БИОГРАФИЯ
Нарадзілася 15 студзеня 1926 года ў вёсцы Гарадзішча Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У трывожным і трагічным 1941 годзе Марыя толькі скончыла сёмы клас і пайшла працаваць на ільнокамбінат, які знаходзіўся ў той час каля яе вёскі.
Ужо на трэці дзень з пачатку вайны каля роднай хаты прагрымелі ўзрывы нямецкіх бомбаў.
Фашысцкія захопнікі ўсю моладзь, якая засталася ў вёсцы, сагналі для адпраўкі на катаржныя работы ў Германію. У гэтым ліку была і М. В. Данькевіч. Усё далей і далей гналі яе фашысты ад роднага краю, але жаданне збегчы не пакідала маладую дзяўчыну. Аднойчы яна выбрала падыходячы момант і вырвалася з полону. Цяжкім быў зваротны шлях дамоў. Усюды быў вораг, трэба было хавацца, каб зноў не трапіць у рукі гітлераўцаў.
У 1944 годзе дачакалісь радаснага вызвалення роднага краю. Марыя Васільеўна пайшла разам з абаронцамі Радзімы і трапіла на Трэці Украінскі фронт. Яна даглядала за параненымі байцамі, варыла ежу. Так і дайшла да Берліну.
Пасля заканчэння вайны дзяўчына вярнулася на родную Шклоўшчыну. Пайшла працаваць швачкай у быткамбінат. Выйшла замуж, вырасціла і выхавала двух сыноў і дачку.
(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)
ФОТО