Дарагія калегі!
Наша Школа працавала 11-16 ліпеня ў ваколіцах Варшавы.
Удзел у ёй бралі прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў з Грузіі, Літвы, Польшчы і Даніі, зацікаўленыя ў развіцці ўласных медыякампетэнцый, неабходных для прасоўвання дзейнасці сваіх ініцыятываў.
Чаму мы вучыліся у час Школы:
Як спланаваць і арганізаваць інфармацыйнае ўзаемадзенне з важнымі для вас мэтавымі аўдыторыямі
Як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання сваёй дзейнасці і бяспечнай камунікацыі з мэтавымі аўдыторыямі
Як рэагаваць на негатыўныя допісы/артыкулы ды іншыя матэрыялы пра вашую дзейнасць
Як узаемадзейнічаць з журналістамі
Як простымі словамі тлумачыць складаныя рэчы
Як ствараць інфаграфіку, прома-матэрыялы з дапамогай простых і бясплатных онлайн сервісаў
Як выкарыстоўваць штучны інтэлект для стварэння прэзентацыйных матэрыялаў
Медыяэксперт, адзін са стваральнікаў гарадзенскай Школы журналістыкі, галоўны трэнер МедыяШколы Акадэміі Дойчэ Вэлле (Германія) ва Узбекістане.
Працаваў журналістам, рэдактарам і медыяменеджэрам у друкаваных і онлайн-выданнях, на тэлебачанні і радыё.
Спецыялізуецца на навучанні карыстання інструмантамі візуалізацыі.
Экспертка ў сферы камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю. Працавала ў гэтай ролі для вялікай колькасці беларускіх і міжнародных арганізацый.
Кіраўніца Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых (IFAE).
Адна з аўтарак праграмы PRodvizhenie, якая з поспехам рэалізоўвалася ў Беларусі ў 2018-2020 гг.
Медыйшчык, падкасцер ды СММшчык.
Любіць камунікацыі ды дапамагае палюбіць іх іншым:).
Досвед працы ад газет і парталаў, да тэлебачання.
Зараз працуе як незалежны кансультант ды трэнер.
Журналіст, медыяэксперт, трэнер.
Галоўны рэдактар мясцовага выдання Hrodna.life.
Супрацоўнічаў з шэрагам медыяў, у тым ліку парталам TUT.BY і польскім грамадскім тэлебачаннем TVP.
Сапраўды карысная інфа, якая дапаможа ў працы. Такія веды каштуюць дорага!
Школа была арганізавана на вышэйшым узроўні, ад выбару кандыдатаў, месца правядзення, да самога канцэпту і галоўнае выбару ментараў. Школа не была тыповай капіркай шаблонных трэнінгаў і ў гэтым яе галоўная карысьць.
Мы атрымалі стос працоўных інструментаў і ўменняў імі карыстацца. Дзякуй за курс. Тэматыка падабраная так, што ўсё патрэбнае.
Цалкам мне ўсё спадабалася, але хацелася больш стратэгічных тэмаў закрануць. Пры тым, я разумею абмежаванні часам, і неабходнасць вывучэння інструментаў у тым ліку. Але хацелася б напрыклад яшчэ адной сэссіі па асновах стратэгіі.
Я атрымала шмат новых практычных ведаў.
Праграма школы была вельмі добра падрыхтавана. Было ахоплена шмат розных тэмаў. Добры баланс тэорыі і практычнай часткі. Цудоўныя трэнеры. Вельмі ангажаваныя ўдзельнікі школы. Мне вельмі спадабалася, што мы жылі за горадам. Супер-ідэя з сакрэтным сябрам/сяброўкай.
Почти вся информация для меня была новой, так что 10.
Самая полезная из школ, где я была. Разобралась в PR, раньше мало в этом понимала, как работают соцсети, получила ответы на вопросы по безопасности в сети, узнала о разных полезных инструментах.
Шмат карыснай інфармацыі, вельмі спадабалася нязмушанае выкарыстанне энерджайзераў і іншых метадаў актывізацыі.
Асабіста для меня добра зайшлы тэмы піара, эксплэйнераў і працы са штучным інтэлектам, але цалкам кожная новая тэма была адчынена для меня з новага боку.
Было карыснае ўсё, самае - вывучэнне інструментаў (усіх, я нічога не ведала) і інсайты пра працу з журналістамі (як пісаць, што казаць і чаго не казаць).
Я ўжо пачала ствараць кантэнт, выкарыстоўваючы новыя інструменты і веды.
Вы робіце цудоўныя натхняльныя рэчы, вялікі вам дзякуй за ўпартасць, прафесіяналізм і прыклад любові да сваёй працы!
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) сумесна з Партнёрствам BYNGO.
Фонд быў заснаваны вясной 2023 г. у Варшаве беларускімі журналістамі і адукатарамі з вялікім досведам працы ў галіне медыяадукацыі, а таксама арганізацыйнага развіцця грамадскіх ініцыятываў.
Калі ў вас ёсць пытанні - пішыце па адрасе: foundation.edulife@gmail.com