ФОТО
Младший лейтенант Леонид Тарасович Верещагин, 1953 год, г. Сталинград
СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
Из донесения командования 1-й Бобруйской партизанской бригады: «17 сентября 1943 года в 11.45 на реке Березина группа Сикорского потопила пароход с немецкими солдатами...». Из другого источника:
«… пытавшиеся спастись, были уничтожены все до одного».
Сам по себе факт необычный.
Ну, мост, ну, автомашина, но, чтобы – пароход!.. И каково же было мое удивление, когда, заинтересовавшись данной операцией партизан, я узнал, что, жив один из людей, обеспечивших группу необычной миной – 100-килограммовой авиационной бомбой, которую партизаны двое суток несли с аэродрома от станции Телуша. И встретился этим удивительным человеком. Однако еще немного информации...
Командир бригады Виктор Ильич Ливенцев в своей книге «Партизанский край» вспоминает: «Не успев эвакуироваться в тыл, Крылович с первого дня оккупации города вместе с десятиклассником Леонидом Верещагиным... организовали подпольную комсомольскую группу на станции Осиповичи.
Их работой руководили М.С. Шведов и И.К. Потоцкий. Встречался с группой и секретарь Могилевского подпольного обкома комсомола П.Ф. Воложин. Группой уничтожено 27 цистерн с бензином, выведено из строя 38 электромоторов...». Еще впереди крупнейшая диверсия Федора Крыловича, повлиявшая определенным образом на исход Курской битвы.
Но Леонида в то время уже не было в городе. Почувствовав в ноябре 1942 года, что к нему подбирается немецкая контрразведка, он с 10-ю подпольщиками уходит в 752-й партизанский отряд в районе д. Комарин, позже, после совершения диверсии, сюда придет его боевой товарищ. И начались партизанские будни.
На долю Леонида выпала задача сбора боеприпасов, любого оружия, его ремонта, совершенствования, пристрелки, изготовление взрывных устройств и детонаторов. Со временем он становится начальником боепитания бригады, оставаясь рядовым, так как и звания, и дисциплина в отряде были; по его словам, как в кадровой армии. С полной уверенностью можно утверждать, что в уничтожении более 5 тысяч фашистов, 55 эшелонов, 338 автомобилей, подрыве 19 железнодорожных и 69 шоссейных мостов, 1.305 рельсов (итоговые цифры деятельности бригады), есть весомый вклад и Леонида Тарасовича Верещагина. Он вспоминает: «Мало кто сейчас помнит о довоенной и военной истории города. Например, о том, что Южный городок строился в 37-38 годах. Вдоль него по улице Рабоче-Крестьянской стояло 10-12 4-этажных кирпичных зданий для комсостава. В казармах здесь, в Лапичах и Цели дислоцировался 6 кавалерийский казачий корпус, которым одно время командовал будущий Маршал Жуков, потом – будущий Маршал Еременко, с сыном которого я учился в школе – на месте сегодняшнего учебно-производственного комбината. В здании санэпидстанции был в райвоенкомат. В военной гостинице – штаб корпуса. Командовал кавдивизией в Осиповичах Павловский. На месте парка имени 50-летия Октября стояли одноэтажные кирпичные здания, одно из них было польской школой. Еврейская школа стояла на месте нынешней церкви, а рядом со второй до сих пор сохранилось здание довоенной железнодорожной школы. В старом здании 5 школы были курсы НКВД. На месте детского сада по улице Абросимова находился райком партии. Это история города, которую нужно знать».
В новогоднюю ночь с 1942 на 1943 год на перегоне Осиповичи-Бобруйск партизаны пустили под откос пассажирский поезд Брест-Орел. Около 400 фашистов, в основном – офицеры, были уничтожены. Обозленные немцы окружили 4 района иуд. Маковье зажали в кольцо 3 бригады. Командиром 1-й бригады была предложена и осуществлена беспрецедентная в истории народного ополчения атака на прорыв: в первую цепь наступающих выставили 40 пулеметов, которые буквально смели противника, бригады вырвались из кольца и ушли в Кличевский район. А здесь была партизанская зона... Здесь пахали, сеяли, работали школы, «крутили» кино, набирались сил для новых схваток.
Леонид Тарасович вспоминает: «После отдыха и рейда по северной части Осиповичского района, через Протасевичи и Заболотье переместились на его южную сторону. Итальянские гарнизоны из этих сел хотя нас и видели, но не сделали ни одного выстрела, боялись. Для охраны железнодорожных путей немцы использовали до 50 солдат на километр, они через каждые 500 метров строили ДЗОТы и жили в сооружениях постоянно. Но это нас не останавливало». В доказательство привожу выписку из докладного секретаря Бобруйского подпольного райкома КП(б)Б: «...за октябрь-декабрь подорвано 11 воинских эшелонов, 25 автомашин, вырезано 81 километр телефонно-телеграфной связи, выведен из строя Бобруйский хлебозавод и водокачка на станции. 23 декабря 1943 года». Земля горела под ногами оккупантов.
После соединения с регулярными частями Советской Армии 1-я бригада была расформирована, но группа партизан вернулась в еще занятые врагом родные места. Только в августе 1944 года Леонид Тарасович стал сугубо гражданским человеком. Работал механиком в дистанции сигнализации и связи. В 1948 женился, нажил трех детей, один из которых – в далекой Сибири, кандидат химических наук. Нежданно-негаданно в 1952 году бывшего партизана призывают на службу, но и тут он не ударил в грязь лицом, через восемь лет – уже капитан, а тут и хрущевское сокращение армии началось и – снова он – электромеханик дистанции сигнализации и связи. Им и проработал около 30 лет. Награжден двумя орденами Отечественной войны, 18-ю медалями. На 55-летие Победы Указом Президента республики за заслуги перед Отечеством Леониду Тарасовичу присвоено очередное воинское звание «майор», а на недавнем совете ветеранов избран председателем секции по работе с партизанами и подпольщиками района.
...Он застегнул ей пальто, помог одеть сапожки и, приобняв за плечи, отправил жену в поликлинику. Болеет Мария Романовна... Более полувека вместе. Годы безжалостны к старшему поколению. А оно помнит то, что явилось фундаментом для становления и истории государства.
Филимонов, В. От рядового до майора / Владимир Филимонов // Асіповіцкі край. – 2002. – № 26. – 3 красавіка. – С. 2.
Прыпала юнацтва на вайну
Нарадзіўся Леанід Верашчагін у 1923 годзе ў нашай вёсцы Заручэўе. Сярэднюю школу скончыў у сорак першым і разам з равеснікамі будаваў планы на заўтра, але свае карэктывы ўнесла вайна...
Асіповіччына была акупіравана 7 ліпеня, і фашысты з дапамогай пятлі і кулі адразу пачалі ўсталёўваць «жалезны парадак». У кастрычніку быў схоплены і забіты катамі бацька: дзе магіла Тараса Данілавіча, ніхто з родных не ведае і зараз...
У той час Фёдар Андрэевіч Крыловіч, працуючы ў вагонным дэпо, ужо кіраваў камсамольскай арганізацыяй і якраз сюды ўладкаваўся электраманцёрам Леанід, таксама член ВЛКСМ. У пачатку сорак другога моладдзю быў наладжаны кантакт з 1-м Бабруйскім партызанскім атрадам пад началам Віктара Ільіча Лівенцава. Верашчагін нярэдка хадзіў на сувязь з партызанамі, атрымоўваў заданні ад лясных мсціўцаў. Іван Лаўроў, Міхаіл Зінкевіч, Браніслаў Маліноўскі, Уладзімір Александровіч, Антон Юшкевіч, сястра з братам Алена і Канстанцін Пармон, Сяргей Важнік, Іосіф Марозаў і сам Леанід збіралі зброю і боепрыпасы на месцы баёў, прыводзілі ўсё да належнага стану і перадавалі ў лес. Слухалі яны і радыё, перапісвалі зводкі Саўінфармбюро, распаўсюджвалі звесткі сярод насельніцтва раёна. Даставалі таксама бінты з медыкаментамі, бланкі пропускаў і г.д.
Адначасова не драмаў і вораг, так што калі над групай навісла смяротная небяспека, то па рашэнні старэйшыхтаварышаў яна ў лістападзе 1942 года цалкам і ўжо са зброяй пайшла ў партызаны, распачаўшы новае напружана-баявое жыццё. Нападалі на варожыя гарнізоны ў Вяззі і Ліпені, пускалі пад адхон эшалоны праціўніка і г.д.
У канцы таго года немцам і партызанам стала яўна цесна на Асіповіччыне, і вораг вырашыў знішчыць «лясных бандытаў», якія пастаянна не давалі яму спакою. Брыгада была акружана ў раёне Градзянкі, крывавыя баі ішлі практычна днём і ноччу. І «родныя сцены» дапамаглі партызанам 7 студзеня 1943 года прарваць варожую блакаду і выйсці з акружэння на суседнюю Кпічаўшчыну. Вярнуўшыся праз колькі часу ў родны раён і працягваючы наносіць удары па ворагу.
У сакавіку сорак трэцяга брыгада ля Верайцоў перайшла чыгунку і спынілася непадалёку ад Рэпішча. На другі дзень была разгромлена гітлераўская калона, але фашысты знайшлі партызан і 4 гадзіны вялі па іх мінамётны агонь, пасля чаго паспрабавалі акружыць іх стаянку. Не ўдалося: брыгада з боем рушыла ў бок Майсеевічаў і адарвалася ад праследавацеляў, дзякуючы пакінутаму ўзводу прыкрыцця, у які ўваходзіў і Леанід Верашчагін. Больш дзвюх гадзін стрымлівалі яны тады націск ворагаў, а потым адышлі да хутара Баршчоўка. Туды ж на іх плячах уварваўся і перадавы атрад немцаў, але атакі нашых байцоў ён не вытрымаў і, пакінуўшы больш за 40 чалавек забітымі і абоз з боепрыпасамі, адышоў.
Брыгада ж працягвала граміць фашыстаў у розных месцах Бабруйскага, Глускага, Акцябрскага раёнаў, не забываючыся, канечне, на родны: ля в. Мяжное знішчылі не адзін дзесятак салдат і афіцэраў, у красавіку-маі разграмілі гарнізон у вёсцы Пратасевічы...
Па ўказанні сакратара Магілёўскага падпольнага абкама камсамола Паўла Валожына была актывізавана работа на чыгуначным вузле станцыі Асіповічы. У атрадзе НКУС «Храбрацы», якім камандаваў Рабцэвіч, былі атрыманы магнітныя міны. Мікалай Патоцкі і Леанід Верашчагін знішчылі блок-пост Мінскай і Слуцкай гарлавіны, што дазволіла спыніць інтэнсіўны рух варожых цягнікоў з баявой тэхнікай і жывой сілай. За гэту аперацыю, дарэчы, Леанід Тарасавіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Фёдар Крыловіч падклаў тады міну ў галаве састава, а калі ўбачыў, што побач спыніліся яшчэ два эшалоны, то «узнагародзіў» і хвост цягніка. Праз паўгадзіны падышоў яшчэ адзін эшалон, а міны ставіліся з такім разлікам, каб яны ўзарваліся праз 2 гадзіны, калі састаў будзе ў дарозе. Але выбухі адбыліся непасрэдна на станцыі, так што дыверсія мела па-сапраўднаму вялікі рэзананс і нанесла багата шкоды гітлераўцам, а Фёдар заслужана атрымаў урадавўю ўзнагароду.
У лістападзе 1943 года брыгада пад Парычамі злучылася з перадавымі часцямі 37-й стралковай дывізіі, і больш за паўтары тысячы чалавек папоўнілі рады Чырвонай Арміі. Тады 49 партызан, у тым ліку і Леанід Верашчагін, атрымалі загад адправіцца ў Акцябрскі раён, каб вывезці адтуль параненых і хворых паплечнікаў. Аднак выканаць да канца запланаванае не ўдалося: немцы іх выявілі і перарвалі шлях назад, так што ўзброеную барацьбу ў варожым тыле прыйшлося весці да самога вызвалення Беларусі.
Вайна для Леаніда Верашчагіна скончылася ў чэрвені сорак чацвёртага ля станцыі Брожа, і яго адправілі аднаўляць разбураную гаспадарку: да 1952 года ён рабіў у дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Потым яго прызвалі ў армію, ён скончыў кўрсы афіцэраў запасу і да 1961 года служыў. Пасля вядомага скарачэння войскаў вярнуўся ў родную дыстанцыю, дзе і працаваў электрамеханікам і старшым электрамеханікам.
Рабіў, як і служыў, добрасумленна, уносіў рацпрапановы, карыстаўся аўтарытэтам і павагай. Да двух ордэнаў Айчыннай вайны, медалёў «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» і «За перамогу над Германіяй» далучыўся ветэранскі медаль, знак «Выдатны работнік Беларускай чыгункі». Не гаворачы пра шматлікія падзякі, граматы ды грашовыя прэміі, запісаў аб чым нямала ў працоўнай кніжцы гэтага сціплага чалавека.
З любай жонкай Марыяй Раманаўнай пражыў у згодзе паўсотні гадоў. На свеце ўжо чатыры ўнукі і столькі ж праўнукаў. Сын Аляксандр скончыў БДУ і зараз выкладае ў Бійскім тэхналагічным інстытуце: у 2000 годзе стаў доктарам тэхнічных навук, прафесарам. Сын Уладзімір таксама звязаны з дзейнасцю выкладчыка – робіць у Аршанскім ПТВ пры інструментальным заводзе.
Словам, на жыццё Леанід Тарасавіч не скардзіцца…
Аленікаў, Г. Прыпала юнацтва на вайну / Георгій Аленікаў // Асіповіцкі край. – 2004. - № 27. – 6 красавіка. - С. 2.