ФОТО
СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
65 год год, як адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны, ахвярай якой стаў кожны трэці жыхар Беларусі. 65 год, як наш народ жыве ў міры і згодзе: не ведаюць голаду і страху смерці дзеці, не чакаюць страшэнных вестак з фронту маці і жонкі, не ідуць у бой дзевятнаццацігадовыя юнакі. Краіна развіваецца, год ад году ўсё болей расквечваюцца гарады і сёлы, насельніцтва Беларусі занята стваральнай працай. І ўсё гэта, дзякуючы ім – непераможным і непахісным салдатам Вялікай Айчыннай, тым, хто, не шкадуючы свайго жыцця, ішоў у бой, каб здабыць нам мірнае сёння.
Перад усімі імі, чые імёны ўвекавечаны ў помніках і абелісках, хто выйшаў з крыважаднага пекла вайны жывым, але не дажыў да дзён сённяшніх, перад тымі, хто яшчэ побач і штогод у дзень 9 Мая прыносіць кветкі да магіл таварышаў-аднапалчан, – мы нізка схіляем галовы і выказваем ім шчырыя і сардэчныя словы прызнання і падзякі.
Калі пачалася вайна, У. В. Бураку (на здымку), жыхару вёскі Малыя Бортнікі, было ўсяго 16-ць. На фронт у такім узросце, вядома ж, яшчэ не бралі. Таму, каб не трапіць на прымусовыя работы ў Нямеччыну, Уладзіміру і яго сябрам-равеснікам даводзілася хавацца, быць вёрткімі. На вайну Уладзімір Васільевіч патрапіў у 1944 годзе. Якраз тады савецкія войскі, вызваліўшы Беларусь і родную Бабруйшчыну, трымалі кірунак на Захад, у фашысцкае логава. На той час Уладзіміру Васільевічу было ўжо дзевятнаццаць, і ён з гордасцю мог прылічыць сябе да абаронцаў Айчыны.
Нягледзячы на немалы адрэзак часу, стары салдат і дагэтуль добра памятае назвы гарадоў і нават некаторых малых населеных пунктаў, праз якія даводзілася ісці, ачышчаючы зямлю ад ворага. Спачатку яго і іншых хлопцаў-равеснікаў накіравалі ў Брэст, у склад 1-га Беларускага фронту. Пасля далучылі да 2-га Беларускага фронту, пайшлі на Гродна. А яшчэ пазней армія, у якой служыў, злучылася з 3-ім Беларускім фронтам. У яго складзе сталі трымаць кірунак на Прусію, на Кенігсберг. Уладзімір Васільевіч быў тады мінамётчыкам.
– Такім чынам, давялося паваяваць у складзе ўсіх трох беларускіх франтоў, – не без гонару дзеліцца ветэран. – А вось у Берліне не быў. Таму што нашай арміі было дадзена заданне знішчыць кенігсбергскую групіроўку войск праціўніка, чым мы і займаліся. Давялося ўсяго паспытаць. Асабліва цяжка было падчас фарсіравання ракі на працягу 13 кіламетраў. І ўсё гэта пад нясцерпны скрэжат снарадаў і бясконцыя выбухі бомб. Прызнацца, ужо і не марылі выйсці з гэтага пекла жывымі. Пашчасціла. Праўда, без раненняў не абышлося. Іх на рахунку Уладзіміра Васільевіча два. Цяпер ён інвалід 2-й групы.
– Затое і немцу ад нас тады дасталася, – разважае ветэран. – Знішчылі мы ворага, хоць і з вялікімі стратамі з нашага боку.
У 1945-м, пасля аб’яўлення перамогі над нямецка-фашысцкай Германіяй, дамоў Уладзімір Васільевіч яшчэ не вярнуўся.
– На працягу трох год нёс службу ў радах савецкай арміі. Спачатку на Бабруйшчыне, пасля адправілі на Марачанку, польскую мяжу. Яшчэ праз некаторы час быў накіраваны ў Слуцк, затым у Брэст. З Брэста ў горад Пружаны гэтай жа вобласці, пасля – у Камянец, акурат пад Белавежскую пушчу. У родную вёску вярнуўся, як цяпер памятаю, 28 красавіка 1948 года.
Вярнуўшыся пасля дэмабілізацыі ў любыя сэрцу Малыя Бортнікі, родную вёску Уладзімір Васільевіч болей не пакінуў.
– Тут усё роднае, сваё, – гаворыць ветэран. – Тут людзі, з якімі вырас і жыццё пражыў.
З жонкай Антанінай Рыгораўнай працавалі ў мясцовым калгасе. Яна паляводам, ён – шафёрам. Пражылі ў згодзе і павазе адзін да аднаго шмат год. Выгадавалі і далі пуцёўку ў дарослае жыццё дзецям, у якіх ужо свае сем’і.
Цяпер Уладзімір Васільевіч жыве адзін, але не скардзіцца – не прывык да гэтага стары салдат. Дый дзяржава аказвае добрую падтрымку. Наведваюцца ў дом, адкуль пайшло іх карэнне, дзеці і ўнукі. А ў дзень 9 мая Уладзімір Васільевіч Бурак, як і штогод, збіраецца прыняць удзел у святкаванні Дня перамогі, каб сустрэцца з паплечнікамі-ветэранамі і пакласці кветкі на магілы тых, каму, у адрозненне ад яго, не пашчасціла ў той вайне.
У. В. Бурак прымаў удзел у абароне Варшавы, Кенігсберга, удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, Германіі.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі: «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кенігсберга», «За перамогу над Германіяй», медалём імя Жукава, юбілейнымі медалямі, сярод якіх і «65 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Карпенка, А. Лёс, апалены вайной / Алена Карпенка // Трыбуна працы. – 2010. – 29 апреля.
16 июня 1941-го Володя Бурак получил свидетельство об окончании школы-семилетки, а через шесть дней началась страшная война. В душе паренек где-то завидовал тем, кто шел на фронт, чтобы родную землю защищать от вероломных немецких захватчиков. Да годы не позволяли стать в ряды защитников, чтобы вместе дать отпор врагу. Но это время пришло – в июне 44-го года. Немцы уже катились назад, на запад, к своему логову, преследуемые бойцами Красной Армии. Вот тогда-то, по освобождению бортниковской земли, Владимира и призвали на фронт добивать агрессора. Парню как раз двадцать годков стукнуло – самый что ни есть солдат!..
– Вначале наши войска двинулись на Брест, – вспоминает Владимир Васильевич. – Но после Синявки, что под Барановичами, мы повернули на Гродно и Нарву. Фактически все боевые сражения, в которых довелось участвовать, и происходили в районе Балтийского моря. Участвовал в штурме и взятии Кенигсберга, за что имею медаль… Воевал вначале в составе 1-го Белорусского фронта, затем – 2-го, а день Победы встретил в частях 3-го Белорусского фронта. Минометчик 479-го полка 48-й армии.
Радостное событие о безоговорочной капитуляции Германии застало рядового Владимира Бурака в госпитале. Накануне, 7 мая 1945-го, он был ранен на балтийском побережье, где еще шли бои с противником. Это было второе ранение. Причем – довольно тяжелое. Осколками вражеской мины повредило лицо, посекло тело, боец потерял два зуба… А свое первое кровавое крещение минометчик принял еще в начале ноября 44-го – под городком Пунтуск, на территории Польши, где также был ранен.
– В свои родные Малые Бортники после окончания войны и воинской службы вернулся я 28 апреля 1948-го года, – рассказывает ветеран Отечественной. – Еще когда дослуживал в армии, выучился на шофера. Специальность пригодилась. Всю жизнь, до выхода на пенсию, отработал в колхозе водителем. Через мои руки прошли многие машины – это «Студебекер» и «Форд-6», ЗИС-5 и ГАЗ-51, «Волга» и «Москвич», УАЗ-469.
Мужество простого рядового фронтовика отмечено орденом Отечественной войны I-й степени, медалью «За боевые заслуги» и еще десятком юбилейных наград. Накануне следующей годовщины Дня Победы, которую наш народ отметит в очередной раз, Владимир Васильевич Бурак встретит свое 86-летие. Но несмотря на такой почтенный возраст ветеран по-прежнему подвижен и энергичен. Он хорошо помнит боевые, огненные события далекой давности. О них ему постоянно напоминает осколок, что засел в шее, и который он носит в себе до сих пор.
– Пробовал как-то уговорить врачей, чтобы удалили. Зачем мне чужой металл и такая память? – шутит Владимир Васильевич. – Но не согласились. Сказали: дескать, недалеко от сонной артерии засел осколок. Опасно трогать… Ну и шут с ним – и так проживу, – улыбается ветеран, но тут же хмурит брови и добавляет на полном серьезе: – Но другим такого не пожелаю! Пусть оберегает судьба молодых от ужасов войны…
Босак, М. Осколок памяти жестокой войны / Михаил Босак // Трыбуна працы. – 2011. – 23 февраля.
…Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Валодзю Бураку было ўсяго шаснаццаць. Мала, каб пайсці на фронт, на перадавую, і дастаткова, каб раздражняць сваёй прысутнасцю акупантаў, якія ўспрымалі статнага юнака як патэнцыяльнага ворага. Па гэтай прычыне малады чалавек, хоць і выношваў планы ўласнай помсты захопнікам, на вочы немцам стараўся не трапляць.
Час, каб паквітацца з ненавісным ворагам, прыйшоў у 44-м, пасля таго, як савецкая армія вызваліла ад захопнікаў Бабруйшчыну і яго родныя Малыя Бортнікі. На той час Валодзю споўнілася 18 год, і ён разам з іншымі равеснікамі-аднавяскоўцамі ўліўся ў яе рады.
– Кірунак трымалі выключна на захад, – прыгадвае стары салдат. – Да гэтага часу ў памяці засталіся назвы ўсіх гарадоў, праз якія давялося прайсці, а таксама назвы некаторых сельскіх мястэчак. Ваяваць давялося ў складзе мінамётнага палка, РГК (рэзерв галоўнакамандуючага 48-й арміі). Спачатку наш полк у складзе 1-га Беларускага фронту пайшоў на Брэст, потым з 2-ім Беларускім пайшлі на Гродна, а яшчэ пазней нас перадалі 3-му Беларускаму фронту – пайшлі на Усходнюю Прусію, на Кенігсберг. Так што давялося паваяваць на трох франтах. Ішлі, вядома ж, з баямі – знішчалі Кенігсбергскую групіроўку праціўніка. Асабліва жорсткія баі вяліся падчас пераправы праз Одар. Пад снарадамі і бомбамі фарсіраваць давялося амаль 13 км. Колькі людзей у той мясарубцы палягло, колькі баявых таварышаў!
Не абмінула варожая куля і Уладзіміра Васільевіча: за час баявых дзеянняў ён быў двойчы паранены. Пра тое, што давялося нялёгка, але жаданне прагнаць ворага з захопленай ім зямлі прымусілі салдата забыцца на страх і крочыць толькі наперад, сведчаць узнагароды: ордэн «Айчыннай вайны 1-й ступені», медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кенігсберга», «За перамогу над Германіяй».
У родныя мясціны пасля вайны франтавік вярнуўся толькі ў красавіку 1948 года, на працягу трох гохадоў пасля перамогі служыў у войску. Адразу пасля вяртання на малую радзіму – іншага месца для жыцця салдат нават уявіць не мог – актыўна ўключыўся ў работы па аднаўленню народнай гаспадаркі: на працягу не аднаго дзесятка гадоў шафёрыў у мясцовым калгасе.
Карпенка, А. Ён быў і застаецца ў страі / Алена Карпенка // Трыбуна працы. – 2015. – 25 апреля. – С. 6.