БИОГРАФИЯ
Іван Фірсавіч Несцераў – старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Іван Несцераў нарадзіўся 7 ліпеня 1904 года ў вёсцы Таўкачы (цяпер – Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці). Вучыўся ў Маскоўскай горнай акадэміі, працаваў у розных арганізацыях.
У 1939-1940 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, удзельнічаў у польскім паходзе. У 1941 годзе Несцераў паўторна быў прызваны ў армію. З таго ж года – на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да снежня 1944 года гвардыі старшы лейтэнант Іван Несцераў быў намеснікам па палітчасці камандзіра батальёна 311-га гвардзейскага стралковага палка 108-й гвардзейскай стралковай дывізіі 46-й арміі 2-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Венгрыі. 4 снежня 1944 года Несцераў адным з першых пераправіўся праз Дунай ў раёне горада Эрчы і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне прыстані, адбіўшы разам з групай байцоў чатыры нямецкія контратакі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. гвардыі старшы лейтэнант Іван Несцераў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Пасля заканчэння вайны Несцераў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у горадзе Александрыя Кіраваградскай вобласці Украінскай ССР, затым у горадзе Белая Царква.
Памёр у 1989 годзе.
Нестеров Иван Фирсович // Энциклопедия Победы: Беларусь – Москва / составители А. И. Докучаев, Б. Д. Долготович, Л. В. Языкович. – Минск ; Москва, 2009. – С. 573.
Нестеров Иван Фирсович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2007. – Т. 5. – С. 435.
Нестеров Иван Фирсович // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. – Могилев, 2005. – Ч. 1. – С. 176.
Несцераў Іван Фірсавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. – Мінск, 2010. – С. 692.
Скульбедов, В. На Дунае стал Героем / В. Скульбедов // Зямля і людзі. – 2005. –16 лютага. – С. 7.
ФОТО