Князь Вітаўт




Князь Вітаўт

Вітаўтхрышчэнні Аляксандр, 135027 кастрычніка 1430) — князь гарадзенскі (1370—1382), князь луцкі (1370—1382), вялікі князь літоўскі (13921430), абвешчаны кароль гусітаў. Сын Кейстута, пляменнік Альгерда і стрыечны брат Ягайлы.

Адзін з найбольш вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пры жыцці празваны Вялікім

Нарадзіўся Вітаўт каля 1350. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Бацька Вітаўта Кейстут і яго дзядзька Альгерд кіравалі сумесна і не змагаліся за ўладу паміж сабой.

Альгерд быў вялікім князем і займаўся ўсходнімі і паўднёвымі справамі, Кейстут вёў упартую барацьбу з тэўтонскімі рыцарамі на паўночным захадзе. Маці Вітаўта была другая жонка Кейстута Бірута, пра якую вядома вельмі мала.

Першыя звесткі аб Вітаўце ставяцца да канца 1360-х гадоў. У 1368 і 1372 гадах ён удзельнічаў у паходах Альгерда на Маскву.

Пасля смерці Альгерда ў 1377 Кейстут прызнаў яго старэйшага сына ад другога шлюбу Ягайлу вялікім князем літоўскім і працягнуў традыцыйную для сябе вайну з крыжакамі.

Тым не менш, Ягайла баяўся свайго ўплывовага дзядзьку, да таго ж супраць Кейстута яго наладжвалі маці Ульяна Цвярская і зяць Вайдыла.

У час перамоў з Ягайлам у Вільні (1382), Вітаўта разам з Кейстутам схапілі і змясцілі ў Крэўскі замак.

У замку Кейстута задушылі, аднак Вітаўт пры дапамозе жонкі Ганны Святаслаўны здолеў уцячы.

У час сустрэчы ён пераапрануўся ў жаночае адзенне служкі і разам з жонкай пакінуў замак. Вітаўта сустрэлі верныя людзі, якія чакалі яго з асядланымі коньмі ва ўмоўленым месцы.

I вось князь Вітаўт імчыць прэч ад Крэўскага замка. Шлях прывёў яго ў лясную вёску непадалёку ад Слоніма, дзе ён схаваўся ад пагоні.

Вітаўт і Ягайла былі арганізатарамі разгрому нямецкіх рыцараў пад камандаваннем магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена ў Грунвальдскай бітве 1410 годзе. Ролю Вітаўта, прызначанага Ягайлам галоўнакамандуючым, у гэтай знакамітай бітве вялікая, нягледзячы на тое, што ход бітвы і ацэнка дзеянняў удзельнікаў працягваюць выклікаць спрэчкі.

Бітва пад Грунвальдам паклала канец гегемоніі ордэна і змяніла геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага.

У славутай Грундвальдскай бітве Вітаўт праявіў асабістую мужнасць, узяў, па сутнасці, на сябе кіраванне саюзным войскам, але перамога над крыжакамі не была цалкам яго заслугай. Ды і вынікі гэтай перамогі аказаліся не такімі значнымі.

Вітаўт не змог завалодаць найважнейшым портам на Балтыцы Кралеўцам, што сапраўды прынесла б эканамічную і стратэгічную карысць ВКЛ. І галоўнае — гэтак і не зрабіўся ён каралём і не ператварыў сваю дзяржаву ў каралеўства, даўшы ёй гістарычны шанц жыць самастойным дзяржаўным жыццём, стаць паўнапраўным суб'ектам еўрапейскай палітыкі.

За Вітаўтам Вялікае Княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430) рабіў захады і ўчыняў з'езды наймагутнейшых валадароў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але польскія магнаты затрымалі імператарскіх паслоў, што везлі карону. Састарэлы Вітаўт не вытрымаў гэтага дыпламатычнага паражэння і памёр у Троках. Пахаваны ў Віленскім кафедральным касцёле.

Падчас княжання Вітаўта самакіраванне паводле Магдэбургскага права атрымалі Берасце (1390) і Горадня (1391, няпоўнае).


У гонар вялікага князя Вітаўта названы мноства аб'ектаў у Літве, Беларусі і Польшчы. Імя Вітаўта Вялікага носіць універсітэт у Каўнасе.

Помнікі вялікаму князю ўстаноўлены ў Каўнасе, Кярнаве, Вільнюсе, Сянеі-Тракаі(літ.), а таксама ў Гродне (з суцэльнага дубу). Скульптурная выява князя Вітаўта таксама з'яўляецца часткай манумента «Тысячагоддзе Расіі»(руск.) бел. і помніка «Грунвальд»(польск.) бел. у Кракаве.

25 ліпеня 2009 года ў Брэсце адкрылася скульптурная кампазіцыя, прысвечаная 990-гадовай гісторыі горада. Сярод шасці бронзавых фігур у кампазіцыі помніка тры скульптуры гістарычных дзеячаў — Вітаўта, Мікалая Радзівіла «Чорнага» і князя Васількавіча.


Памяць пра Вітаўта стала замацавалася ў беларускай тапаніміі XVI—XVII стагоддзяў. Даследчыкі адзначаюць, што ў дакументах гэтага перыяду фігуруе дастаткова шмат назваў геаграфічных і іншых аб’ектаў, знітаваных з імем Вітаўта. Вось толькі некаторыя з іх: