ВОСПОМИНАНИЯ
«Нарадзіўся я 15 верасня 1918 года ў в. Старое Палессе. Прызваны на ваенную службу я быў 18 кастрычніка 1939 года ў стралковую дывізію, у 119 стралковы полк у якасці стралка Беларускага ваеннага округа, дзе служыў і ваяваў да жніўня 1941 года. Наша падраздзяленне было акружана і разбіта немцамі каля Мінска. Мне ўдалося астацца жывым і выйсці з гэтага акружэння. У жніўні я вярнуўся да хаты бацькоў. Тут я пачаў памагаць партызанам. Перадаваў звесткі аб жалезнадарожных перавозках, якая сіла, якая тэхніка ідзе на фронт і з фронту. У якіх напрамках са станцыі Слаўнае перамяшчаюцца немцы і якое ў іх вааружэнне.
З 1 чэрвеня 1942 года і да 1 ліпеня 1944 года знаходзіўся ў партызанскім атрадзе № 24 брыгады Жуніна. Быў камандзірам роты № 2. Разам са мной у партызанах былі: Хаміцкі Л., Кавалёў А., Сундукоў, Польскі, Кухлеўскі. Наша рота ўдзельнічала ў разгроме гарнізона в. Шапялевічы, в. Марцянавічы, в. Новае Палессе, в. Дубовае, станцыі Слаўнае. За смеласці і адвагу ў партызанскім атрадзе я ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені. З ліпеня 1944 па май 1945 года ваяваў на 2-м Беларускім фронце, а 20 мая 1946 года быў дэмабілізаваны з Арміі.
За праяўленую смеласць і адвагу пры фарсіраванні ракі Одэр у Германіі камандаваннем часці быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне». Узнагароджаны 8 падзякамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага В. Сталіна, у тым ліку за ўзяцце нямецкіх гарадоў: Тухель ад 15.02.1945 г., Канітц ад 27.02.1945 г., Бютаў ад 8.03.1945 г., Гдыня ад 28.03.1945 г.».
ФОТО