Сеніца заўсёды прыцягвала і, напэўна, будзе прыцягваць вядомых і знакавых асоб: сеніцкія землі ў розны час належалі нашчадкам Усяслава Чарадзея і роду Фёдара Дастаеўскага - так-так, сваяка таго самага вялікага рускага пісьменніка з беларускімі каранямі. Але часцей згадваюць Сеніцу як месца, дзе робіць свае першыя крокі ў навуку вялікі паэт беларусаў Янка Купала, памяць якога тут ўшаноўваецца: імя паэта носіць сярэдняя школа і вуліца гэтага паселішча, створаны нядрэнны літаратурны музей паэта.
12 ліпеня 1982 года з нагоды стагадовага юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы Пастановай Савета Міністраў БССРNo234. Сеніцкай сярэдняй школе было прысвоена імя Янкі Купалы, адначасова ў школе быў адкрыты літаратурны музей, прысвечаны вывучэнню жыцця і творчасцікласіка беларускай літаратуры. На ўрачыстых мерапрыемствах, наладжаных дагэтайзначнай падзеі ў гісторыі навучальнай установы, прысутнічалі блізкія Янку Купалу асобы - пляменніца паэта Ядвіга Раманоўская, былы вучаньСеніцкага народнага двухкласнага вучылішча, савецкі паэт і грамадскі дзеяч, а пасля добры сябар музея Станіслаў Пятровіч Шушкевіч. Прысутнічаў і народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, які, дарэчы, перарэзаў чырвоную стужку падчас адкрыцця музея і, як сведчаць запісы ў кнізе водзываў і ўспаміны настаўнікаў-ветэранаў нашай школы, наведваўся ў музей Купалы і пасля. Але вялікай падзеі папярэднічала такая ж вялікая пошукавая праца вучняў і настаўнікаў Сеніцкай сярэдняй школы. Ініцыятыву сенічан называць сябе купалаўцамі падтрымаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Ядвіга Раманоўская,прыйшоў на дапамогу і Станіслаў Пятровіч Шушкевіч. Падставай паслужыў той факт, што ў 1889 годзесям’я Дамініка Луцэвіча – бацькі Янкі Купалы- арандавала зямлюў вёсцы Сеніца ў мясцовага пана Турчынскага, а яго старэйшы сын Ясь Луцэвіч адну зіму(тры месяцы) навучаўся ў Сеніцкім народным двухкласным вучылішчы. Першай настаўніцай будучага паэта Янкі Купалы(і Станіслава Шушкевіча таксама) была Алімпіяда Васільеўна Сонцава.
У 1989 годзе здадзены ў эксплуатацыю сучасны будынак установы, музейная экспазіцыя была адноўлена і адкрыта для наведвальнікаў у 1997 годзе: загад No31 ад 25.04.1997 года. У стварэнні і афармленні дадзенай экспазіцыі школьнага музеяпрымалі непасрэдны ўдзел прафесіяналы музейнай справы - супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія засталіся лепшымі сябрамі і паплечнікамі нашага школьнага музея.
Музей Янкі Купалы ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” мае статус літаратурнага і прысвечаны вывучэнню жыцця і творчасці паэта. Прастора яго дзейнасці распаўсюджваецца на літаратурны працэс увогуле, ахоплівае лепшыя ўзоры беларускага пісьменства, што дае магчымасць асэнсаваць значнасць асобы Янкі Купалы ў беларускай і нават сусветнай літаратуры.
Экспазіцыя музея складаецца з 11 тэматычных раздзелаў: 10 раздзелаў з 11 асвятляюць найбольш значныя этапы жыцця і творчасці Янкі Купалы, які свае першыя крокі ў навуку робіць у Сеніцы, 11-ты раздзел прысвечаныяшчэ аднаму былому вучню Сеніцкай школы Станіславу Шушкевічу-паэту і грамадскаму дзеячу 20 стагоддзя. Трэба адзначыць, што вучыліся яны ў адной і той жа настаўніцы Алімпіяды Васільеўны Сонцавай, толькі з розніцай у 30 год.