Усяслаў Чарадзей




Усяслаў Чарадзей

Усясла́ў Брачысла́віч Чарадзе́й (1029—1101) — князь полацкі (1044—1101), вялікі князь кіеўскі (1068—1069). Сын Брачыслава, унука Рагнеды, і невядомай (імя маці гісторыя не захавала). Паводле легендаў, паходжаньне князя прыпісвалася чарадзейным сілам (імаверна, таму яго і празвалі «Чарадзеем»).

Пры Ўсяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэньне Полацкага княства.

Гаварылі людзі пра Усяслава рознае. Быццам то ваўком абернецца, то турам, то сокалам. Нібыта абягаў ён ды аблятаў межы свайго княства, за што і празвалі Усяслава Чарадзеем. Каб абараніцца ад ворагаў, полацкі князь збіраў сваю дружыну. Прыходзілі воіны, каб яе папоўніць. I ўсе маладыя, ды і самому Усяславу было тады пятнаццаць гадоў.

Мацаваў Усяслаў свой горад, а з ім і ўсю Полацкую зямлю. Полацк пры князю Усяславу стаў не проста вялікім, а найбуйнейшым горадам на ўсходнеславянскіх землях. Усяслаў пабудаваў у Полацку новы вялікі замак, абнёс яго высокай драўлянай сцяною і глыбокімі рава`мі. Не пераскочыць, не пералезці.

У самім жа замку паўстала дзіва — сабор Святой Сафіі, як у Кіеве і Ноўгарадзе.


Калі княству пагражала небяспека, Усяслаў вымаў свой меч і смела кідаўся ў бой. Так было ў сакавіку 1067 года, калі адбылася бітва на рацэ Нямізе.

Аб гэтым у летапісе паведамлялася: «І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй».


Пражыў Усяслаў Чарадзей больш за 70 гадоў. Пры яго жыцці Полацкае княства дасягнула найбольшага росквіту і праславілася сярод іншых дзяржаў. Памяць аб славутым продку ўшанавана помнікам у яго родным горадзе.