Памяць нашай сям’і
Мой прадзед, Лапцеў Павел Цярэнцевіч, загінуў 28 лютага 1945 года пры вызваленні нашай Айчыны. Аб гэтым я ведаю з аповедаў бабулі. Дакументаў і фотаздымкаў не збераглося, але памяць аб ім жывая. Яго прозвішча занесена ў спіс загінуўшых на помніку ў вёсцы Іванаўка, а таксама ў кнізе «Памяць. Бабруйскі раён». Пахаваны Лапцеў П. Ц. ва Усходняй Прусіі.
Другога прадзеда, Чэрніка Аляксея, вайна застала ў роднай вёсцы Красная Дуброва. Немцы прымусілі яго збіраць для чужынцаў малако. Аднойчы так здарылася, што ніхто з жыхароў малако не здаў. І з пустымі флягамі дзед завітаў да «начальства». Злыя, немцы пасадзілі дзеда ў драўляную дзежку і закапалі яе. Ці ж хацелася паміраць? Прадзед моцна ўпіраўся нагамі ў днішча, і яно вывалілася. Выбраўшыся з ямы, дзед рушыў да лесу. Каб схавацца, трэба было пераплыць Бярэзіну. Некаторы час мой прадзед быў у партызанскім атрадзе, а затым пайшоў на фронт. Загінуў ён у 1944 годзе.
Штогод мы прыходзім да абеліска ў Дзень Прамогі, каб ушанаваць памяць сваіх родных. У знак пашаны я напісаў некалькі вершаў на тэму вайны.
ВОЙНА
Война. В ней много горьких слез:
Убила деда, не щадила,
В деревне сделала погром.
Ей все были равны: и женщины, и дети.
Ей не было различий – моряк иль партизан.
Работали мартеновские печи
С утра до ночи, снова до утра.
Войне угодно было, чтобы умер
Каждый четвертый белорус.
И к сотням памятников тропы
На сотни лет не зарастут.
ХАТЫНЬ
Жыццё плыло прыгожа, мірна,
Цвіла Хатынь, як каласок…
Атрад прыйшоў: караў усіх падрад,
Таму і назву далі – КАРНЫ.
Людзей сагналі ў гумно, спалілі ўсё датла –
Няма людзей, дамоў няма.
Навечна ў памяці той дзень,
Які для вёскі стаў апошнім.