Маіх прабабулю і прадзядулю звалі Бараўцоў Сямён Максімавіч і Асіпенка Вольга Герасімаўна. Жылі яны ў вёсцы Кавычыцы. У іх было трое дзяцей, якіх прыйшлося гадаваць маёй прабабулі, таму што прадзед не прыйшоў з вайны. Яна атрымала паведамленне, што ён прапаў без вестак у 1942 годзе (маецца інфармацыя ў кнізе «Памяць» Касцюковіцкага раёна).
Мой прадзед нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Ягораўка Касцюковіцкага раёна. Быў адукаваным чалавекам, бо закончыў царкоўна-прыхадскую школу. Пра яго казалі: «Здатны да навукі». Прадзед вельмі хацеў вучыцца далей, але бацька яго не пусціў, бо было шмат работы ў вёсцы. У гады Вялікай Айчыннай вайны Сямён Максімавіч працаваў на заводзе ў горадзе Куйбышаве, дзе вырабляліся танкі. Па словах маёй бабулі Таццяны, прадзед быў добрым, спагадлівым, памяркоўным чалавекам. Вельмі шкада, что яго забрала вайна.