Існуе меркаванне: калі і наканавана нам знікнуць у свеце, то новыя цывілізацыі мелі б поўнае ўяўленне пра нас, беларусаў, як нацыю, пра зямлю, на якой мы жылі, пра наш побыт, нашу культуру, традыцыі і звычаі, пра наш характар і ментальнасць, пра нашы каштоўнасці, пра нашы мары і памкненні толькі па адной кнізе — паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Усё ў ёй — наша, роднае, нацыянальнае.
Мы з вамі яшчэ раз пагартаем старонкі твора, прыгледзімся да жыцця герояў і паразважаем над тым, які ж ён - тыповы беларус - у паэме "Новая зямля".
Вынікам работы стане стварэнне сумеснай газеты "Беларусь і беларусы ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
1. Выберыце для сябе адну з роляў і па гэтым прынцыпе аб’яднайцеся ў групы.
2. Уважліва азнаёмцеся з заданнямі для вашай групы.
3. Размяркуйце ролі ў групе:
дакладчык будзе выступаць ад імя групы,
дызайнер - займацца афармленнем слайда сумеснай прэзентацыі,
рэцэнзент акцэнтуе ўвагу на крытэрыях ацэнкі работы і будзе задаваць пытанні іншым групам.
4. Пасля абароны групавых работ індывідуальна неабходна будзе выканаць цэнтральнае заданне.