БИОГРАФИЯ
Грыцук Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 15 студзеня 1927 года ў Каменскім (цяпер Слабодскі) сельскім Савеце ў сялянскай сям’і. Да вайны бацька яго быў старшынёй калгасу, маці – хатняй гаспадыняй, бо ў сям’і акрамя Мікалая было яшчэ пяцёра дзяцей. Да вайны Мікалай скончыў 6 класаў.
Паколькі на пачатак вайны Мікалаю споўнілася 14 гадоў, пра службу ў войску і помсту фашыстам ён мог толькі марыць. Але ён ведаў, што калі «дарасце», абавязак свой выканае спаўна.
Ваяваў ён усяго паўгода, але за такі кароткі час праявіў велізарную сілу мужнасці. Радзіма па заслугах ацаніла яго подзвігі.
Скончылася вайна, але Мікалай Уладзіміравіч яшчэ сем гадоў служыў у войску. Ён быў сувязістам. Лёс закінуў яго ў Прыбалтыку, дзе да 1948 года настолькі быў развіты бандытызм, што загінуць у мірны час можна было значна хутчэй, чым на вайне. Але ён выжыў. Затым быў Узбекістан, затым Менск. Тут ён знаёміцца з вельмі мілай і сімпатычнай дзяўчынай Марыяй, якая неўзабаве стала сэнсам яго жыцця. І паколькі яна была выпускніцай сталічнага педінстытута і атрымала накірунак на працу ў Брожу, то і Мікалаю прыйшлося неадступна ісці за ёй. Жылі ў п.Рэдкі Рог. Вывучыўся на токара, 26 гадоў працоўнай біяграфіі аддаў мясцоваму торфапрадпрыемству. Затым 10 гадоў адпрацаваў у «Райбытпаслугах», адкуль і пайшоў на пенсію.
За актыўную грамадскую і вытворчую працу ў 1968 годзе ўзнагароджаны граматай ВярхоўнагаСавета БССР.
Разам з жонкай Марыяй Станіславаўнай выгадавалі дзвюх дачок (адна жыве ў г. Бабруйску, другая – у г. Гомелі), маюць траіх ўнукаў і дваіх праўнукаў, якія вельмі любяць прыязджаць у вёску да дзядулі з бабуляй.
У 2002 годзе сямейная пара адсвяткавала залатое вяселле. За вялікім сталом сабралася ўся сям’я, каб ад шчырае душы павіншаваць юбіляраў. Мікалай Уладзіміравіч і Марыя Станіславаўна пражылі ў каханні і згодзе 56 гадоў.
На жаль, Марыя Станіславаўна пайшла з жыцця. Але дзеці падтрымліваюць Мікалая Уладзіміравіча, дапамагаюць ва ўсім.
Частымі гасцямі ў гэтай хаце бываюць работнікі Рэдкарожскага СДК. Разам з дзецьмі-актывістамі дапамагаюць Грыцуку ў хатніх справах, бібліятэкар прыносіць на дом літаратуру. Нядаўна, напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі Беларусі, парадавалі Мікалая Уладзіміравіча невялічкім канцэртам на даму.
ФОТО
ДОКУМЕНТЫ И НАГРАДЫ