СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
– Помню Сталинград. Обмотанные, оборванные раненые немцы. Здоровые выстраивались в очередь, чтобы снять с мертвого товарища одежду. Однажды попали к нам в медсанчасть двое пленных фрицев, и нужно было подать им воды – не смогла, просила солдат.
Под Курском – распутица. Раненых не вывозили, оставляли в деревне. Я – с ними. Продукты закончились. Местное население спасло от смерти. А в целом голодать не приходилось. На праздники – наркомовская норма, махорки раненым хватало.
Была у нас и своя самодеятельность. Две медсестрички хорошо пели. К сожалению, одна из них погибла.
Получали и письма из дома. Новости сообщал разные. Один солдатик не смог справиться с известием о замужестве любимой девушки, срочно попросился на передовую, где и подставил себя под пули. Приходили письма от брата. Тот был на фронте, позже погиб.
Подружки ходили на танцы, влюблялись. И сама испытывала симпатию к одному связисту. Но не сложилось: обиделась за то, что не ответил на поздравление.
Работала в санпропускнике, видела разное: вши, чесотку, другие болезни. Сама как-то чесоткой заразилась.
Победу ждали и предвидели. Когда вернулась домой, ужаснулась от того, что пришлось пережить родным в оккупации...
Викторчик, Н. Воспоминания о войне / Нина Викторчик // Асіповіцкі край. – 2014. – № 35. – С. 2.
Вайна, якія б формы яна ні мела, і якія б мэты перад сабой ні ста віла, – гэта ўсеабдымная бяда і пакуты. Вайна – гэта заўсёды страшна. I ў вайны, як гаворыцца ў вядомай кнізе Святланы Алексіевіч, не жаночы твар...
– Дваццаць другога чэрвеня нам на рабоце аб’явілі, што пачалася вайна, а ўжо ў ноч на дваццаць трэцяга ў Гомелі пачалася бамбёжка, – гаворыць 78-гадовая Алена Пятроўна Бусель. – Памятаю, падышла да акна, усё калоціцца, і сама стаю і калачуся, як ад ліхаманкі. Пасля таго, як крыху ачомала, слусцілася ў падполле...
Нарадзілася Алена Пятроўна ў Жлобіне. Пасля заканчэння сямі класаў школы хацела пайсці куды-небудзь вучыцца, ды бацька адгаварыў: „Нясмелая ты, – казаў ён, – куды табе…».
У сям’і Бусель было сямёра дзяцей. Самай старэйшай была Марфа, якая, пасля таго, як выйшла замуж, у 39-м забрала да сябе маладое дзяўчо нянькай. Жылі ў Гомелі. Праз пэўны час уладкавалася Алена ў ашчадную касу, дзе і працавала да злапамятлівага дня. На другі дзень вайны касу закрылі, а людзей пазвальнялі. З таго часу і пачаўся доўгі, пакутлівы шлях жанчыны па сцежках ваеннага ліхалецця.
– Калі пачалася эвакуацыя, адна мая супрацоўніца параіла паехаць з ёй у Арол. Паехала. Там жа сустрэла знаёмую зямлячку, якая запэўніла, што трэба вярнуцца назад, у Гомель...
Горад быў увесь разбураны. Усюды пабітае шкло, камяні і цішыня. Жанчыны знайшлі кватэру і ўбачылі, што ўсё разрабавана. Алена прапанавала пайсці пераначаваць у хату былой яе гаспадыні, дзе да вайны кватаравала. Даль бог, там усё было на месцы. Да паўночы размаўлялі жанчыны, усё суцешвалі сябе думкай, што вайна хутка скончыцца.
Літаральна праз тыдзень на Гомель прыйшла чарговая хваля бамбёжак, і – зноў эвакуацыя. А 17 жніўня немцы ўжо былі ў горадзе...
Доўгая аказалася дарога да Варонежа, куды на цягніку дабіраліся жанчыны. Калі адбываліся налёты варожай авіяцыі, усе выбягалі з вагонаў і клаліся на зямлю абапал чыгункі. I ўсё ж дабраліся.
– Невядомасць была поўная, бо ні газет, ні радыё ў нас не было. Ніхто не ведаў, на якім мы свеце. Стан душы быў вельмі прыгнечаны. Мая малодшая сястра, з якой мы сустрэліся ў Гомелі, і якая паехала разам са мною, працавала медсястрой да вайны. Аднойчы, памятаю, убачыла яна санітарны цягнік і кінулася да яго наўздагон... Паехала на фронт. Засталася я адна...
У Варонежы жанчына спрабавала ўладкавацца ў медсанчасць, але не было спецыяльнай адукацыі, таму і не ўзялі.
Лёс праз некалькі месяцаў закінуў дзяўчыну ў Астрахань, дзе разам з такімі ж эвакуіраванымі людзьмі капала акопы, а летам працавала ў калгасе. Менавіта адтуль разам з іншымі дзяўчатамі патрапіла Алена на фронт. Крыху падвучылі медыцыне і прама пад Сталінград, дзе ў медсанбаце працавала санітаркай. Разам з батальёнам давялося прайсці дарогамі Курскай дугі, Бабруйскага катла, Варшавы, Кёнігсберга і Берліна.
Па дарозе на захад у Брыцалавічах сустрэла знаёмую жанчыну, якая паведаміла, што бацькі жывыя і жывуць у Асіповічах. Пабачыць блізкіх людзей удалося крыху пазней, калі перад наступленнем на Варшаву далі кароткачасовы водпуск. А перад гэтым атрымала ліст ад сябра роднага брата, які паведаміў, што брат загінуў...
У жніўні 45-га прыйшла дэмабілізацыя. У канцы месяца Алена Пятроўна ўжо была ў Асіповічах.
– Як прыехала дадому, ледзьве знайшла работу. Праўда, ненадоўга, бо сястра ўгаварыла ехаць на заробкі ў Карэю... Туды нам не ўдалося даехаць, таму вырашылі папрацаваць ва Уладзівастоку. У Асіповічы вярнулася ў шэсцьдзесят шостым...
Так склаўся жаночы лёс, што большую частку свайго жыцця пражыла адна. Толькі ў 75-м узяла грамадзянскі шлюб з добрым чалавекам, якога тры гады, як пахавала. Зараз Алена Пятроўна жыве адна. А ў скарбонцы, акуратна закутаная аксамітам, ляжыць памяць вайны: медалі «За баявыя заслугі», За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй», медаль Жукава, і ордэны Айчыннай вайны (І-й, 2-й ступеней) і Чырвонай Зоркі.
У Дзень Перамогі Алена Пятроўна збіраецца ісці на могілкі, бо на Радаўніцу людзі прыходзяць сюды, каб памянуць памёрлых...
Жданаў, П. Там засталася спапялёная маладосць / Павел Жданаў // Запаветы Леніна. – 2000. – 6 мая. – С. 2.