Помним! Гордимся! Благодарим!
(о последних ветеранах Великой Отечественной войны на территории Ляховичского района)
(о последних ветеранах Великой Отечественной войны на территории Ляховичского района)
ЛОЙКО ФЁДОР ФЁДОРОВИЧ (1925-2022)
Зусім юным Фёдар Фёдаравіч стаў салдатам і пачаў свой нялёгкі баявы шлях. Служыў у падраздзяленні зенітнай артылерыі. З баямі дайшоў да Балтыкі, вызваляў Варшаву. Усяго 16 кіламетраў не дайшоў да Берліна: спыніла вестка пра перамогу.
Аднак для Фёдара Лойкі ваенная служба тады не закончылася. Толькі ў 1946 годзе дэмабілізавалі і накіравалі ў родныя мясціны на работу ў міліцыю. Змагаўся з недабітымі фашыстамі, здраднікамі, бандытамі.
Фёдар Лойка ніколі не марыў быць работнікам праваахоўных органаў, а стаў ім назаўжды. У якасці оперупаўнаважанага па транспартных здарэннях быў накіраваны ў Тулу. У войсках МУС служыў у Арле, пасля на Урале. Завочна закончыў Ленінградскую ваенна-палітычную школу і атрымаў новае прызначэнне – на Поўнач, намеснікам начальніка адной з калоній для асоба небяспечных рэцыдывістаў.
У родны край вярнуўся заслужаным пенсіянерам, аднак яшчэ доўга працаваў на прадпрыемствах горада. Ён і сёння, у свае 90 гадоў, выглядае моцным і бадзёрым. Рэцэпт яго даўгалецця ў любві — да людзей, да родных і блізкіх, да ціхіх мірных ранкаў – да жыцця. Жыцця, якое сваім сучаснікам і нашчадкам падарылі героі Вялікай Айчыннай.
Прокопенко Владимир Васильевич (1924-2023)
Пракапенка Уладзімір Васільевіч нарадзіўся 22 мая 1924 года ў горадзе Касцюковічы Магілеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Бацька, Васіль Захаравіч, быў дырэктарам школы, маці, Вера Трафімаўна, - настаўнік пачатковых класаў. У сям’і было трое дзяцей: дзве дзяўчынкі і хлопчык Валодзя. Дзяцінства прайшло, як у большасці дзяцей: дом, школа, сябры-аднагодкі. Вайну сустрэў 17-гадовым юнаком.
З 23 верасня 1943 года Уладзімір Васільевіч Пракапенка быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 101 гвардзейскім палку Беларускага фронту кулямётчыкам. 19 лістапада 1943 года пад Гомелем атрымаў раненне. З 24 красавіка 1944 года па 9 мая 1945 года ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце, дзе за баявыя заслугі атрымаў пяць падзяк Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Са жніўня 1945 года ўдзельнічаў у баях з Японіяй у складзе Першага Далёкаўсходняга фронту.
У маі 1947 года пасля дэмабілізацыі Уладзімір Васільевіч Пракапенка вярнуўся ў вёску Гашчын да сваіх бацькоў. Бацька, маці, сястра Ніна ў той час настаўнічалі ў сямігодцы.
Пашанцавала ўладкавацца на працу і Уладзіміру Васільевічу. Але ён лічыў, што трэба закончыць вучобу і ў свае 23 гады стаў вучнем 10 класа. Паспяхова закончыўшы Ляхавіцкую сярэднюю школу, у 1948 годзе Уладзімір Васільевіч паступіў у Беларускі Дзяржаўны універсітэт.
На стацыянары правучыўся нядоўга, перайшоў на завочнае аддзяленне. Адначасова ўладкаваўся на работу ў Мядзведзіцкую школу. Спачатку працаваў настаўнікам пачатковых класаў, а потым - настаўнікам матэматыкі.
У Мядзведзічах Уладзімір Васільевіч пазнаёміўся з цікавай і вельмі прыгожай настаўніцай рускай мовы і літаратуры Марыяй Васільеўнай, якая і стала яго спадарожніцай жыцця, каханнем, сяброўкай вернай і адзінай, надзеяй і апорай да апошніх дзён.
Настаўнік пачатковых класаў, настаўнік матэматыкі, намеснік дырэктара школы, дырэктар школы. Уладзімір Васільевіч на ўсіх пасадах працаваў аддана, ніколі не адносіўся да сваіх абавязкаў абыякава. За гэта яго ставілі ў прыклад іншым.
З 1962 па 1970 год Уладзімір Васільевіч працаваў намеснікам загадчыка аддзела адукацыі Ляхавікага райвыканкама.