ФОТО
СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
Час імклівы, няўмольны. Ён ламае і крышыць нават жалеза, не кажучы пра жывыя істоты, а пад цяжарам гадоў згінаюцца нават людзі, калі застаюцца цэлымі пасля жорсткіх выпрабаванняў. А такімі выпрабаваннямі для савецкіх людзей стала Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў.
Праз яе пякельны агонь прайшлі i засталіся жывымі ветэраны Фёдар Несцярэнка з аграгарадка Мокрае, які стаў інвалідам, удзельнікі Сяргей Кавалёў i Сяргей Шувалаў з вёскі Холстава, прэтэндаваўшай некалі на статус аграгарадка, ды так i не стаўшай ім.
3 yciмi названымі удзельнікамі баявых дзеянняў зусім нядаўна сустракаўся, размаўляў, шкадуючы, што не наведаў ix раней, не запісаў цікавыя, але поўныя трагізму аповеды пра гаротнае даваеннае, поўнае небяспекі ваеннае i галоднае пасляваеннае жыццё. Да таго часу, пакуль не адбудавалі разбураную гітлераўскімі захопнікамі народную гаспадарку, не ўзвялі ўласнае жытло. Калі усё гэта займелі, займелі паступова i дабрабыт. Але гэта было куды пазней.
Самы малады з герояў майго аповеду – Фёдар Несцярэнка. Напрыканцы чэрвеня сёлетняга года яму споўніцца 88 гадоў. Толькі i ў яго няма здароўя, хаця па хаце, па двары пры неабходнacцi ходзіць без пабочнай дапамогі.
Болей ужо нікуды. Ды i няма такой неабходнасці. Kaлi што патрэбна, прынясуць альбо зробяць сацыяльны работнік, родзічы.
Мой суразмоўца даволі сумбурна, але ахвотна распавядае, як перад вайной паспеў скончыць 7 класаў мясцовай школы, а калі прыйшлі нямецка-фашысцкія захопнікі, жыў разам з бацькамі, дапамагаў iм займацца хатняю гаспадаркаю.
У калгасе працавалі таксама. Не pacпусцілі гітлераўцы калгасы, бо іхняй арміі патрэбны быў правіянт. Вось i прымушалі вяскоўцаў рабіць яшчэ болей, чым раней. Калі хто адлыньваў ад працы – часам лупцавалі, а потым адпраўлялі на прымусовыя работы ў Германію.
Ветэран успомніў, як у вёсцы Сядзіч старэйшыя хлопцы на цягельным заводзе ўзарвалі дызельную ўстаноўку, а самі падаліся ў партызаны.
Ён жа патрапіў у дзеючую армію толькі напачатку снежня 1944 года. 3 Магілёва эшалонам павезлі нібыта на захад, але цягнік разбамбіла варожая авіяцыя. Атрымаў кантузію. Лячыўся, зноў удзельнічаў у баявых дзеяннях.
Вайна скончылася ў мai 1945 года, многія паехалі дамоў, а Фёдар Іociфавіч працягваў служыць ажно да красавіка 1951 года. 20 красавіка дэмабілізаваўся. Па накіраванні паехаў вучыцца на шасцімесячныя курсы, дзе рыхтавалі інструктараў-трэнераў па фізкультуры са спецыялізацыяй «футбол». Курсы тыя дзейнічалі пры Mінскім дзяржаўным інстытуце фізкультуры. Вось пасля ix заканчэння i вярнуўся на Быхаўшчыну.
18 кастрычніка таго ж года выбралі старшынёю райсавета дабраахвотнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Калгаснік».
На гэтай выбарнай пасадзе прапагандаваў здаровы лад жыцця ў сельскай мясцовасці больш дзесяці гадоў. Без адрыву ад вытворчасці паспеў скончыць Магілёўскі будаўнічы тэхнікум. I вырашыў падмацаваць тэарэтычныя веды практычнымі. Працаваў на будоўлі, нават начальнікам групы ваенізаванай аховы паспеў пабыць. Толькі нядоўга. Сваю працоўную кар'еру завяршыў тэхнікам-будаўніком раённай бальніцы, а з чэрвеня 1992 года капітан у адстаўцы Фёдар Несцярэнка стаў інвалідам вайны другой групы. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Пенсіяй задаволены, яна ў яго складае 4,5 мільёна рублёў у месяц.
– 3 мяне ўпаўне хапае, – прызнаецца ветэран, – бо калі ў ліхія 90-я некалькі гадоў жыў на Украіне, то маёй пенсіі ледзве хапала на аплату кватэры і камунальных паслуг, на хлеб і малако. Калі вярнуўся ў родную Беларусь, то стала хапаць і на ўсё іншае, што трэба для нармальнага жыцця.
Фёдара Іосіфавіча вельмі турбуюць падзеі ў суседняй краіне. Нядаўна глядзеў тэлевізар, паказвалі абстрэльваемы нацыянальнай гвардыяй Данецк, дык пазнаў двор i дом, у якім жыў, вельмі разнерваваўся, бо непатрэбна простаму люду вайна. Яе прагнуць тыя, якія даўно абрабавалі свой народ, давялі яго да цяперашняга стану.
Каранным халстаўнічанінам лічыць сябе Сяргей Кавалёў. Яму ў чэрвені мінулага года споўнілася 90, i стары жыве зараз з сынам Пятром у сваёй хаце на вуліцы Падлеснай. Здароўя ў ветэрана таксама няма. Ён ужо больш ляжыць на ложку, чым ходзіць, але пра сябе, наколькі ўспомніў, таксама ахвотна расказаў. Таму i даведаўся, што ў яго ўсяго 6 класаў адукацыі, жонка даўно пайшла ў лепшы свет, але ёсць, акрамя Пятра, яшчэ трое дзяцей. Старэйшы за яго, Васіль, жыве ў Рагачоўскім раёне на Гомельшчыне, Святлана – тутэйшая, а Надзея – у Чавускім раёне.
Калі быў значна маладзейшы, меў дзвюх кароў, каня, авечак, свіней, курэй i гектар зямлі. Цяперака аб тых днях застаецца толькі ўспамінаць.
Пра службу ў Савецкай Арміі — таксама. А ваяваў i служыў ён з чэрвеня 1944 па люты 1947 года.
– Як толькі нас вызвалілі савецкія войскі, адразу паклікалі ў ваенкамат, – кажа стары, – адтуль патрапіў у Бабруйск, у запасны артылерыйскі полк, у якім два месяцы вывучаў армейскую справу, 155-міліметровую гармату. А ўжо ў снежні вызначылі ў гукавую разведку. Разведчыкам-сувязістам i сустрэў канец вайны. Браць Берлін не давялося, а вось Кенігсберг – так. За ўзяцце Кенігсберга аднайменны медаль мае. Як i «За перамогу над Германіяй», медаль Жукава, іншыя ўзнагароды.
Ёсць у Сяргея Іванавіча медаль «За баявыя заслугі» i, зразумела, медаль «Ветэран працы», бо ягоны працоўны агульны стаж складае ажно 44 гады. А працаваў звычайны селянін там, дзе былі патрэбны ягоныя рукі: конюхам, вартаўніком цяплічнай гаспадаркі, жывёлаводам-пастухом, стралком вaeнiзаванай аховы.
Самы старэйшы з трох ветэранаў – Сяргей Нікіфаравіч Шувалаў, чый дом таксама на вуліцы Падлеснай, у coтнi метраў ад дома Кавалёва, але ён у iм не жыве, а ў дачкі Наталлі. Шувалаву напачатку лютага сёлетняга года ўжо споўніўся 91 год.
– Але гэта па дакументах, – удакладняе Наталля, таксама пенсіянерка, – на самой жа справе бацьку ўжо не 91, а 93 гады.
Пражыў жа стары не толькі вялікае, a i надзвычай цяжкае жыццё. Ён нарадзіўся i рос у Тамбоўскай вобласці Pacii. Акурат там, дзе ў 30-я гады зашугаў страшэнны голад. Людзі гінулі сем'ямі. Не абмінуў галадамор i сям'ю Шувалавых. Спачатку памёр бацька, потым – маці.
Прызыў у войска палічыў збавеннем ад лютай смерці. Толькі ў вучэбным лагеры пад Каломнаю кармілі дрэнна. Пачаў прасіцца на фронт. Просьбу задаволілі. Так апынуўся пад горадам Грозным, дзе шла бітва за Каўказ. Ваяваў у складзе артылерыйскага дывізіёнy, атрымаў цяжкае раненне нагі.
Калі дактары пасля лячэння прызналі салдата часткова годным да далейшай службы, то пра артылерыю ўжо не магло быць нават гамонкі. Накіравалі ў нейкую лётную часць пад Армавір, залічылі будаўніком. Так i рухаўся з гэтай часцю праз Украіну, Польшчу на Германію ўслед за наступаючымі савецкімі вайскамі, аднаўляючы аэрадромы ды гарнізоны.
Калі скончылася вайна, са сваёю часцю перадыслакаваўся ў Быхаўскі авіягарнізон, які адбудоўваў да сярэдзіны 50-х гадоў.
Былы малодшы сяржант Сяргей Шувалаў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мядалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй» i, вядома, медалём «Ветэран працы». Вырасціў чацвера дзяцей.
Коласаў, М. Ім хапіла вайны таксама / Мікола Коласаў // Маяк Прыдняпроўя. – 2015. – 21 лютага. – С. 3.