Яраслаў Мудры



Яраслаў Мудры

Ярасла́ў-Георгій Уладзіміравіч «Му́дры» або «Скупы» (97820 лютага 1054, г. Вышгарад, Русь) — князь растоўскі (9871010), князь наўгародскі (10101034), вялікі князь кіеўскі (10161018, 10191054).

Яраслаў Уладзіміравіч — сын хрысціцеля Русі князя Уладзіміра Святаславіча (з роду Рурыкавічаў) і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны. Пры хрышчэнні быў нарачоны Георгіем.

Пры Яраславе Уладзіміравіча быў складзены першы вядомы звод законаў рускага права, які ўвайшоў у гісторыю як «Руская Праўда».


За сваё жыццё Яраслаў зрабіў шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае — гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым.


Яраслаў Мудры клапацiўся i пра адукацыю. Ён сам умеў чытаць i пiсаць, што ў тыя часы было вялiкай рэдкасцю. Пры iм у Кiеве пачалi перапісваць кнiгi. Ён стварыў i першае вучылішча, у якiм трыста юнакоў сталi пiсьменнымi. Адкрыў першую ў Кiеве бiблiятэку, якая размяшчалася ў царкве.


Яраслаў Мудры быў таксама ўдалым ваяром. Ён неаднойчы перамагаў ворагаў на полі бою. У час яго княжання ворагі баяліся нападаць на Кіеў і іншыя гарады княства.



Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны храм Святой Сафіі, якi сваiм багаццем i прыгажосцю супернічаў з цэрквамi Царграда-Канстанцiнопаля. Яраслаў упершыню абнёс Кiеў каменнымі сценамi са славутаю Залатою Брамаю. Пры Яраславе каля Кіева ўзвялi i першы манастыр — Пячэрскі.

Такую назву ён атрымаў таму, што да Яраслава манаxi жылi ў пячорах, якiя капалi пад узгоркамi. Пасля таго як Яраслаў адбудаваў Пячэрскi манастыр, у iм жылi многiя вялiкiя манахі. Гэты манастыр стаў цэнтрам праваслаўнай рэлiгii ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве.

Памёр Яраслаў Мудры 20 лютага 1054 года ў Вышгарадзел на руках сына Усевалада, перажыўшы на чатыры гады сваю жонку Інгігерду і на два гады старэйшага сына Уладзіміра.

Пасля смерцi Яраслава паxавалi ў Сафiйскай царкве, у мармуровай труне, якая існуе да сённяшняга дня.

Яшчэ да сваёй смерці Яраслаў падзяліў Кіеўскую Русь паміж сынамі. Ён загадаў ім разумна кіраваць і не сварыцца паміж сабою. Так і было некаторы час. Аднак потым сыны забылі бацькаў наказ і гэтым наклікалі на краіну розныя беды.


Яраслаў Мудры княжыў у Кіеве, але ж быў ён сынам полацкай князёўны Рагнеды, унукам полацкага князя Рагвалода! I мы павінны ганарыцца тым, што якраз сын Рагнеды здолеў умацаваць старажытную Кiеўскую дзяржаву, даць ёй пісаныя законы.


Ганарыцца тым, што, дзякуючы намаганням менавiта ўнука Рагвалода, старажытная Кiеўская дзяржава набыла тую моц i славу, якія далi ёй магчымасць стаць вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзiмай сучасных беларусаў, украiнцаў i расiян