Майго прадзеда звалі Кажамякін Іван Якаўлевіч. Калі пачалася вайна, яму было 17 гадоў. Прадзед пайшоў на зборны пункт з Касцюковіч у Бранск. Служыў у разведцы на Ленінградскім фронце. Пасля зняцця блакады Ленінграда яго накіравалі ваяваць у Карэлію. Пад Вялікімі Лукамі хаваўся ў хляве ад бамбёжкі, ад выбуху снарада яго прысыпала зямлёю, але таварышы выратавалі яго. З Карэліі яго дэмабілізавалі.
Пасля вайны працаваў трактарыстам. Ёсць ваенныя ўзнагароды – медалі «За адвагу» і «За перамогу над Германіяй», а таксама – працоўныя.