Раздзел
Раздзел
“ На Купалле ”
“ На Купалле ”
Першы раздзел экспазіцыі музея мае назву “На Купалле” і трансліруе інфармацыю пра сям’ю, час і месца нараджэння будучага генія беларускай літаратуры, расказвае пра гады яго дзяцінства. У цэнтры ўвагі раздзела-фотаздымкі бацькоў і самога Яські Луцэвіча ў васьмігадовым узросце, выява дома арандатара ўвёсцы Вязынка, дзе суджана было нарадзіцца паэту. Аздоблены раздзел вырабленымі з саломы сімваламі Купалля - гэта сонейка, вяночак, птушкі. Тут жа знаходзяцца і прадметы хатняга ўжытку і прылады працы селяніна канца 19-пачатку 20 стагоддзя (часу дзяцінства Янкі Купалы), якія дазваляюць наведвальнікам больш дакладна ўявіць атмасферу часу,умовы жыцця паэта ў дзіцячыя гады.