Аляксанава Алена Купрыянаўна

Глускі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

Вёска Завалочыцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 года. Наступленне нямецка-фашыстскіх захопнікаў было імклівым. І ўжо праз тыдзень, 28 чэрвеня, вёска Завалочыцы была захоплена акупантамі. За такі кароткі тэрмін кіраўніцтва саўгаса «Завалочыцы» не здолела вывезці на ўсход краіны нi сельскагаспадарчую тэхніку, ні абсталяванне спіртзавода, нi саўгасную жывёлу, нi жыхароў вёскі Завалочыцы.

Уся маёмасць саўгаса трапіла ў pyкi акупантаў. Немцы стварылі на тэрыторыі саўгаса сваю нямецкую дзяржаўную гаспадарку. Усёй гаспадаркай кіраваў немец Вальфздор. Брыгадзірам у яго быў рускі здраднік, імя якога ніхто не памятае. Немцы прымушалі мясцовае насельніцтва працаваць у іхняй гаспадарцы. На працягу ўсёй акупацыі ў вёсцы працаваў спіртзавод i «малочная».

Успаміны Аляксанавай Алены Купрыянаўны, сувязной партызанскага атрада, сведчаць аб тым, што невялікую частку малака i масла, зробленага ў Завалочыцах, удавалася ўкрасці ў немцаў i пераправіць у партызанскі атрад імя Катоўскага. Невялікую частку пакідалі сабе, а астатняе вывозілі да чыгункі ў Старыя Дарогі.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Завалочыцы размяшчаўся нямецкі гарнізон. У былым памешчыцкім будынку была размешчана нямецкая камендатура. Камендантам быў немец па прозвішчу Фішар. Нямецкія салдаты жылі ў бараках па вуліцы Сабачай, зараз гэта вуліца носіць імя У. А. Рыбака – Героя Савецкага Саюза, нашага земляка.

У падвале памешчыцкага будынка размяшчалася турма, дзе немцы вялі допыты арыштаваных партызан i сувязных партызанскіх атрадаў. Мясцовае насельніцтва не схіліла сваёй галавы перад нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а па закліку камуністычнай партыі пачалі ствараць партызанскія атрады i падполле. Многія жыхары вёскі Завалочыцы сталі партызанамі i падпольшчыкамі. Слаўнымі гераічнымі справамі праславіла сябе сям’я Аляксанавых. Аляксандр Аляксандравіч быў начальнікам разведкі партызанскай брыгады імя Катоўскага, а яго жонка Алена Купрыянаўна была сувязной, Жлобіч Уладзімір быў камандзірам партызанскай брыгады імя Катоўскага.

3 успамінаў В. Кругловай вядома, што ў канцы 1941 г. – пачатку 1942 г. у Завалочыцах пачала дзейнічаць падпольная антыфашысцкая група, створаная трактарысткай, маладой камуністкай Ганнай Прахоцкай.

Яшчэ ў першыя месяцы вайны разам з сяброўкамі яна выратавала жыццё многім байцам i афіцэрам Чырвонай Арміі. Дзяўчаты хавалі ix ад акупантаў, аказвалі пасільную медыцынскую дапамогу, рызыкуючы cвaiм жыццём. Дапамагалі Прахоцкай у падпольнай дзейнасці таксама Вольга i Аляксандр Кругловы, Мікалай Кавалеўскі i інш. У навакольных лясах i балотах яны збіралі зброю i перадавалі яе партызанам. Ганна i яе сябры распаўсюджвалі сярод мясцовых жыхароў звесткі з паведамленняў Саўінфармбюро, лістоўкі, што даходзілі з Бабруйска ў вёску. А галоўнае ў размовах з аднавяскоўцамі яны выказвалі ўпэўненасць, што адступленне нашай apмii часовае, што рана ці позна прыйдзе перамога. Гэта ўзнімала настрой людзей, клікала на барацьбу з акупантамі.

Як i іншым жыхарам вёскі, Ганне Прахоцкай i Вользе Кругловай фашысты даручылі штодзённую ўборку воінскага склада. У адным з адсекаў знаходзіліся баепрыпасы. Дзяўчаты, даведаўшыся аб гэтым, сталі праяўляць у рабоце старанасць, каб заваяваць поўны давер гітлераўцаў. Гэта ім удалося. Праз некаторы час Ганна i Вольга сталі, па сутнасці, паўнапраўнымі гаспадынямі склада. Але як вынесці патроны? Яны прыдумалі даволі рызыкоўны план. Разлік быў на цягу немцаў да спіртнога. Упэўненыя ў тым, што «pускі шнапс» дзейнічае безадказна, сяброўкі пачалi выносіць патроны пад сукенкамі, у спецыяльна пашытых мяшочках. Потым пасмялелі: сталі прыходзіць на склад з сумкамі i хавалі ix па цэлай скрынцы. Яны ведалі, што ix чакае ў выпадку, кaлi фашысты зловяць з патронамі, але жаданне зрабіць хоць што-небудзь карыснае, каб дапамагчы cвaiм на вайне, было такім велізарным, што яны паграджалі небяспекай. Патроны былі перададзены ў партызанскі атрад. I ўсё-такі фашыстам удалося cxaпіць Прахоцкую, калі яна, здабыўшы для партызан каштоўныя звесткі, вярталася ў вёску. Пасля тыдня допытаў, катаванняў, так нічога i не дабіўшыся, фашысты растралялі яе.

24 чэрвеня 1944 года вёска Завалочыцы была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Kaлi фронт стаў набліжацца да вёскі Завалочыцы, немцы вырашылі даць бой наступаючым часткам Савецкай Apмii за вёскай перад мастом праз раку Пціч. На выгане былі вырыты акопы i замаскіраваны артылерыйскія гарматы. Немцы чакалі падыходу нашых войск. Але нямецкая разведка спрацавала дрэнна. Нашы войскі не пайшлі па шашы Брэст – Масква, а дайшлі да вёскі Карчма, там звярнулі, прайшлі праз вёскі Гарадок, Дварэц, Заполле i з тылу ўдарылі па немцах.

Адразу пасля вызвалення вёскі Завалочыцы пачалося адраджэнне саўгаса «Завалочыцы».

Успаміны аднавяскоўцаў запісала Тамара Кулік, бібліятэкар Завалочыцкай сельскай бібліятэкі

У час Вялікай Айчыннай вайны Алена Купрыянаўна была сувязной партызанскага атрада імя Катоўскага. Як успамінала Алена Купрыянаўна, аднойчы яна вярталася з лесу ад партызан і яе арыштавалі немцы. Спачатку допыты вяліся ў вёсцы Завалочыцы ў турме, якая знаходзілася ў падвале памешчыцкага дома. Потым яе завезлі ў Старыя Дарогі ў гестапа. Немцы дабіваліся ад Алены Купрыянаўны знаходжання партызанскага атрада. Але яна нікога не выдала ворагу. Вельмі моцна гестапаўцы збівалі Алену Купрыянаўну з 10 па 14 красавіка 1944 года. Білі яе бярозавымі палкамі. Рукі былі страшныя, сінія, распухшыя. Гестапа змясціла Алену Купрыянаўну ў лагер для ваеннапалонных, дзе доктар шпрыцом выбіраў з яе хворых рук чорную кроў. Рукі страшэнна гнілі і ў наш час немагчыма было глядзець на іх без жаху і жалю.

А выдаў немцам Алену Купрыянаўну здраднік, які быў засланы немцамі ў атрад і ўвайшоў у давер да партызанаў.

Запісала бібліятэкар Т. Г. Кулік