Комар Паліна Рыгораўна

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзілася ў в. Кострыцкая Слабодка. Да вайны закончыла школу і медыцынскі тэхнікум. Работала фельчарам ў г. Орша, адтуль была дэмабілізавана ў армію. Пад Смаленскам папала ў палон. У лістападзе 1941 года прыехала ў в. Баравіцу. Працавала ў Кіраўскай раённай бальніцы. Была сувязной партызан, насіла ім медыкаменты. У 1942 годзе пайшла ў партызанскі атрад № 537. Былы начальнік санслужбы Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы, урач-хірург І. Ф. Шчурын успамінаў, што Паліна Рыгораўна была выдатнай яго памочніцай як аперацыйная сястра. Яна ж – старшая сястра і сястра-гаспадыня. Усе пасады ў адной асобе.

Яна была дастойнай жонкай камісара – Герасіма Лявонцьевіча Комара. Паліна Рыгораўна сама выклікалася на заданне, смела ішла ў бой. І не выпадкова, што П. Р. Комар мела медаль «За адвагу», таксама яна ўзнагароджана медалямі «Партызану Айчыннай вайны І ступені», «За баявыя заслугі».

ФОТО