Андрэй Сцяпанавіч Данілаў
Подзвіг Андрэя Сцяпанавіча Данілава
Восенню 1940 года на аэрадром вёскі Чарлёна перабазіраваўся 127-ы знішчальны авіяполк. У гэтым палку была эскадрылля, камісарам якой з’яўляўся А. С. Данілаў. У ліку першых у паветры з пачаткам ваенных дзеянняў узлятае і “Чайка” А. С. Данілава. Першы бой экіпаж прыняў у небе над Гродна.
Потым у баі над вёскай Каўшова Данілаў збіў два варожыя самалёты, адзін з іх згарэў, другі ўпаў у балота. Вёска Каўшова ў нейкіх дзесяці кіламетрах ад Чарлёны, таму жыхары ўсё гэта бачылі.
Чарлёнцы былі відавочцамі апошняга бою “Чайкі”. Яна ўжо была прабіта ў некалькіх месцах. Адна куля трапіла і ў камісара. Толькі гадзіннік у нагруднай кішэні выратаваў яму жыццё. У цяжкім стане лётчыку нейкім чынам удалося пасадзіць самалёт за вёскай Чарлёна. Але выбрацца з машыны не ўдалося.
Усё гэта бачыў жыхар вёскі Іван Андрэевіч Лапа. Ён звярнуўся да суседкі Сцепаніды Сцяпанаўны Гурбік. Удваіх яны вызвалілі лётчыка і даставілі з цяжкасцямі ў хату Гурбік. Усе, хто назіраў за боем з зямлі, палічылі, што Данілаў загінуў.
Аб гэтым паведаміла газета “Красная звезда”. Быў выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджванні Данілава ордэнам Леніна (пасмяротна). Бацькі атрымалі пахавальную. Але герой першага дня вайны не загінуў. Яго выратавалі сяляне вёскі Чарлёна.
Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Беларускім франтах. Ваяваў на Курскай дузе, у эскадрыллі "Нармандыя – Нёман", удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, у штурме Берліна, у баях супраць японскай Квантунскай арміі. Усяго за гады вайны А.С. Данілаў здзейсніў 134 баявых узлётаў, у паветраных баях збіў асабіста 9 (1 таранам) і ў групе 1 самалёт праціўніка. Закончыў вайну пад Берлінам.
Пасля вайны А.С. Данілаў жыў у горадзе Аткарск (Саратаўская вобласць, Расія), працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі.
Вуліца ў г. Аткарску носіць яго імя. У парку-музеі ўсталяваны бюст героя. Яго імем названа вуліца ў горадзе Гродна. Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
На гадзінніку - час героя
Данілаў Андрэй Сцяпанавіч (нар. 04.11.1910 г., в. Вяжля Аткарского раёна Саратаўскай вобласці), лётчык-знішчальнік, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны адзін з першых здзейсніў таран варожага самалёта.
Цяжкае дзяцінства ў шматдзетнай сялянскай сям'і, смерць маці, патрэба, імкненне да ведаў, да вучобы. У Чырвонай Арміі з 1930 года. Член КПСС з 1932 года. У 1933 годзе скончыў Арэнбургскую школу лётчыкаў. Пасля заканчэння лётнай школы служыў у эскадрыллі “Ультыматум” Гомельскай штурмавой авіябрыгады. У 1939 годзе ўдзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў якасці камандзіра звяна.У чэрвені 1941 года Данілаў быў старэйшым палітруком 1‑й эскадрыллі 127‑га знішчальнага авіяцыйнага палка, які спачатку быў размешчаны на аэрадроме ў Скідзелі, але ў сувязі з яго рэканструкцыяй полк 18 чэрвеня быў пераведзены на палявы аэрадром Лесішча.
У першы дзень вайны 22 чэрвеня 1941 года жыхары Мастоўскага раёна былі сведкамі выдатнага подзвігу савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў, сярод якіх сваім гераізмам асабліва вызначыўся старэйшы палітрук Андрэй Сцяпанавіч Данілаў. Атрымаўшы загад вылецець на чале пяцёркі знішчальнікаў на прыкрыццё горада Гродна, які падвергнуўся ўжо ў першыя гадзіны вайны моцнай бамбардзіроўцы, А.С. Данілаў і яго кіраючыя смела атакавалі дзявятку фашысцкіх “месершмітаў”, два з якіх былі адразу ж знішчаны. Але, вяртаючыся на свой аэрадром, які размяшчаўся недалёка ад Мастоў, Данілаў сустрэўся з новай групай фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў. У паветраным баі самалёт Данілава быў пашкоджаны. Аднак лётчыку ўдалося вывесці машыну з штопару і кінуцца ў новую атаку. Імкліва зблізіўшыся з адным з фашысцкіх самалётаў, Данілаў сваёй машынай пратараніў крыло “месершміта", але ў той жа момант асколкіі варожых снарадаў упіліся ў яго левую руку і плячо, паранілі нагу і галаву. Напружваючы ўсе сілы, савецкі лётчык пасадзіў машыну ў густое жыта. У палку яго палічылі загінулым. 9 ліпеня яго калегі прачыталі ў газетах Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аб узнагароджанні Данілава ордэнам Леніна.
На самай жа справе Данілаў не загінуў. Толькі гадзіннік у нагруднай кішэні выратаваў яму жыццё. Яго, параненага і скрываўленага, выцягнулі з самалёта жыхары в.Чарлёна Мастоўскага раёна Сцепаніда Сцяпанаўна Гурбік і Іван Андрэевіч Лапа. Савецкія патрыёты перавязвалі раны, выходжвалі яго на працягу некалькіх дзён,
затым перадалі санітарнаму батальёну адной з частак Чырвонай Арміі, які адыходзіў на ўсход. На трэці дзень вайны ў Чарлене з'явіўся фашысцкі дэсант. Гітлераўцы па дамах шукалі Савецкага лётчыка. Расстралялі Івана Лапу і яшчэ пяць жыхароў. Пасля вайны Андрэй Данілаў прыязджаў у д.Чарлена, сустракаўся з выратавалі яго мясцовымі жыхарамі. Падарыў фотаальбом, які захоўваецца у музей ДУА “Дубненская сярэдняя школа”.
А. С. Данілаў успамінаў бой так: “Я увидел, как к моей машине пристраивается Ме-110. Увидел лицо фашистского лётчика, краснощёкого, в синей пилотке, с крылатой эмблемой. Мы встретились взглядами: он ухмылялся, торжествуя победу, и показывал мне пальцем вниз, мол, сдавайся. С его задней кабины стрелок разворачивал турельный пулемёт в мою сторону. А у меня уже - ни патрона... Сектором газа и ручкой управления я резко направил "Чайку" в крыло "Мессера"... В санбате 3-й армии узнал, что в моём истребителе насчитали 136 пулемётных пробоин и 6 - от авиапушки. Неожиданно рядом с моими носилками поставили другие. Сказали: это твой трофей... Вижу человека в зелёном комбинезоне с забинтованной ногой. Я узнал краснощёкого фашиста”.
Пасля працяглага лячэння ў шпіталі Данілаў вярнуўся ў свой полк. Да 7 сакавіка 1942 года А.С. Данілаў быў намеснікам па палітычнай частцы 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка. У ліпені 1943 года падпалкоўнік А.С. Данілаў быў прызначаны камандзірам 168-га знішчальнага авіяцыйнага палка 303-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-й паветранай арміі Заходняга фронту.
Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Беларускім франтах, на Курскай дузе, у эскадрыллі "Нармандыя – Нёман", удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, у штурме Берліна, у баях супраць японскай Квантунскай арміі. Усяго за гады вайны Данілаў здзейсніў 134 баявых вылетаў, у паветраных баях збіў асабіста 9 (1 таранам) і ў групе 1 самалёт праціўніка.
Пасля вайны Данілаў А. С. жыў у горадзе Аткарск (Саратаўская вобласць, Расія), працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі.
Вуліца ў г. Аткарск носіць яго імя. У парку-музеі ўсталяваны бюст героя. Яго імем названа вуліца ў горадзе Гродна. Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалём “За перамогу над Японіяй”, (усяго 8 медалёў). Навучэнцы ДУА “Дубненская сш” вядуць перапіску з унучатай пляменніцай Шчарбаковай Верай Генадзьеўнай.
Баявая характарыстыка на камандзіра 168 знішчальнага авіяцыйнага палка гвардыі падпалкоўніка
Данілава Андрэя Сцяпанавіча (копія)
Пісьмо сыну Генадзію
Пісьмо сыну Генадзію
Пісьмо сястры Анастасіі
Пісьмо сястры Анастасіі
Крыніцы інтэрнэт-рэсурсаў:
Список почетных граждан г. Гродно
http://persony.grodno.by/glory/?page=people&item=53
Данилов Андрей Степанович, лётчик-истребитель
https://mostylib.by/base/?p=1245
Красные соколы. Советские лётчики 1936 – 1953. Данилов Андрей Степанович.
http://airaces.narod.ru/all6/danilov.htm
Таран в гродненском небе и парад на Красной площади. Истории защитников города
Мостовский район в годы Великой Отечественной войны
http://mostylib.by/base/?page_id=343
Карманные часы ЗИМ, отсчитавшие летчику Андрею Данилову первые минуты войны, хранятся в музее ВОВ
https://www.sb.by/articles/na-chasakh-vremya-geroev-.html