Леў Сапега



Леў Сапега

4 красавіка 1557 у Віцебскім павеце нарадзіўся Леў Сапега, выбітны дзяржаўны дзеяч і дыплямат Вялікага княства Літоўскага.

Жыццёвым дэвізам для Льва Сапегі было перакананне: «Не толькі я, але і жыццё маё належыць Айчыне». Сапраўды, ён цалкам прысвяціў Айчыне сябе і свой талент дзяржаўнага дзеяча.

Сапега прайшоў шлях ад велікакняжацкага сакратара пры Стафане Баторыі да канцлера, віленскага ваяводы, нарэшце вялікага гетмана літоўскага.

Нарадзіўся ў магнацкай сям’і, Сапегаў. Род быў праваслаўным, але Лява Сапегу ў 7-гадовым узросьце аддалі вучыцца ў Нясьвіскую пратэстанцкую школу, дзе выкладалі вядомыя тагачасныя дзеячы навукі і культуры.

У 13-гадовым узросьце Сапега паехаў у Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт, дзе некалькі гадоў вывучаў гісторыю рымскага і царкоўнага права, знаёміўся з мастацтвам Рэнэсансу. Пасьля вяртаньня ў ВКЛ Лява Сапегу прымаюць на службу да двара караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, які быў уражаны эрудыцыяй і ведамі юнака.

На працягу свайго жыцьця Леў Сапега займаў розныя высокія пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім: 4 лютага 1580 году атрымаў пасаду сакратара Яго Каралеўскай Міласьці Стэфана Баторыя, а пасьля складаньня перамір’я з Маскоўскай дзяржавай стаў Пісарам Вялікім Літоўскім.

Нягледзячы на тое, што паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім частымі былі ваенныя і розныя дыпляматычныя сутыкненьні і асабістыя адносіны Льва Сапегі да гэтай краіны не заўсёды былі дружалюбнымі, пасьля сьмерці караля Стэфана Баторыя яго апанавала думка пра аб’яднаньне Рэчы Паспалітай з Масквой. Аб’яднаньне гэтых народаў і абраньне імі адзінага манарха, на думку Льва Сапегі, спрыяла б росту іх эканамічнага і вайсковага патэнцыялу, забясьпечыла б трывалы мір.

У 16 стагоддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явіўся Статут. Гэта быў адзін з першых у Еўропе збораў законаў. Адным з яго складальнікаў стаў Леў Сапега.

Статут быў напісаны на старабеларускай мове. У ім вызначаліся правы і абавязкі ўсіх жыхароў княства — ад вялікага князя да селяніна. Згодна са Статутам усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы павінны былі дзейнічаць адпаведна закону.

Цікава, што ў Статуце пералічваліся віды звяроў і птушак, якія знаходзіліся пад абаронаю дзяржавы.

Запісаныя ў кнігах законы і правілы паўсядзённага жыцця дапамагалі людзям жыць у міры і згодзе.

Апошнія гады жыцьця правёў у Вільні, дзе актыўна займаўся ўпарадкаваньнем архіваў Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Памёр і пахаваны ў Вільні ў касьцёле сьвятога Міхала.