і партызанскім брыгадам можна будзе вярнуцца ў сваю зону.
У перыяд гэтай блакады немцы аднавілі свой гарнізон у Рудзе Яварскай, які пачаў спешна ўмацоўвацца, літаральна зарываючыся ў зямлю. На будаўніцтва ўмацаванняў сагналі сялян з навакольных вёсак, акружылі гарнізон трохметровым плотам з двух шэрагаў бярвенняў, паміж якімі была засыпана зямля, пабудавалі бункеры, злучаныя траншэямі, прыстасавалі да абароны ўсе будынкі. Адным словам, стварылі сапраўдную крэпасць. Падабрацца да яе было цяжка, бо ўсе подступы ўзмоцнена ахоўваліся ворагам.
Гарнізон партызаны разграмілі ў сакавіку 1944 года. Незадоўга да гэтага змяніўся яго склад, і ў Руду Яворскую прыбыў батальён «Беларускай краёвай абароны» са Слоніма. У ім па заданні партызан служыў сувязны брыгады «Перамога» Іван Дораш. Па прыбыцці ў Руду Яворскі ён звязаўся з атрадам і паведаміў, што ў батальёне маецца група надзейных людзей, гатовых перайсці да партызан. Я паставіў у вядомасць пра гэта штаб брыгады. Вырашана было выкарыстоўваць групу Дораша для падрыхтоўкі разгрому Руда-Яворскага гарнізону. Праз некалькі дзён адбылася сустрэча з яе прадстаўнікамі, у якой удзельнічалі начальнік штаба Ленінскай брыгады Г.А. Шубін, намеснік камандзіра брыгады па разведцы М.М. Пацалункаў, я і В.К. Лябецкі. Дамовіліся, што ў прызначаны дзень група Дораша дапаможа партызанам пракрасціся на тэрыторыю гарнізона і прыме ўдзел у яго разгроме.
Аперацыя была прызначана на 19 сакавіка 1944 года. Правесці яе даручалася Ленінскаму атраду. Для забеспячэння аперацыі вылучаліся таксама дзве групы з складу атрада «Барацьба», якія павінны былі зладзіць засады на шляхах магчымага падыходу падмацаванняў гарнізону. Агульнае кіраўніцтва аперацый было ўскладзена на Г.А. Шубіна.
У гадзіну ночы 19 сакавіка, калі атрад засяродзіўся на зыходным рубяжы, на могілках каля вёскі нас сустрэў Н. Кулецкі - адзін з удзельнікаў групы Дораша - і паведаміў пароль. Зняўшы з дапамогай пароля часавых, мы праніклі ў гарнізон. Тры бункеры атрымалася захапіць без бою. Але калі група на чале з Шубіным ўварвалася ў каравульнае памяшканне, там аказаўся адзін з немцаў. Ён паспеў выстраліць, параніўшы пры гэтым Шубіна. Стрэл перапалохаў астатнюю частку гарнізона. Два бункеры, у адным з якіх размяшчаліся немцы, пачалі адстрэльвацца. Разгарэўся бой. Бункер з немцамі мы ў рэшце рэшт разбілі. Камандзір узвода разведкі нашага атрада А.М. Паляшчук і яшчэ адзін партызан пад агнём падпаўзлі да бункера і, узлезшы на яго дах, кінулі ў комін звязак гранат. Уцалеў толькі адзін бункер, які мы не паспелі знішчыць, таму што прыйшлося адыходзіць з Руды Яварскай. На дапамогу гарнізону з Казлоўшчыны ўжо спяшалася вялікае падмацаванне, стрымаць якое наша засада не змагла. У баі вораг страціў больш за 20 чалавек забітымі, мы захапілі 80 палонных і значныя трафеі. Боем да канца кіраваў паранены Г.А. Шубін.
У красавіку - маі 1944 года ў Дзятлаве, Казлоўшчыне і іншых населеных пунктах на ўсход ад пушчы акрамя звычайных гарнізонаў з’явіліся фарміравання так званых белаказакаў здрадніка Камінскага. У першых чыслах чэрвеня немцы кінулі буйныя сілы белаказакаў на блакаду пушчы. Рухаючыся па бездарожжы праз лес, белаказакі пагражалі выхадам у тыл, расчляненнем партызанскіх падраздзяленняў. Пасля тыдня зацятых баёў брыгады Ленінская, імя К.Я. Варашылава і «Перамога» прарваліся праз шашу Дзятлава - Слонім. Атрад Ленінскі на гэты раз быў пакінуты ў пушчы.
Яварская камсамольска – маладзёжная падпольная
арганізацыя: старонка народнага подзвігу
У музейным пакоі “Памяць” Вензавецкай сярэдняй школы ёсць матэрыялы, прысвечаныя камсамольска-мададзёжнай падпольнай арганізацыі в. Явар, якая знаходзіцца ў Вензавецкім сельсавеце.Членамі і кіраўнікамі падпольнай арганізацыі ў Явары былі стрыечныя браты з сем’яў Белых і Нагавонскіх. У гісторыі гэтых сем’яў ёсць і падполле, і партызанскі рух, і вываз на прымусовыя работы ў Германію, і нямецкія турмы.
Перад вайной Явар быў мнагалюднай ажыўленай вёскай, у якой была школа з амаль стогадовай гісторыяй, царква, млын. Тут і пражывалі сем’і Белых і Нагавонскіх.
Гісторыя сям’і Белых пачынаецца з Белага Івана Іосіфавіча. Ен нарадзіўся ў в. Явар у 1886 годзе. Жонка, Марыя Данілаўна, родам з суседняй вёскі Сачыўляны. Яе дзявочае прозвішча Бубноўская. У сям’і нарадзілася і выхоўвалася чацвёра сыноў: Сяргей, Барыс, Уладзімір, Аляксандр.
У 1918 годзе ў складзе іншых бежанцаў сям’я апынулася ў Башкірыі. У 1921 годзе Белыя вярнуліся на радзіму, у Явар. Ужо ў самым пачатку вайны сям’ю Белых напаткала вялікае гора. Іх малодшы сын, Аляксандр, якому ў той час было 14 гадоў, трагічна загінуў. Разам з іншымі падлеткамі ён збіраў зброю, боепрыпсы, якія засталіся пасля баёў. У руках Аляксандра ўзарваўся снарад. Іван Іосіфавіч ведаў, што старэйшыя сыны з’яўляліся членамі падпольнай арганізаыі, па меры сваіх сіл дапамагаў падпольшчыкам. У красавіку 1044 года яго, сына Уладзіміра і жонку немцы хацелі арыштаваць. Іван Іосіфавіч і Уладзімір уцяклі ў лес і сталі партызанамі. Марыю Данілаўну немцы арыштавалі і заключылі ў лагер. Ёй удалося ўцячы і дабрацца да партызан Ленінскай брыгады. Да вызвалення яна знаходзілася ў сямейным лагеры ў Ліпічанскай пушчы.
Барыс Белы нарадзіўся 25 мая 1923 года ў в. Явар.Тут прайшло яго дзяцінства. У 1937 годзе скончыў 7 класаў польскай школы ў Дзятлава. Разам з братамі Сяргеем, Уладзімірам, Аляксандрам у перадваенныя гады дапамагаў бацькам па гаспадарцы.
Уладзімір Белы нарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Явар. На пачатак вайны яму споўнілася 16 гадоў. Перад вайной паспеў скончыць 6 класаў школы ў Дзятлава. У першыя дні вайны займаўся зборам зброі і боепрыпасаў. Затым стаў сувязным паміж партызанскімі групамі, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна. Быў членам Яварскай падпольнай арганізацыі.
Сяргей Белы нарадзіўся 16 студзеня 1914 года ў в. Явар. Пасля вяртання сям’і з Башкірыі на радзіму Сяргей вучыўся ў Яварскай школе. У 1939 годзе закончыў з адзнакай першы курс сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Цешын. У верасні 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскую армію, ва Усходняй Памераніі трапіў у нямецкі палон. Яму ўдалося ўцячы і вярнуцца на радзіму. Працаваў сакратаром Яварскага сельсавета, майстрам на чыгунцы ў Слоніме. Пасля акупацыі Дзятлаўскага раёна застаўся дома, працаваў на гаспадарцы.
Барыс Белы Уладзімір Белы Сяргей Белы
Гісторыя сям’і Нагавонскіх пачынаецца з Мікалая Іванавіча Нагавонскага. Нарадзіўся ён ў 1885 годзе ў вёсцы Явар. Яго жонка, Пелагея Данілаўна Бубноўская - родная сястра Марыі Белай. У Мікалая і Пелагеі было шасцёра дзяцей. Перад вайной сям’я Нагавонскіх была серадняцкай.
У 1939 годзе ў польскую армію быў прызваны старэйшы з братоў, Валянцін. Пачалася Другая сусветная вайна. Валянцін ваяваў на тэрыторыі Польшчы. Родным ад яго прыйшло толькі адно пісьмо. Валянцін прапаў без звестак.
Канстанцін Нагавонскі нарадзіўся у 1920 годзе ў в. Явар Калі падрос, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Тут жа, у Явары раслі і займаліся сялянскай працай іншыя члены сям’і. Калі пачалася вайна, мясцовыя хлопцы (а сярод іх і Кнстанцін) займаліся зборам зброі, боепрыпасаў, хавалі іх у сховішчах.
Камсамольска – маладзёжнае падполле на Дзятлаўшчыне дзейнічала з верасня 1941 года па ліпень 1944 года пад кіраўніцтвам Дзятлаўскага і Казлоўшчынскага падпольных райкамаў ЛКСМБ. Яно аб’ядноўвала больш за 50 чалавек. Існавалі дзве камсамольска - маладзёжныя падпольныя арганізацыі - у Явары і Зачэпічах. Невялікія групы былі ў вёсках Гузні, Шаршні, Дзям’янаўцы, Карытніца, Крупіцы, Маскалі, Краглі.
Яварская падпольная аранізацыя была створана ўжо ў верасні 1941 года. Ініцыятарамі яе стварэння былі Сяргей і Барыс Белыя, Канстанцін Нагавонскі. Кіраўніком арганізацыі да 1943 года быў Сяргей Белы, яго намеснікам – Канстанцін Нагавонскі. Першапачаткова ў склад групы ўваходзілі 11 чалавек, пазней яе склад павялічыўся да 22 чалавек. У асноўным гэта былі маладыя людзі 1921 – 1924 гадоў нараджэння. У іх склад уваходзілі рабочыя Слонімскага чыгуначнага ўчастка Сяргей Белы, Канстанцін Нагавонскі, Барыс Белы, Іван Валанцэвіч, Уладзімір Гульнік. Алена Шайбак і Уладзімір Белы былі навучэнцамі. На сельскай гаспадарцы працавалі Эдуард Хадакоўскі, Уладзімір Урбан, Віталь Нагавонскі, Васіль Берасневіч, Віталь Сакалоўскі, Міхаіл Буйко. У групе былі два афіцэры – акружэнцы – Юрый Аленін і Пётр Сцяпанаў. Падпольшчыкі распаўсюджвалі партызанскія газеты і лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю і боепрыпасы. За час існавання арганізацыі падпольшчыкі перадалі партызанам 5 кулямётаў, 21 вінтоўку, 6 пісталетаў, больш за сотню снарадаў, мін і іншых боепрыпасаў. Яны перапраўлялі ў партызанскія атрады трапіўшых у акружэнне салдат. Па звестках, сабраных падпольшчыкамі, восенню 1942 года партызаны разграмілі нямецкі гарнізон у Казлоўшчыне. У 1943 годзе немцы задумалі стварыць у Явары паліцэйскі гарнізон, планавалі размясціць яго ў плябаніі і школе. Нарыхтавалі лес для ўмацавання будынкаў. Група атрымала заданне спаліць лес і будынкі. Заданне было выканана.
Вясной 1943 года паступілі звесткі, што немцы збіраюцца арганізаваць у Явары атрад самаабароны ў складзе РОА. Каб не трапіць у гэты атрад і, пры адмове, не быць арыштаванымі, у красавіку 1943 года частка членаў групы (Сяргей Белы, Канстанцін Нагавонскі, Уладзімір.Гульнік, Віталь Нагавонскі, Сяргей Шайбак, Уладзімір Урбан ) пайшлі ў партызанскі атрад. У вёсцы Явар для падпольнай работы засталіся Барыс і Уладзімір Белыя, Міхаіл і Барыс Гульнікі, Алена Рэгіневіч.
У канцы лістапада Барыс Белы быў арыштаваны гестапа і да канца 1943 года сядзеў у Слонімскай турме ў камеры для смяротнікаў. Калі асуджаных перавозілі на станцыю ў Баранавічы, Барысу ўдалося ўцячы. Ужо 29 снежня 1943 г. ён становіцца байцом партызанскага атрада “Ленінскі” Ленінскай партызанскай брыгады.
Пасля таго, як стаў партызанам, Сяргей Белы камандаваў узводам спецыяльнай групы НКВД партызанскага атрада імя Суворава .Ён 36 разоў удзельнічаў у баявых аперацыях, падарваў 24 эшалоны праціўніка. За баявыя заслугі ў снежні 1943 года быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза і воінскага звання лейтэнант. Пагоны афіцэра ён насіў, а звання Героя атрымаць не паспеў. У час бою каля в. Валчкі Шчучынскага раёна, прыкрываючы адыход групы, Сяргей Белы загінуў. Пахаваны ў Шчучынскім раёне.
У баявых дзеяннях атрада “Ленінскі” прымаў удзел Уладзімір Белы. .
Канстанцін Нагавонскі стаў падрыўніком. У час аднаго з рэйдаў каля чыгуначнай станцыі Гаўя Лідскага раёна 11 лістапада 1943 года партызаны нарваліся на засаду. Канстнцін быў цяжка паранены. Ён разумеў, што несці яго на насілках партызаны не змогуць: загінуць усе. Канстанцін застаўся прыкрываць адыход таварышаў. Калі закончыліся патроны, падарваў сябе гранатай. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лідскім раёне.
Сяргей Шайбак быў цяжка паранены каля вёскі Явар, трапіў у палон і быў расстраляны. Закрываючы сваім целам камандзіра атрада В.С.Біцько, па – геройску загінуў Эдуард Хадакоўскі. Віталь Нагавонскі выконваў баявое заданне і загінуў каля вёскі Накрышкі.У час правядзення баявой аперацыі каля вёскі Мядзвінавічы загінуў Васіль Берасневіч. У баі каля вёскі Явар загінуў Юрый Аленін.
Нялёгкімі былі ваенныя гады для сям’і Нагавонскіх. Пасля таго, як частка падпольнай групы, у тым ліку і Канстанцін, у адну ноч пайшлі ў партызанскі атрад, астатнія члены сям’і неаднаразова падвяргаліся допытам. Больш за ўсё дасталося маці, Пелагеі Данілаўне. Немцы знайшлі спосаб пакараць сям’ю. Усе яе члены былі вывезены ў Германію на прымусовыя работы.
У маі 1943 года забралі Ганну.
Яна апынулася каля Гамбурга , недалёка ад раённага цэнтра Гезахт. Да самай перамогі ніхто з сям’і пра яе нічога не ведаў. Ганна працавала на ваенным заводзе Крумеля, жыла ў лагеры за калючым дротам. Яе нумар быў 4176.
Пелагею Данілаўну разам з сынам і дачкой вывезлі пазней. Месца іх зняволення - г. Вюрнцбург у Паўднёвай Германіі. Там іх, як рабочую сілу, разабралі да сябе на працу нямецкія фермеры. Вызвалены Нагавонскія былі ў красавіку 1945 года: Пасля праверкі сям’я вярнулася на радзіму, у Явар. Аляксандр стаў будаўніком, Ганна і Юлія працавалі ў калгасе. Пелагея Данілаўна памерла ў 1953 годзе, Яе сын Аляксандр – у 1973 годзе, дачка Юлія – у 1991 годзе, дачка Ганна – у 1996 годзе .
Пасля вызвалення многія падпольшчыкі былі мабілізаваныя ў рады Савецкай Армііі. Барыс і Уладзімір Белыя ваявалі ў складзе 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі. Па-рознаму склаўся пасляваенны лёс Яварскіх падпольшчыкаў. Але аб’ядноўвала іх добрасумленнасць, справядлівасць у адносінах да людзей, адказнасць у справе,
У канцы 1960-х гадоў па хадайніцтве Дзятлаўскага РК КПБ Яварскай і Зачэпіцкай падпольным групам было прысвоена званне “камсамольскія”.
З УСПАМІНАЎ БЕЛАГА УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА
“У маі 1941 года мне споўнілася 16 гадоў. У гэты час я закончыў 6 класаў Дзятлаўскай рускай школы. Вайна застала мяне і маіх аднагодкаў на летніх канікулах. У гэтым узросце кожны вучань,як і цяпер, марыць. Я марыў аб будучай вучобе і вельмі хацеў стаць летчыкам. Нападзенне фашысцкай Германіі на нашу краіну парушыла мае надзеі і планы. У першыя дні вайны я займаўся зборам астаўленай зброі і боепрыпасаў, затым стаў сувязным паміж партызанскімі групамі, узнікшымі ў нашай мясцовасці. Так я стаў членам камсамольска-маладзежнага падполля, затым стаў сувязным паміж партызанскімі групамі, узнікшымі ў нашай мясцовасці. Так я стаў членам камсамольска-маладзежнага падполля вёскі Явар. Пасля таго, як члены нашай арганізацыі спалілі будаўнічы матэрыял для пабудовы будынка нямецкага гарнізона, у сакавіку 1944 года я разам са сваёй сям’ёй уцёк у партызыны.
Першы бой прыняў у партызанах пры прарыве блакады . 12 ліпеня 1944 года ўжо быў у складзе 120 гвардзейскай дывізіі II Беларускага фронта і адразу ж удзельнічаў у баях. 17 ліпеня 1944 года быў цяжка паранены пры вызваленні пасёлка Бераставіца. Пасля шпіталя ў студзені 1945 года ўдзельнічаў у баях на рацэ Нараў у Польшчы і на тэрыторыі Германіі да канца вайны.
Узнагароджаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны II ступені», «За адвагу», «За перамогу над Германіей».
У канцы мая 1944 года пачалася апошняя блакада лясной партызанскай зоны. У ёй, у асноўным удзельнічалі войскі здрадніка Камінскага пры падтрымцы немцаў. У лясах Ліпічанскай пушчы (Руда Ліпічанская, Руда Яварская, Дубароўшчына, Трахімавічы, Скіпораўскі Бор, Падвялікае) знаходзілася шмат мясцовых партызан. Сярод іх былі партызаны з Воўчых Нораў, з-пад Баранавіч і нават з Міншчыны.
Усе дарогі паміж ляснымі вёскамі былі перакрыты. У гэты час на ўсходзе Беларусі ішлі цяжкія баі за вызваленне рэспублікі ад фашыстаў, а ў нашай партызанскай зоне войскі Камінскага імкнуліся знішчыць партызан, каб расчысціць дарогі пачаўшым адступаць немцам. Для партызан, трапіўшых у блакаду варожых войск, пачаліся вельмі цяжкія дні. Не было прадуктаў харчавання, а ўсе дарогі, якія вялі з лесу ў вёскі, блакіраваліся праціўнікам. Партызанам нельга было распальваць кастроў ні днём, ні ноччу, каб зварыць ежу. Мы вымушаны былі хавацца ў самых недаступных для ворага месцах, дзе не магла прайсці варожая тэхніка. Народныя мсціўцы рабілі завалы на лясных дарогах і пераходзілі з месца на месца, не ўступаючы ў адкрыты бой з добра ўзброеным праціўнікам.
Камандаванне Ленінскай партызанскай брыгады вырашыла прарваць блакаду. Ажыццявілі задуманае даволі ўдала. Нягледзячы на страту некалькіх дзесяткаў партызан забітымі і параненымі, большасць вырвалася з блакады.
Ленінскі партызанскі атрад застаўся ва ўрочышчы Скіпораўскі Бор. Паступова праціўнік аслабіў блакаду, зняўшы большую частку сваіх войск для пагоні за тымі, што выйшлі з блакады. Наша разведка пільна сачыла за праціўнікам, а паміж 15-20-ым чэрвеня немцы пачалі прачэсваць лясныя трушчобы. Мы пакінулі свае часовыя шалашы і толькі са зброяй і амуніцыяй пайшлі ў глыб лясных балот і бураломаў.
Насталі крытычныя дні. Праціўнік адчуваў, што партызаны былі блізка, аднак, мы не адказвалі на іх шквальны агонь. Былі моманты, калі варожыя салдаты з крыкамі “ўра” праходзілі літаральна ў 200 метрах ад нас, залёгшых у балоце. Але па загаду камандавання партызаны не ўвязваліся ў бой, не выкрывалі сябе, і гэтым мы пазбеглі лішніх ахвяр, захаваўшы сваіх людзей для далейшай барацьбы з ворагам. Яшчэ двое сутак чуліся ў розных месцах лясоў кулямётныя чэргі і разрывы варожых мін. Калі ўсе сціхла, наша разведка ўстанавіла, што блакада праціўніка знята. Мы вярнуліся на сваё старое месца. Лагер быў разбураны, а ўсе палаткі спалены. Да вялікай радасці партызан засталася цэлай зямлянка, дзе знаходзілася 7 хворых і параненых. Сярод іх – мой бацька.
Партызаны зноў зрабілі часовыя шалашы з кары і яловых галін, а групы падрыўнікоў па начах выходзілі на дарогі і на чыгунку з мэтай дыверсіі супраць ворага. Адчувалася набліжэнне фронту. Па начах з усходу даносілася кананада. Наша разведка паведамляла аб ажыўленым руху немцаў па шасейных дарогах на захад, а днём часта сталі пралятаць савецкія самалёты. Начамі чуліся глухія ўзрывы бомбаў.
Я ў тыя дні быў у групе партызан па ахове лагера, а з 7 па 8-га ліпеня стаяў у баявой ахове на ўскрайку лесу ля вёскі Скіпораўскі Бор з групай партызан з 6 чалавек на асноўнай дарозе, якая вяла ў наш лагер. Мы былі ў акопах і добра ўзброены. Каля 12 гадзін ночы пачулі з боку вёскі Скіпораўскі Бор гул машын і гучную гаворку людзей. Падрыхтаваліся сустрэць кулямётным агнём. Хутка пачулі на дарозе галасы жанчын, якія ўжо падыходзілі да нашых акопаў. Затрымалі, а яны паведамілі, што прыехалі ў іх вёску дзве машыны з гарматамі і чалавек 10 салдат у пагонах і з зоркамі на пілотках. Афіцэр прасіў у людзей звязаць іх з партызанамі. З такім дасягненнем старшы нашага дазору паслаў 2 партызан у лагер. Праз паўгадзіны да нашага паста пад’ехала група партызанскіх камандзіраў. Яны з жанчынамі накіраваліся ў вёску. Хутка мы пачулі адтуль радасную размову людзей. Яшчэ праз паўгадзіны амаль увесь атрад ужо расчысціў дарогу ад завалаў, а праз ручай пракладвалі мост. Да раніцы машыны з гарматамі былі перапраўлены ў наш лагер.
Раніцай у лагеры адбыўся мітынг, на якім выступіў старшы лейтэнант гэтай чырвонаармейскай часці, а затым нашы партызанскія камандзіры. Нас горача і радасна віншавалі з вызваленнем, а 9-га ліпеня партызаны сустрэліся з чырвонаармейцамі 120 гвардзейскай, якія спыніліся каля вёскі Скіпораўскі Бор. Сустрэча гэта была вельмі радаснай, а яшчэ праз дзень маладыя партызаны Ленінскага і другіх партызанскіх атрадаў былі накіраваны на фронт, папоўніўшы 120 гвардзейскую дывізію”.
Акупацыя
Да канца чэрвеня 1941 г. увесь Дзятлаўскі раён быў акупіраваны. Гітлераўцы ўстанавілі так званы «новы парадак», парадак рабаўніцтва, разбою і масавага знішчэння мірнага насельніцтва. Фашысты расстрэльвалі былых членаў КПЗБ, КСМЗБ, актывістаў Савецкай улады, усіх, хто ім не спадабаўся. Захопнікі рабавалі матэрыяльныя каштоўнасці і спальвалі хаты, цэлыя вёскі, уганялі моладзь у Германію на катаргу.
Акупацыйны рэжым, што быў устаноўлены гітлераўцамі на часова захопленай імі тэрыторыі нашай Радзімы, распрацоўваўся загадзя яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго накірункі былі выкладзены Гімлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя думкі пра абыходжанне з насельніцтвам на Усходзе» ад 25 мая 1940 г.
У ім указвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі належыць разглядаць як аб'ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка, гаварылася ў гэтым мемарандуме, павінна быць накіравана на тое, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» ў напаўпісьменных рабоў.
Асноўныя палажэнні акупацыйнага рэжыму былі даволі падрабязна выкладзены і ў шэрагу іншых дакументаў, у тым ліку ў плане «Барбароса» (канчатковы варыянт выказаны ў дырэктыве вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі ад 18.12.1940 г.), які вызначаў стратэгію і тактыку нападу на СССР, генеральным плане «Ост» — праграме каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусi «Інструкцыі пра асобныя вобласці» да дырэктывы № 21 плана «Барбароса» (13.03.1941 г.), дырэктыве па кіраўніцтву эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях і інш.
Гэтыя дакументы намецілі практычныя мерапрыемствы па ўстанаўленню акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая падлягала захопу. У далейшым яны дапаўняліся загадамі, інструкцыямі галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі іншых ведамстваў гітлераўскай Германіі, у якіх масавы тэрор, рабаванні, гвалтаванне і забойствы ўзводзіліся ў ранг дзяржаўнай палітыкі.
Асноўны сэнс гэтых жорсткіх, нечалавечых загадаў і інструкцый зводзіўся да таго, каб самымі бязлітаснымі сродкамі і мерамі не дапусціць супраціўлення нашага народа, фізічна знішчыць значную частку насельніцтва краіны. Гэтыя дакументы поўнасцю развязвалі рукі гітлераўскім катам і забойцам, вызваляючы іх ад усялякай адказнасці за здзейсненыя злачынствы.
Палітыка генацыду, скіраваная на знішчэнне людзей, асноўвалася на чалавеканенавісніцкай тэорыі «расавай перавагі» нямецкай нацыі над іншымі народамі. Уключэнне Беларусі ў сферу «жыццёвай прасторы гітлераўскай Германіі» прадрашыла лёс беларускага народа: згодна з планам «Ост» на Беларусі павінна было застацца не болей 25 % насельніцтва ў якасці рабочай сілы, астатнія падлягалі «высяленню», што азначала знішчэнне. Масавыя расстрэлы, павешанні, спаленні зажыва, прымяненні «душагубак» — вось далёка няпоўны пералік сродкаў, пры дапамозе якіх здзяйснялася палітыка знішчэння людзей.
Яшчэ задоўга да агрэсіі верхаводы трэцяга рэйха адобрылі распрацаваны гітлераўскім апаратам план падзелу захопленай тэрыторыі. Восенню 1941 г. падзел часова акупіраванай Беларусі быў у асноўным завершаны. Яе этнаграфічна цэласную тэрыторыю захопнікі гвалтоўна парэзалі на часткі, груба парушыўшы пры гэтым гістарычна склаўшуюся супольнасць тэрыторыі, мовы, культуры беларускага народа.
Тэрыторыю рэспублікі па лініі Полацк — Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі — возера Чырвонае на поўдні, па р. Зяльвянка і ўсходняму ўзлессю Белавежскай пушчы на захадзе вылучылі ў генеральную акругу, якая атрымала назву «Беларутэнія». Плошча акругі складала толькі чвэрць тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3 138 256 чалавек (па стану на 4 снежня 1941 г.).
Паўднёвыя раёны Гомельскай і Палескай абласцей, частка Брэсцкай вобласці былі ўключаны ў рэйхкамісарыят «Украіна». Беластоцкая вобласць, паўночныя раёны Брэсцкай і частка Баранавіцкай вобласці адышлі да акругі «Беласток», якая далучалася да Усходняй Прусіі. Часткі Ашмянскага, Свірскага, Відзаўскага, Астравецкага, Смаргонскага і Паўстаўскага раёнаў прыдадзены да генеральнай акругі «Літва».
Віцебскую, Магілёўскую, усходнія раёны Мінскай вобласці, а таксама большую частку Гомельскай вобласці ўключылі ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр».
Дзятлаўскі раён быў аднесены да генеральнай акругі «Беларутэнія».
Для арганізацыі і правядзення ў шырокіх маштабах тэрору, рабаўніцтва і іншых злачынстваў урад фашысцкай Германіі і вышэйшае камандаванне гітлераўскай арміі накіравалі на Беларусь шматлікія карныя арганізацыі і спецыяльныя часці - гестапа, службу бяспекі (СД), зондэркаманды, тайную палявую паліцыю (ГФП), фельдкамендатуры, ортскамендатуры, сельгаскамендатуры, паліцыю, жандармерыю, ахоўныя паліцэйскія часці, войскі СС і СА.
Пералічаныя органы і часці былі ўкамплектаваны спецыяльна падабранымі асобамі, якія былі выхаваны ў нацысцкім духу і вызначаліся асаблівай жорсткасцю да людзей іншых нацыянальнасцей.
Партызанскі атрад імя Варашылава
Вялікі ўклад ў Вялікую Перамогу ўнеслі байцы партызанскага атрада імя Варашылава, ля вытокаў якога быў Пётр Кузьміч Макараў -смелы і мужны камандзір, які ў адкрытых баях і на дыверсійных аперацыях паказваў прыклады настойлівасці, мужнасці і геройства.
Атрад імя Варашылава - адзін з першых партызанскіх атрадаў на Гродзеншчыне, пачаў фармавацца ў верасні 1941 года з вайскоўцаў Чырвонай Арміі. Многія з іх працавалі ў сялян у вёсках Масевічы, Ольжава, Дубчаны, Яманты і інш. Лідскага раёна. Так, вайсковец Чырвонай Арміі Макараў Пётр Кузьміч жыў і працаваў у селяніна вёсцы Мосевічы Говара Уладзіміра Пятровіча. Да сакавіка 1942 г. вакол Макарава П. К. сфармавалася невялікая група ў колькасці 20 чалавек. Першапачаткова група дыслакавалася каля вёскі Фальковічы. Мясцовыя жыхары называлі групу «Пецькаў атрад» па імені камандзіра, пазней сталі называць «Лідскім».
Атрад карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва. Пасля ўдала праведзеных першых баёў аўтарытэт партызан сярод мясцовага насельніцтва вырас. У чэрвені 1942 г. у Мосевічы прыбыла група немцаў сабраць даніну з мясцовага насельніцтва. Партызаны ўступілі ў бой і забілі 2 немцаў. З боку немцаў варта было чакаць расправы. У сувязі з гэтым партызаны сышлі ў Ліпічанскую пушчу.
Партызанскі атрад імя Варашылава - сапраўднае воінскае фарміраванне, добра ўзброенае, з моцнай дысцыплінай, мабільна дзеючае ў глыбокім тыле ворага. Актыўныя баявыя дзеянні атрада пачаліся 29 красавіка 1942 года: на станцыі Гутна падарвана 500 тон бензіну трыма партызанамі пад кіраўніцтвам Белякова М. Н.. 9 мая 1942 года разгромлены пастарунак і гміна ў вёсцы Беліца чатырма партызанамі пад кіраўніцтвам Макарава П. К. Трафеі: ручны кулямёт, 2 пішучыя машынкі, 2500 патронаў і 12 тыс. рублёў. У гэты ж дзень разгромлены маслазавод і здзейснены налёт на бензасклад у вёсцы Тарнова, у выніку якога падарвана 250 бочак бензіну, а 19 чэрвеня 1942 г. восем партызан пад кіраўніцтвам Макарава П. К. разграмілі гміну і пастарунак у вёсцы Тарнова. У спаленым будынку разам з дакументамі падарвана 10 тыс. патронаў, забіта 4 паліцэйскіх, захоплена 4 вінтоўкі.
Партызаны наносілі адчувальныя ўдары па варожых камунікацыях, органах акупацыйнай адміністрацыі. Усё часцей ляцелі пад адхон нямецкія эшалоны, узляталі ў паветра варожыя склады. Партызаны прабіраліся туды, дзе фашысты іх менш за ўсё чакалі. Так, 2 верасня 1942 года шэсць партызан пад кіраўніцтвам Макарава П. К. разагналі атрад беларусаў, мабілізаваных у "самаабарону". На наступны дзень Макараў з двума партызанамі ўзялі ў палон двух паліцэйскіх і трафеі: 22 тыс. патронаў, кулямёт, 3 вінтоўкі, 100 гранат. 14 лістапада 1942 года Макараў з двума партызанамі забілі паліцэйскага, другога паліцэйскага паранілі. У раёне Ліды знішчана 2 паліцыянты. За перыяд з 2 ліпеня 1942 па люты 1943 года атрадам знішчана 5 чалавек: нямецкіх шпіёнаў, даносчыкаў і здраднікаў савецкага народа:
- Шановіч Іван, немец, в. Дзям'янаўцы Жалудокскага раёна.
- Ганевіч, в. Ольжава Лідскага раёна.
- Кумпяк, в. Навасады Лідскага раёна.
- Школка Іосіф, немец, в. Няцеч Лідскага раёна.
- Маслер, немец, в. Няцеч Лідскага раёна.
Кожная аперацыя, якая праводзілася атрадам, патрабавала вялікага напружання сіл. Вось як апісвае баявую аперацыю, праведзеную на пераездзе ў раёне в. Кадылбы (Ліда-Маладзечна) старшына атрада І.А. Пралыгін: «...чакалі эшалон. Мінёраў свярліла адна думка: спрацаваў бы ўзрывальнік. Хваляваўся і камандзір атрада Макараў П. К., які кіраваў гэтай аперацыяй. Нецерпяліва чакалі эшалон. І вось ён набліжаецца. Бліснула іскра, затым пачуўся страшны выбух. Лакаматыў застагнаў, а вакол застракаталі кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі. У бок вагонаў паляцелі гранаты. Фашысцкія салдаты і афіцэры выскачылі з вагонаў, схаваўшыся за колы складу, сталі аказваць ўпартае супраціўленне. Партызаны білі па ворагу без промаху. Паступілі каманды камандзіра атрада Макарава П.К.: "Правафлангаваму спыніць агонь!», "Левафланговому акружыць ворага!». "За мной! У атаку!». Атрад вырас нібы з-пад зямлі і акружыў эшалон. Адны партызаны дабівалі фашыстаў, іншыя разгружалі зброю з вагонаў, трэція злівалі гаручае з машын у вёдры, аблівалі імі тэхніку і падпальвалі. Такім чынам, эшалон з тэхнікай паспяхова разгромлены. Атрад паспяхова вярнуўся на базу з вялікімі трафеямі: кулямётамі, аўтаматамі, мінамётамі, карабінамі, вялікай колькасцю патронаў і гранат, абмундзіраваннем».
12 чэрвеня 1943 года загадам № 022 Упаўнаважанага ЦШПД пры стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання і ЦК КП(б)Б па Баранавіцкай вобласці "З мэтай узмацнення росту партызанскіх атрадаў, больш аператыўнага кіраўніцтва і ўзмацнення ўдараў па нямецкіх акупантах брыгаду імя Леніна перарасфарміраваць і вылучыць новую брыгаду. Новую брыгаду называць брыгадай імя Кірава. У склад брыгады ўключыць наступныя атрады:
1. Атрад імя Варашылава - месца дыслакацыі Жалудокскі раён.
2. Атрад "Іскра" - месца дыслакацыі Лідскі раён.
3. Атрад “Кастрычніцкі” - месца дыслакацыі Навагрудскі раён.
4. Атрад "Балтыец" - месца дыслакацыі Лідскі раён.
5. Атрад ім. Арджанікідзэ - месца дыслакацыі Навагрудскі раён.
Камандзір атрада імя Варашылава Макараў П. К. прыклаў шмат намаганняў для колькаснага росту атрада. Шэраг паспяхова праведзеных баявых і дыверсійных аперацый спрыяў таму, што 24 лістапада 1943 года на падставе загада ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПД па Шчучынскім міжрайпартцэнтры Баранавіцкай вобласці з партызанскіх атрадаў ім. Варашылава, Кіраўскай брыгады імя Калініна, Ленінскай брыгады імя Дзяржынскага арганізавана партызанская брыгада імя Варашылава. Камандзір брыгады - Макараў Пётр Кузьміч, камісар - Сашнёў Васіль Якаўлевіч, начальнік штаба - Дабравольскі Сяргей Платонавіч.
Брыгада дзейнічала ў Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім, Лідскім, Шчучынскім раёнах і злучылася з часткамі Чырвонай Арміі 15 ліпеня 1944 года з агульнай колькасцю 522 партызаны. У ноч з 16 на 17 красавіка 1944 года партызанскія атрады ім. Варашылава, Калініна, Дзяржынскага і «Барацьба» пад камандаваннем камандзіра брыгады імя Варашылава Макарава П. К. зрабілі налёт на варожы гарнізон у вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна, які складаўся з войскаў РОНА колькасцю да 150 чалавек. Бой працягваўся на працягу 1 гадзіны 20 хвілін. Забіта 11 і паранена 9 паліцэйскіх.
Камандзіры атрада імя К.Я. Варашылава:
- Пётр Кузьміч Макараў ( сакавік 1942 – лістапад 1943),
- Мікалай Нікіціч Белякоў ( лістапад 1943 – красавік 1944),
- Васіль Еўкакімавіч Шубадзёраў ( красавік – ліпень 1944).
Камісары:
- Мікалай Нікіціч Белякоў ( люты - лістапад 1943),
- Віктар Пракоф’евіч Бесарабаў ( лістапад 1943 – красавік 1944),
- Мікалай Георгіевіч Алакозаў (красавік – ліпень 1944).
Начальнікі штаба:
- Сяргей Платонавіч Дабравольскі (снежань 1942 – лістапад 1943),
- Якаў Іванавіч Смірноў (лістапад – снежань 1943),
- Пётр Ягоравіч Сцяпанаў (снежань 1943 – ліпень 1944).
Бой у вёсцы Гезгалы 28 лютага 1944 г.
Група партызан (25 чалавек) на чале з камандзірам атрада В.Е. Шубадзёравым вярталася з баявога задання. На начлег яна размясцілася ў вёсцы Гезгалы. Партызалі мелі на ўзбраенні 6 кулямётаў, 4 аўтаматы, вінтоўкі.
Праз сваю агентуру немцам гэта стала вядома. У сярэдзіне ночы яны бясшумна акружылі вёску, занялі мост на р. Маўчадка, які даваў магчымасць выйсці ў лес. Па сігналу белай ракеты немцы пачалі наступленне на вёску з заходняга і ўсходняга бакоў. Два кулямёты вялі агонь цераз мост па хатах вёскі.
Часавы Калнавокаў адразу далажыў Шубадзёраву праз сігнал ракеты. Па трывозе падняліся партызаны. Адбылася кароткая сутычка з немцамі. Затым камандзір павёў групу на выхад, але там іх сустрэў агонь засады, якая прыкрывала выхад на поўдзень. Тады Шубадзёраў падняў групу ў атаку і прарваў ланцуг праціўніка. Партызаны набліжаліся да шашы. У гэты момант немцы, якія наступалі на поўдні, адрэзалі партызанам шлях адыходу і захапілі шашу Дзятлава – Беліца.
Вось тут і завязаўся жорсткі бой. Штурмуючы шашу, партызаны згубілі трох чалавек, у тым ліку камандзіра ўзвода Аляксандра Сямлыгіна. Са свайго аўтамата ён знішчыў 6 гітлераўцаў, але і сам загінуў.
Бой працягваўся каля часу. Група прарвала акружэнне і адышла ў в. Зачэпічы. Немцы згубілі забітымі 24 і раненымі 13 чалавек, хаця мелі перавагу ў людзях. У час гэтага бою ў вёсцы згарэла 2 дамы.
НАРБ, ф. 3500, воп. 4, спр. 257, лл.8-100.
З кнігі “Памяць”
Звесткі пра асабовы склад атрада
па стане на 1 сакавіка 1944 года:
Колькасць партызан-122.
З іх па нацыянальнасці: па прафесіях:
- рускія- 67 - рабочыя -10
- беларусы- 34 - калгаснікі -2
- украінцы- 9 - ІТР -2
- яўрэі- 6 - медыкі -3
- палякі – 1 - настаўнікі -2
- інш. нацыянальнасці- 5 - іншыя -103
Па камплектаванні:
прыбылі з палону - 69
прыбылі з акружэння - 10
з мясцовага насельніцтва- 43
Колькасны стан членаў:
з 1941 года- 2
1-я палова 1942 года- 19
2-я палова 1942 года- 25
1-я палова 1943 года- 46
2-я палова 1943 года- 21
1-я палова 1944 года- 9
Колькасць жанчын у атрадзе на 1 сакавіка 1944 года-15.
Звесткі пра прафесійны склад партызан на чэрвень 1944 года:
Усяго партызан- 160.
З іх: вайскоўцы - 18 чалавек;
калгаснікі - 88 чалавек;
навучэнцы - 4 чалавекі;
лекары - 1 чалавек;
настаўнікі - 2 чалавекі;
іншыя - 47 чалавек.
Па ўзросце:
да 18 гадоў - 18 чалавек;
ад 18 да 26 гадоў- 86 чалавек;
26-45 гадоў- 48 чалавек;
звыш 45 гадоў - 8 чалавек.
Макараў Пётр Кузьміч (памёр-1961г.) - падпалкоўнік, камандзір атрада, потым брыгады ім. Варашылава, нарадзіўся ў г.Варонежы. З ваеннапалонных.
Арганізаваў групу з савецкіх ваеннапалонных прыкладна каля 20 чалавек. Прыклаў шмат намаганняў да колькаснага росту атрада, які ўваходзіў у склад Ленінскай брыгады. Атрад быў рэарганізаваны ў брыгаду імя Варашылава. За першыя баявыя і дыверсійныя дзеянні атрад пачаў карыстацца павагай сярод мясцовага насельніцтва, якое ўсяляк яго падтрымлівала і многія ўліваліся ў партызанскі рух.
У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў цяжка паранены, страціў працаздольнасць, адарвала кісць правай рукі. Брыгада пад камандаваннем Макарава П.К. да моманту злучэння з часткамі Чырвонай Арміі дасягнула наступных вынікаў: пушчана пад адхон варожых эшалонаў 176, разбіта паравозаў 176, знішчана вагонаў з жывой сілай 458, знішчана вагонаў, платформаў з тэхнікай і рознымі грузамі 1402, знішчана гітлераўцаў 12408, ўзята ў палон 214, разбіта аўтамашын 85, падарвана чыгуначных рэек 600, разбіта варожых гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў 23, знішчана тэлеграфна-тэлефоннай сувязі 150 км, падарвана і спалена дарожных і чыгуначных мастоў 48.
Пасля вызвалення каля года працаваў старшынёй Жалудоцкага райвыканкама, 3 гады працаваў старшынёй Лідскага райвыканкама, старшынёй калгаса ў Дзятлаўскім раёне. Узнагароды: ордэн Леніна, медалі «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені, прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга і прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
Макарава Марыя Уладзіміраўна - жонка Макарава П. К. (дачка партызана Говарава В. П. з в. Масевічы) была ўзнагароджана медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» 2 ступені. Пасля вайны пражывала ў вёсцы Жукоўшчына Краглянскага с/с Дзятлаўскага раёна. Па стане на ліпень 1974г. працавала ў калгасе імя Чкалава Ганчарскага с/с. Пражывала з сям'ёй сына ў в. Дроздава Лідскага раёна.
МАЛАДЗЁЖНА-КАМСАМОЛЬСКАЕ ПАДПОЛЛЕ
У тыя нялёгкія гады моладзь зрабіла тое, што цяпер нам здаецца нерэальным. У першых радах абаронцаў Радзімы плячом да пляча з камуністамі былі камсамольцы. Яны ведалі, што такое Радзіма. Яны маглі за родных і за краіну ахвяраваць сваім жыццём. Тысячы юных патрыётаў пакідалі родныя мясціны і сыходзілі на фронт. Іншыя юнакі і дзяўчаты рыхтаваліся да ўзброенай абароны Айчыны ў савецкім тыле…
Мірнае жыццё абарвалася 22 чэрвеня 1941 года ў выніку вераломнага нападу фашысцкай Германіі на СССР. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для беларускага народа. Беларусь на тры гады ператварылася ў арэну лютых баёў. Але нягледзячы на тое, што наша Дзятлаўшчына размешчана даволі далёка ад мяжы, яна была акупаваная нямецкімі войскамі праз 5-7 дзён пасля пачатку вайны. На ўсёй тэрыторыі раёна быў усталяваны акупацыйны рэжым. У самім горадзе Дзятлаве быў пакінуты фашыстамі магутны горнізон і жандармерыя. Нягледзячы на жорсткі акупацыйны рэжым, просты народ пачаў весці актыўную барацьбу з гітлераўцамі.
Вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны... Яны дагэтуль у памяці кожнага ветэрана, удзельніка ці проста сведкі гэтага страшнага часу. Колькі яны забралі чалавечых жыццяў, колькі прынеслі пакут роднай зямлі, але і колькі герояў спарадзілі яны, мужных, бясстрашных людзей, адданых Радзіме. Значны ўклад у дасягненне сусветна - гістарычнай перамогі ўнеслі камсамольцы - падпольшчыкі. Яны ператварылі часова акупаваныя землі ў пекла для фашысцкіх захопнікаў. Размова пойдзе пра барацьбу з акупантамі, якая развярнулася на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага савета, пра Зачэпінскае падполле, пра гераізм людзей роднага краю.
Ужо з першых дзён фашысцкай акупацыі камсамолец Калодка Фёдар, ураджэнец в. Зачэпічы, былы работнік народнага суда г. Ліда, разам з былым членам КПЗБ Івашэвічам Іванам, у якога захаваўся дэтэктарны радыёпрымнік, таемна ў Зачэпінскім лесе слухалі перадачы з Масквы і паведамлялі пра ўсё пачутае іншым камсамольцам, а праз іх народ даведваўся праўду аб становішчы на франтах і пра планы фашыстаў.
Калі восенню 1941 года з эвакуацыі ў родную вёску вярнуўся Сніціч Мікалай Філіпавіч, патрыятычная работа камсамольцаў прыняла арганізацыйны характар. Ён узначаліў Зачэпінскую падпольную арганізацыю, якая складалася з 11 чалавек, 7 з іх – камсамольцы. У складзе групы былі работнік народнага суда г. Ліда Ф.А.Калодка, калгаснікі сельгасарцелі імя Калініна А.П.Валюк, У.М.Грос, С.Л.Ланцэвіч, М.Е.Місарэвіч, В.П.Скабейка, А.І.Сніціч, В.І.Тананушка. У в. Краглі патрыятычную работу вёў член ЛКСМБ Кашко Генадзь. Вясной 1942 Сніціч Мікалай Філіпавіч пайшоў у партызанскі атрад «Барацьба» Ленінскай партызанскай брыгады. З гэтага часу арганізацыяй стала кіраваць яго сястра Надзея. А Мікалай стаў начальнікам асобага аддзела і аднача -сова другім сакратаром Дзятлаўскага пад -польнага райкама камсамола. Усе заданні Зачэпінская падпольная камсамольская арганізацыя атрымлівала ад Дзятлаўскага падпольнага райкама камсамола.
Яны вялі агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы і медыкаменты, прадукты, былі праваднікамі, зрывалі адпраўку моладзі на катаргу ў Германію і мабілізацыюяе на работы для акупантаў. Найважнейшым заданнем камсамольскага падполля было аказанне дапамогі дзеючым партызанскім атрадам у разгроме ворага. Камсамольцамі праводзілася разведвальная работа па высвятленню, як ахоўваецца жалезная дарога, для таго, каб партызаны маглі падарваць варожыя эшалоны з жывой сілай і тэхнікай, якія ішлі на фронт для падмацавання фашысцкай арміі. Знішчаліся слупы тэлефоннай сувязі па дарозе Дзятлава - Наваельня.
Сніціч Надзея атрымлівала лістоўкі ад камандзіра партызанскага атрада Глазкова І. М. і адносіла іх у Дзятлава, дзе частку лістовак расклейвала на дамах, а частку падкідвала ў кватэру бургамістра.
У 1943 годзе ў ліпені была створана падпольная камсамольская арганізацыя ў Гезгалах. Кіраваў ёй І.С. Пупко. Гэтай арганізацыяй здабыта 6 вінтовак, 12 скрынак патронаў, праводзілася іншая работа.
У канцы 1943 года большасць падпольшчыкаў пайшлі да партызанаў. Сніціч Мікалай стаў выдатным падрыўніком. За мужнасць і адвагу ў адной з баявых аперацый ён быў прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам Чырвонай Зоркі.
Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй быў прызначаны першым сакратаром Казлоўшчынскага райкама камсамола. 14 ліпеня 1944 года пры спробе ўзяць у палон адну з груп адыходзячых гітлераўцаў быў забіты. Ён пахаваны на могілках у роднай вёсцы. Сніціч Мікалай выканаў свой абавязак да канца, ён аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Загінуў у кастрычніку у 1943 года ў в. Нясілавічы Грос У.М.
Аддалі сваё жыццё за наша шчасце і дзевяць маладых хлопцаў з вёскі Погіры, якіх фашысты расстралялі 29 чэрвеня 1942 года ў Шаркутовым лесе за сувязь з партызанамі. Сярод іх пяць камсамольцаў: Дзядовіч П. М., Дзядовіч Ф.С., Марук І.І., Шчыпко М.М., Шчыпко І.І. Целы іх родныя змаглі пахаваць тайна толькі ноччу на погірскіх могілках, а месцы пахаванняў замаскіраваць старой ігліцай і ўпаўшымі галінамі дрэў. На месцы іх гібелі цяпер стаіць памятны знак, куды кожны год людзі ўскладваюць кветкі, каб ушанаваць памяць загінуўшых, вучні школы круглы год наводзяць каля яго парадак.
Свет не павінен забываць жахі вайны, разруху, пакуты. Гэта было б злачынствам перад загінулымі. Мы павінны памятаць пра вайну, аб гераізме і мужнасці тых, хто прайшоў яе дарогамі.
Вайна была доўгай і крывавай. Тым, хто ваяваў, было вельмі цяжка. Загінула вельмі шмат людзей. Але яны ведалі, што змагаюцца за Радзіму. Дадому не вярнуліся мільёны герояў. Сярод іх героі камсамола. Тыя, хто вярнуўся з вайны жывым, ўсё астатняе жыццё помняць яе лютасць
Памяць - гэта наша гісторыя. Якім будзе погляд на яе падрастаючага пакалення, такім будзе наш заўтрашні дзень. Сцёршы мінулае, мы сціраем будучыню.
Зачэпінскае падполле
Вайна прайшлася па юнацкіх лёсах грозна,
Усім было цяжка, цяжка для краіны,
Але юнацтва знявечана сур'ёзна:
Пакутавала цяжка моладзь ад вайны…
У тыя нялёгкія гады моладзь зрабіла тое, што цяпер нам здаецца нерэальным. У першых радах абаронцаў Радзімы плячом да пляча з камуністамі былі камсамольцы. Яны ведалі, што такое Радзіма. Яны маглі за родных і за краіну ахвяраваць сваім жыццём. Тысячы юных патрыётаў пакідалі родныя мясціны і сыходзілі на фронт. Іншыя юнакі і дзяўчаты рыхтаваліся да ўзброенай абароны Айчыны ў савецкім тыле…
Мірнае жыццё абарвалася 22 чэрвеня 1941 года ў выніку вераломнага нападу фашысцкай Германіі на СССР. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для беларускага народа. Беларусь на тры гады ператварылася ў арэну лютых баёў. Але нягледзячы на тое, што наша Дзятлаўшчына размешчана даволі далёка ад мяжы, яна была акупаваная нямецкімі войскамі праз 5-7 дзён пасля пачатку вайны. На ўсёй тэрыторыі раёна быў усталяваны акупацыйны рэжым. У самім горадзе Дзятлаве быў пакінуты фашыстамі магутны горнізон і жандармерыя. Нягледзячы на жорсткі акупацыйны рэжым, просты народ пачаў весці актыўную барацьбу з гітлераўцамі.
Вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны... Яны дагэтуль у памяці кожнага ветэрана, удзельніка ці проста сведкі гэтага страшнага часу. Колькі яны забралі чалавечых жыццяў, колькі прынеслі пакут роднай зямлі, але і колькі герояў спарадзілі яны, мужных, бясстрашных людзей, адданых Радзіме. Значны ўклад у дасягненне сусветна - гістарычнай перамогі ўнеслі камсамольцы - падпольшчыкі. Яны ператварылі часова акупаваныя землі ў пекла для фашысцкіх захопнікаў. Размова пойдзе пра барацьбу з акупантамі, якая развярнулася на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага савета, пра Зачэпінскае падполле, пра гераізм людзей роднага краю.
Ужо з першых дзён фашысцкай акупацыі камсамолец Калодка Фёдар, ураджэнец в. Зачэпічы, былы работнік народнага суда г. Ліда, разам з былым членам КПЗБ Івашэвічам Іванам, у якога захаваўся дэтэктарны радыёпрымнік , таемна ў Зачэпінскім лесе слухалі перадачы з Масквы і паведамлялі пра ўсё пачутае іншым камсамольцам, а праз іх народ даведваўся праўду аб палажэннях на франтах і пра планы фашыстаў.
Калі восенню 1941 года з эвакуацыі ў родную вёску вярнуўся Сніціч Мікалай Філіпавіч (Фота 2),патрыятычная работа камсамольцаў прыняла арганізацыйны характар. Ён узначаліў Зачэпінскую падпольную арганізацыю, якая складалася з 11 чалавек, 7 з іх – камсамольцы. У складзе групы былі работнік народнага суда г. Ліда Ф.А.Калодка, калгаснікі сельгасарцелі імя Калініна А.П.Валюк, У.М.Грос, С.Л.Ланцэвіч, М.Е.Місарэвіч, В.П.Скабейка, А.І.Сніціч, В.І.Тананушка. У в. Краглі патрыятычную работу вёў член ЛКСМБ Кашко Генадзь. Вясной 1942 Сніціч Мікалай Філіпавіч пайшоў у партызанскі атрад «Барацьба» Ленінскай партызанскай брыгады. З гэтага часу арганізацыяй стала кіраваць яго сястра Надзея. А Мікалай стаў начальнікам асобага аддзела і адначасова другім сакратаром Дзятлаўскага падпольнага райкама камсамола. Усе заданні Зачэпінская падпольная камсамольская арганізацыя атрымлівала ад Дзятлаўскага падпольнага райкама камсамола.
Яны вялі агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфарм- бюро, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы і медыкаменты, прадукты, былі праваднікамі, зрывалі адпраўку моладзі на катаргу ў Германію і мабілізацыюяе на работы для акупантаў. Найважнейшым заданнем камсамольскага падполля было аказанне дапамогі дзеючым партызанскім атрадам у разгроме ворага. Камсамольцамі праводзілася разведвальная работа па высвятленню, як ахоўваецца жалезная дарога, для таго, каб партызаны маглі падарваць варожыя эшалоны з жывой сілай і тэхнікай, якія ішлі на фронт для падмацавання фашысцкай арміі. Знішчаліся слупы тэлефоннай сувязі па дарозе Дзятлава - Наваельня.
Сніціч Надзея атрымлівала лістоўкі ад камандзіра партызанскага атрада Глазкова І. М. і адносіла іх у Дзятлава, дзе частку лістовак расклейвала на дамах, а частку падкідвала ў кватэру бургамістра.
У 1943 годзе ў ліпені была створана падпольная камсамольская арганізацыя ў Гезгалах. Кіраваў ёй І.С. Пупко ( Фота 5). Гэтай арганізацыяй здабыта 6 вінтовак, 12 скрынак патронаў, праводзілася іншая работа.
У канцы 1943 года большасць падпольшчыкаў пайшлі да партызанаў. Сніціч Мікалай стаў выдатным падрыўніком. За мужнасць і адвагу ў адной з баявых аперацый ён быў прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам Чырвонай Зоркі.
Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй быў прызначаны першым сакратаром Казлоўшчынскага райкама камсамола. 14 ліпеня 1944 года пры спробе ўзяць у палон адну з груп адыходзячых гітлераўцаў быў забіты. Ён пахаваны на могілках у роднай вёсцы. Сніціч Мікалай выканаў свой абавязак да канца, ён аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Загінуў у кастрычніку у 943 года ў в. Нясілавічы Грос У.М.
Аддалі сваё жыццё за наша шчасце і дзевяць маладых хлопцаў з вёскі Погіры, якіх фашысты расстралялі 29 чэрвеня 1942 года ў Шаркутовым лесе за сувязь з партызанамі. Сярод іх пяць камсамольцаў: Дзядовіч П. М., Дзядовіч Ф.С., Марук І.І., Шчыпко М.М., Шчыпко І.І. Целы іх родныя змаглі пахаваць тайна толькі ноччу на погірскіх могілках, а месцы пахаванняў замаскіраваць старой ігліцай і ўпаўшымі галінамі дрэў. На месцы іх гібелі цяпер стаіць памятны знак, куды кожны год людзі ўскладваюць кветкі, каб ушанаваць памяць загінуўшых, вучні школы круглы год наводзяць каля яго парадак.
Свет не павінен забываць жахі вайны, разруху, пакуты. Гэта было б злачынствам перад загінулымі. Мы павінны памятаць пра вайну, аб гераізме і мужнасці тых, хто прайшоў яе дарогамі.
Вайна была доўгай і крывавай. Тым, хто ваяваў, было вельмі цяжка. Загінула вельмі шмат людзей. Але яны ведалі, што змагаюцца за Радзіму. Дадому не вярнуліся мільёны герояў. Сярод іх героі камсамола. Тыя, хто вярнуўся з вайны жывым, ўсё астатняе жыццё помняць яе лютасць.
Памяць - гэта наша гісторыя. Якім будзе погляд на яе падрастаючага пакалення, такім будзе наш заўтрашні дзень. Сцёршы мінулае, мы сціраем будучыню.