Аднаго разу я і мае аднакласнікі атрымалі тэставае заданне, дзе нам неабходна было вызначыць род назоўнікаў, класіфікаваць нескланяльныя назвы, адносячы іх да аднаго з трох родаў, вызначыць лік назоўнікаў, а таксама адзначыць словы, што маюць форму толькі адзіночнага, або толькі множнага ліку і інш. І я хачу адзначыць, складана даліся нам гэтыя заданні. Многія не справіліся з імі на належным ўзроўні. І захацелася мне зрабіць так, каб мы гэты матэрыял усё ж такі засвоілі і цяжкасцей у нас не было. Вырашыла, што запрашу сваіх аднакласнікаў у Нязнайкаву школу! А якая гэта будзе школа, даведаецеся, калі пусціцеся разам з намі ў падарожжа! Ну, што?! Гатовыя? Тады наперад!