БИОГРАФИЯ
Родился 10 апреля 1921 года в д. Гулево Дугнинского района Тульской области. Русский. Образование среднее специальное. Окончил Московское художественное училище в 1939 году по специальности художник-оформитель, декоратор. В вечернее время параллельно учебе прошел двухгодичные курсы Московского топографического техникума. Проживал в г. Перово Московской области у родителей.
14.09.1940 призван на службу в РККА Ухтомским РВК (Люберецкий РВК) Ухтомского района (Люберецкий р-н) Московской области. С 10.10.1940 – младший сержант 3-го полка АЗ.
С июня 1941 по май 1945 года – участник Великой Отечественной войны на Ленинградском фронте. С 22.06.1941 по 18.09.1943 – в 351-ом зенитно-артиллерийском полку. До 20.10.1943 – младший сержант, с 31.12.1943 – старший сержант, командир отделения 311-го стрелкового полка 65-й краснознаменной стрелковой дивизии Волховского фронта. Указом Президиума Верховного Совета СССР награжден медалью «За оборону Ленинграда». С 09.1943 по 15.10.1944 – в 2-ом прожекторном полку. С 20.06.1944 – сержант 2-го зенитно-прожекторного полка Ленинградской Армии ПВО.
Приказом подразделения 44/н от 20 июня 1944 года награжден медалью «За боевые заслуги». Отличился после форсирования Невы в районе «Невской Дубровки» – первым бросился с криком «ура» для взятия штурмом «Дзота». В этом бою получил тяжелое ранение, в связи с чем выбыл из части в эвакогоспиталь ЭГ 958.
11.10.1945 старшине, начальнику станции «Прожзвук» 2-го зенитно-прожекторного полка Ленинградской Армии ПВО Сафронову Г.Г. вручена медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной Войне 1941–1945 гг.».
09.12.1945 женился на однополчанке – Говоренковой Марии Денисовне, с которой познакомился на «Невской Дубровке» еще на фронте. После свадьбы молодожены уехали в г. Москву к родителям мужа. Окончил курсы младших командиров, получил звание мл. лейтенанта. Демобилизован 10.06.1946. С июня 1946 по май 1947 работал на заводе.
19.10.1946 родился первый ребенок – сын Василий. В связи с трудностями с продовольствием жена с сыном уехала к своим родителям в Белоруссию, в мае 1947 года за ними последовал и Георгий Григорьевич. В 1950 году прошел 3-х месячные курсы по подготовке офицеров запаса в г. Ленинграде. Звание лейтенант присвоено приказом КБВО №37 от 23.12.1966. ВУС №1404 состав командный запас – 3.
Георгий Григорьевич рассказывал о тяжелой обстановке при блокаде г. Ленинграда, голоде и холоде в то непростое время. Но вера в победу была сильнее всех тягот и лишений. Он рассказывал про работу на станции «Прожзвук», про то, как совместными усилиями разных специалистов: «слухачи» слушали небо, прожектористы прожекторами высвечивали самолеты противника и слепили их, а зенитчики пытались сбить – пробовали прорвать блокаду Ленинграда, что было неимоверно трудно. Про одну из попыток Георгий Григорьевич рассказывал, что, находясь на легендарной «Невской Дубровке» в районе д. Арбузово, перейдя р. Нева шириной около километра, он с криком «Ура!» совместно со своими боевыми товарищами бросился на фашистский «Дзот». Все попытки разорвать блокаду были ужасающе-кровопролитными, каждый день формировались новые подразделения взамен убитых бойцов – счет шел на десятки тысяч погибших. Об этом он не любил вспоминать, этот тяжкий груз воспоминаний он пронес через всю свою жизнь. Даже после окончания войны, трудясь учителем, он всегда шел вперед.
Жили у родителей жены в д. Застенки Могилевского района. Тут родилось еще пятеро детей: 20.07.1949 – сын Владимир (умер на 12 сутки после рождения), 25.06.1950 – дочь Галина, 27.10.1951 – сын Михаил, 21.04.1954 –сын Виктор, 03.10.1959 – сын Николай. Окрепнув, семья построила свой дом в д. Гаи Могилевского района. Около 42 лет Георгий Григорьевич проработал учителем в Пашковской восьмилетней школе. Преподавал рисование и черчение, был физруком и трудовиком, учителем начальной военной подготовки. Вел кружки технического творчества, неоднократно награждался почетными грамотами. Параллельно с этим работал художником-оформителем в колхозе им. Володарского, был зам. председателя Совета ветеранов Великой Отечественной войны, избирался депутатом Пашковского сельсовета. Вырастил пять детей, десять внуков, содержал дом и хозяйство в образцовом порядке.
Сафронов Георгий Григорьевич имеет множество наград:
- за участие в героической обороне Ленинграда Указом Президиума Верховного Совета СССР от 22.12.1942 награжден медалью «За оборону Ленинграда» (31.12.1943);
- согласно приказу по подразделению от 20.06.1944 № 044/н вручена медаль «За боевые заслуги»;
- Указом Президиума ВС СССР от 09.05.1945 награжден медалью «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» с удостоверением Д-№ 0161770 (11.10.1945);
- многочисленные юбилейные медали.
В последние годы жизни сильно болел, перенес два инфаркта, давало о себе знать фронтовое ранение, полученное на «Невской Дубровке», – сдвинулся с места осколок возле вены в ноге, который нельзя было удалить еще тогда, в 1944 году.
Сафронов Георгий Григорьевич умер 4 июля 2002 года, похоронен на кладбище в д. Застенки Могилевского района.
Материалы подготовил внук Сафронова Георгия Григорьевича Студенцов Игорь Викторович (г. Могилев)
СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
Сышліся іх шляхі ў блакадным Ленінградзе
Незвычайны выдаўся гэты чэрвеньскі дзень. Надвор’е мянялася кожную хвіліну. Толькі што ўсё неба было падобна на свінцовы акіян і быццам з сіта сыпаў спорны дождж, які змяняўся дробным градам А на душы было цёмна і трывожна, як і ў небе. I раптам – усё змянілася, і вось ужо іскрыцца сонца ў лужах, рассыпаецца мільёнамі зіхатлівых кропелек на лісцях і кветках, а змрочная шэрань адпаўзае на захад і саступае месца неабсяжнаму блакіту. I адразу змяніўся настрой, стала неяк лягчэй дыхаць, захацелася радавацца сонцу, яго ласкаваму цяплу.
У чалавечым жыцці, як і ў прыродзе, побач святло і цемра, радасць і боль...
Незвычайным у гэты дзень было не толькі надвор’е, але і людзі, да якіх мы завіталі ў госці. Гэта Марыя Дзянісаўна і Георгій Рыгоравіч Сафронавы з вёскі Гаі.
Яна – беларуска, родам з-пад Бялыніч, ён – масквіч. Іх жыццёвыя шляхі сышліся ў блакадным Ленінградзе, звязаўшы гэтых двух людзей на ўсе астатняе жыццё. 9 снежня 1995 года сям’я Сафронавых адзначыла свой залаты юбілей.
...Яны пазнаёміліся ў лютым 1943-га... Тая зіма выдалася суровая, снежная. Аднойчы лінія сувязі сапсавалася, таму радысцы Машаньцы, як ласкава называлі дзяўчыну салдаты, прыйшлося самой несці звесткі аб перадыслакацыі аддзялення радыёпражэктарных сістэм. Яна ішла дзесяць кіламетраў адна, ноччу, каб не нарвацца на немцаў. Кожны крок даваўся з неверагоднай цяжкасцю. Маша правальвалася па пояс у снег. Хто ведае, каб не святло месяца, можа б так і засталася яна ў тым заснежаным полі назаўсёды. Фізічна дзяўчына даўно ўжо была знясілена, бо перанесла дыстрафію (хто перанёс блакаду, альбо канцэнтрацыйныя лагеры, той ведае, што гэта такое. Ад голаду чалавек высыхае на шчэпку, тады пачынае пухнуць. Марыя двойчы так хварэла, чакаючы хуткага развітання з жыццём). Толькі сіла волі і ўсведамленне важнасці задання падтрымлівалі яе ў дарозе. Марыя выканала заданне і той жа ноччу вярнулася назад.
Месяц ліў сваё тусклае святло на поле, ахінутае тоўстым снежным покрывам, на лес, у якім рэхам аддаваўся нейкі лязгат. Немцаў прагналі адсюль, але яшчэ заставаліся іх зямлянкі, можа, хто-небудзь з іх і хаваўся там, бо менавіта адтуль даносіліся гукі.
Ісці было страшна, але і днём жа не пойдзеш праз поле, могуць заўважыць.
Георгій Рыгоравіч у той час быў загадчыкам радыёпражэктарнай сістэмы. Гэта яму трэба было перадаць звесткі. Так яны і пазнаёміліся.
I ў войску знаходзілася праца для мастака. Ён афармляў падарункі, паштоўкі ў Ленінград, пісаў партрэты. Вось і ў Марыі ўзяў даваенны фотаздымак, каб напісаць яе партрэт.
Ці маглі тады ведаць гэтыя юнак і дзяўчына, што партрэт, які Георгію прыйшлося несці 20 кіламетраў, звяжа іх на ўсё жыццё і будзе заўсёды там, дзе яны?
Вось і зараз, вісіць ён у хаце на відным месцы, у прыгожай рамцы, і глядзяць на нас са спакойнага, даверлівага твару прыгожыя чорныя вочы. Колькі іх, такіх маладых, прыгожых, са спадзяваннямі на шчаслівую будучыню дзяўчат палягло пад кулямі ў заснежаных палях, супрацьтанкавых траншэях… Вайна, лічы, скасіла цэлае пакаленне.
Марыя Дзянісаўна выжыла, і цяпер толькі ўзнагароды і розныя хваробы напамінаюць аб падзеях паўвекавой даўніны. Былая радыстка ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй» і іншымі юбілейнымі ўзнагародамі.
У Георгія Рыгоравіча таксама ёсць узнагароды – ордэн Айчыннай вайны I ступені, медалі «За баявыя заслуг», «За абарону Ленінграда», «За перамогу над Германіяй» і іншыя.
Георгій Рыгоравіч заўважае, што зараз не ў модзе гаварыць аб узнагародах, і дэкламуе на гэты конт радкі з верша Галіны Магдалавай, творчасць якой падабаецца ветэрану. З гэтым цяжка пагадзіцца, бо іх пакаленне сумленна выканала свой абавязак перад Радзімай і мае поўнае права ганарыцца гэтым.
Кажуць, што свой лёс і канём не аб’едзеш. Куды б ні пераязджала Марыя, Георгій усюды знаходзіў яе. У снежні 45-га яны пажаніліся, пераехалі ў Маскву.
Цяжка ўспамінаць мінулае гэтай жанчыне. У час гутаркі ў яе не аднойчы з’яўляліся слёзы на вачах. Яна расказвала аб тым, як жылося ў пасляваеннай Маскве, як нарадзіўся іх першы сынок, маленькі, вагой усяго 1,9 кілаграма, як даглядала немаўлятку ўсяго месяц, бо больш закон не дазваляў, як аддала дзіця ў яслі, а сама пайшла працаваць. Зноў захварэла сама і дзіця прастудзілася. Адчай ахапіў маладую жанчыну. Здавалася, што жыццё скончылася. Марыя звольнілася з работы, забрала сына і вырашыла паехаць да бацькоў у вёску Засценкі, дзе тыя пасяліліся напярэдадні вайны. Ехала не жыць, а паміраць. На тое, што выжыве, не было ніякай надзеі. Але лёс распарадзіўся інакш.
У вёсцы Марыя і сама пайшла на папраўку, пачала хадзіць на працу ў калгас, і сынок стаў набірацца сілы.
Але радасць хутка змянілася роспаччу. Як прыйшоў час атрымліваць плату, высветлілася, што Марыя тут не прапісана, і наогул, не знялася з воінскага ўліку ў Маскве, за што могуць нават судзіць як дэзерціра. Жанчына хуценька сабралася і паехала з сынам назад. Ехала на тыдзень, а прыйшлося сядзець там куды больш, бо прайшла грашовая рэформа. Вярнуцца без новых грошай было немагчыма. Прыйшлося чакаць, пакуль Георгій атрымае зарплату. Ён увесь час пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком-афарміцелем на адным з маскоўскіх заводаў. Толькі ў 1948 годзе давялося ім прыехаць на Магілёўшчыну, каб застацца тут ужо назаўсёды.
Георгій Рыгоравіч стаў працаваць у школе настаўнікам малявання, чарчэння, фізічнай культуры і тэхнічнай працы. Марыя Дзянісаўна падалася зноў у калгас.
Ішлі гады, падрасталі дзеці. Георгій Рыгоравіч у вольныя хвіліны займаўся сваімі любімымі справамі. Шмат чаго ўмеюць рукі мастака. У 1994 годзе ў Магілёве адбылася выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якой былі прадстаўлены яго шматлікія і самыя разнастайныя творы.
Тут і разьба па дрэву, і пляценне з саломкі, і накладная філігрань, і вышыўка пад шэрсць. Дарэчы, Георгій Рыгоравіч распрацаваў свой метад вышыўкі пад шэрсць. На шоўк альбо аксаміт наносіцца малюнак, які потым пакрываецца сталярным клеем. А потым пэндзлікам расфарбоўваецца спецыяльнай сумессю дробных драўляных апілак з рознакаляровымі фарбамі. Мастак падбірае адценні, і атрымліваецца прыгожая карціна, на якой апілкі здалёк падобныя на вышываны шарсцяны дыванок.
Сваімі мастацкімі сакрэтамі і вынаходніцтвамі Георгій Рыгоравіч заўсёды ахвотна дзяліўся з тымі, хто цікавіўся дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. У свой час ён выкладаў лекцыі ў інстытуце ўдасканальвання настаўнікаў на гэту тэму. Аб тым, што ў мастацтве не бывае нязначных дробязей, сведчыць адзін выпадак з выкладчыцкай практыкі Георгія Рыгоравіча.
Аднойчы адзін настаўнік з Быхава спяшаўся дамоў, таму не даслухаў лекцыю па накладной філіграні. Яму здалося, што ён ужо зразумеў, як правільна выконваць такія работы. Калі ж прыйшоў час заліку, то ўся работа настаўніка ўзнялася шубай. Аказалася, што ён не ўлічыў адзін штрых – патрэбна злёгку пастукваць па рабоце, каб дробныя кавалачкі дроту раўнамерна размяркоўваліся на дошцы.
Можна толькі пазайздросціць цярпенню мастака ў такой нялегкай і руплівай працы. I як сапраўдны педагог (Георгій Рыгоравіч адпрацаваў у школе 44 гады), ён выхаваў у сваіх дзецях любоў і павагу да мастацтва, да чалавека. Усе яны выраслі добрымі і ўважлівымі людзьмі. Любяць старыя, калі дзеці разам з унукамі збіраюцца ў іх доме, гамоняць, смяюцца, дапамагаюць хоць на нейкі час забыцца на розныя балячкі, што дакучаюць на старасці гадоў. I ўнукі добрыя. Іх у Марыі Дзянісаўны і Георгія Рыгоравіча аж 10 чалавек. Дзед і іх змалку далучае да мастацтва. Як прыязджаюць унукі, так адразу за працу – хто рамонкі з саломкі выкладае, хто распісвае ўзоры на шкатулкі. I малым цікава – і дзеду прыемна, што ёсць у яго пераймальнікі.
А яшчэ Георгій Рыгоравіч Сафронаў – дэпутат Пашкаўскага сельскага Савета. У сваю падтрымку ён атрымаў на выбарах 100 працэнтаў галасоў. А гэта гаворыць аб тым, што людзі паважаюць яго і давяраюць як нікому. У свой час Георгій Рыгоравіч дабіўся, каб адбудавалі разбураны мост у вёсцы, каб прабілі скважыну, бо Гаі засталіся былі без пітной вады. Таму і давяраюць яму жыхары, бо ведаюць, што Георгій Рыгоравіч трымае сваё слова і нікому не адкажа ў дапамозе. Ёсць у яго свая майстэрня, у якой можна і матыку навастрыць, і дошку абстругаць, а калі трэба, дык і абутак адрамантаваць.
Вось і спяшаюцца людзі са сваімі праблемамі да гэтай хаты, бо ведаюць, што тут іх сустрэнуць ветлівыя і добразычлівыя людзі.
Жывуць Марыя Дзянісаўна і Георгій Рыгоравіч душа ў душу, ніколі не спрачаюцца. Не любіць Марыя Дзянісаўна сваркі, бо нічога яны не даюць, акрамя горычы. А ў нашым жыцці горычы гэтай і без сварак хапае. Але гэтыя людзі знаходзяць у сабе сілы пераадольваць цёмнае ў жыцці і радуюцца таму святлу, што нясуць у іх хату дзеці і ўнукі.
Ганчарова, С. Сышліся іх шляхі ў блакадным Ленінградзе / С. Ганчарова // Прыдняпроўская ніва. – 1996. – 13 ліпеня. – С. 2.
Заўжды салдат
У гэтай сям’і муж і жонка – былыя франтавікі. І ў Марыі Дзянісаўны і ў Георгія Рыгоравіча Сафронавых цікавае, багатае на падзеі жыццё. Ёсць што расказаць ветэранам падрастаючаму пакаленню. Таму часта можна бачыць мужа і жонку Сафронавых сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Асабліва падабаюцца рабятам расказы кіраўніка пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Пашкаўскай васьмігадовай школы Георгія Рыгоравіча. На вайне ён быў начальнікам пражэктарнай сістэмы зенітна-артылерыйскага палка. Першае баявое выпрабаванне атрымаў пад Ленінградам. Там жа пасля фарсіравання Нявы яго знайшла і першая ўзнагарода – медаль «За баявыя заслугі».
Адшугалі гады ваеннага ліхалецця. Вярнуўся дамоў франтавік Сафронаў. Спачатку працаваў на заводзе ў Маскве, затым стаў настаўнікам васьмігодкі ў Пашкаве. Тут працуе ўжо больш за 30 год. З’яўляецца старшынёй пярвічнай арганізацыі ДТСААФ, якая пастаянна займае па ваенна-патрыятычнай рабоце першае месца ў раёне. Акрамя асноўнай сваёй работы, Георгій Рыгоравіч кіруе работай школьных следапытаў, узначальвае тэхнічны гурток. Пад кіраўніцтвам Сафронава навучэнцы вырабляюць авіямадэлі і караблі. Гурток пашкаўскіх канструктараў неаднойчы займаў прызавыя месцы ў аглядах тэхнічных гурткоў раёна і вобласці. А яго кіраўнік адзначаўся за добрую пастаноўку ваенна-патрыятычнай работы знакамі і граматамі ДТСААФ.
У вольны час Георгій Рыгоравіч займаецца афармленнем нагляднай агітацыі школы, калгаса.
Адным словам, салдат Сафронаў па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі.
В. Паўлаў
Прыгожая хата не вугламі
Дом Сафронавых з в. Гаі. Прыгожы ён перш за ўсё ўкладам жыцця, чалавекалюбствам чваіх гаспадароў – Георгія Рыгоравіча і Марыі Дзянісаўны. Доўгае і цікавае сямейнае жыццё пражылі яны. Пазнаёміліся ў суровыя «парахавыя» ваенныя гады. Масквіч Георгій Рыгоравіч быў начальнікам радыёпражэктарных установак у блакадным Ленінградзе. Беларусачка Марыя Дзянісаўна разам з сяброўкамі таксама праходзіла службу ў супрацьпаветранай абароне гэтага горада-героя. Яны яшчэ не ведалі аб існаванні адзін аднаго, а лёс ужо ткаў ім палатно падабенства. Амаль адначасова яны былі прадстаўлены ў 1943 годзе да баявых узнагарод. Георгій Рыгоравіч атрымаў медаль «За баявыя заслугі», а Марыя Дзянісаўна – «За адвагу». У 1944 годзе абодва сталі камуністамі.
Так і жылі. Марылі толькі аб тым, каб хутчэй прыйшла Перамога. І не ведалі – не гадалі, што разам з ёй прыйдзе да іх вялікае каханне, на ўсё далейшае жыццё звядзе іх разам. Сёння яны і самі не вераць, што такое супадзенне магло быць. Ды было ж, было…
– Пажаніліся мы праз паўгода пасля вайны, – расказвае Марыя Дзянісаўна і тут жа смяецца: – Пасагам мне стала жалезная скрынка ад нямецкіх гранат. Жыць на першым часе пасяліліся ў бацькоў Жоржа. Там і Васіль – наш першынец нарадзіўся.
Не хутка гаіліся раны зямлі, нанесеныя вайной. Спатрэбілася нямала часу, каб людзі перасталі жыць надгаладзь. Тады ж, у пасляваенным 1947 годзе, толькі марылі, каб сытна паесці.
– Я сама была апухлая ад голаду. А тут яшчэ дзіцё нарадзілася. Важыў сын толькі кіло дзевяцьсот. Не магла глядзець, як ён на вачах гас, – не стрымала слёз ад тых успамінаў Марыя Дзянісаўна. – Пасядзелі мы ў Маскве, ды і рушылі ў дарогу. Прызнацца, думала, што паміраць еду ў родную Беларусь і дзіця для таго ж вязу. Ды, відаць, лёс зміласцівіўся над намі…
Дома франтавічку з дзіцём сустрэлі добра. Неўзабаве, уладкаваўшы ўсе свае справы, прыехаў у вёску і Георгій Рыгоравіч. Маленькі іх сынок таксама акрыяў. Зажылі Сафронавы дружна, уладкаваліся на работу. Марыя Дзянісаўна – у калгас, Георгій Рыгоравіч – у школу, настаўнікам. Неўзабаве і дом свой паставілі. Адно за адным пайшлі дзеці.
– Наглядзеўшыся ў Ленінградзе на пакуты людзей, іх смерці, зарок дала сабе ніколі не губіць жыццё. Таму, колькі разоў ні цяжарыла, – ражала. Вось так і «купілі» сабе чацвёра сыноў і дачку. Аднаго хлопчыка, праўда, не збераглі. Памёр на дванаццатыя суткі пасля нараджэння, – расказвае Марыя Дзянісаўна і зноў змахвае з вачэй напрошаную слязу, затым зазначае: – І ўсё ж, нягледзячы ні на што, мы шчаслівыя. Не паверыце, але за сорак пяць гадоў сумеснага жыцця мы з мужам сур'ёзна не пасварыліся ніколі.
– Відаць, не было прычын? – пытаюся, не верачы пачутаму.
– Прычыны заўсёды знойдуцца, калі не любіш, не паважаеш чалавека. А ўвогуле я лічу так – усё ў доме залежыць ад жанчыны. Ведаеце, параўнанне ёсць: мужчыну з іголкай параўноўваюць, а жанчыну – з ніткай. Прыгледзьцеся: іголка – важная ў любой справе, але нітка – яшчэ важней. Іменна яна звязвае, пераплятае, дзіркі ўхіляе. Такой і павінна быць сапраўдная жанчына.
Толькі ўсміхнуўся пры гэтых словах, з пяшчотай і цеплынёю гледзячы на жонку, Георгій Рыгоравіч. Падумалася: яму пашанцавала на жонку. Але ўсё ж, калі быць больш аб'ектыўнай, трэба сказаць інакш: пашанцавала ім абодвум у тым, што сустрэлі некалі адзін аднаго. У згодзе жыццё пражылі. Зараз іх дзеці – дарослыя, самастойныя людзі. У кожнага асобнае жыллё, вывадак дзетак. А бацькоўскі дом – месца сямейных сустрэч, надзейная жыццёвая прыстань. Усё ў гэтым доме дыхтоўнае, але без лішку: і ў абсталяванні пакояў, і ў ладзе жыцця. А адкрытыя, добразычлівыя, выпраменьваючыя жыццярадаснасць і спакой, бацькі заўсёды рады іх прыезду. Душы не чуюць ва ўнуках. Звычайнае жыццё звычайнай сям'і.
Н. Міхайлава
ФОТО
ДОКУМЕНТЫ