Карпачоў Іван Іванавіч нарадзіўся ў 1918 г. у в. Валаськоўня. Пасля заканчэння школы быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Служыў на Далёкім Усходзе ў марфлоце. Месца службы – бухта Знаходка. Калі заканчваўся тэрмін службы, пачалася Вялікая Айчынная вайна. Іван Іванавіч у ліку сваіх аднагодкаў быў адпраўлены эшалонам на фронт. Ваяваў на Арлоўска-Курскай дузе. У 1943 г. у баі атрымаў раненне ў правую нагу і быў вывезены ў шпіталь на Украіну. У шпіталі нага доўга не гаілася і яе давялося ампутаваць. Гэтую страшную навіну паведамілі бацькам на радзіму Івана Іванавіча. У шпіталь сына прыехаў забіраць бацька Карпачоў Іван Аляксандравіч. Бацькі клапаціліся аб сыне. Іван Іванавіч рухаўся на мыліцах. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса імя Сталіна. Затым быў старшынёй сельскага Савета ў в. Нізькі. Пасля вайны Іван Іванавіч ажаніўся з Возьмелавай Верай Кандрацьеўнай. У іх нарадзіўся сын Леанід. Іван Іванавіч за сваю дзейнасць мае шмат узнагарод, якія ў цяперашні час захоўваюцца ў доме, дзе раней жыў Іван Іванавіч. Сярод узнагарод – тры медалі «За адвагу», ордэн Вялікай Айчыннай вайны I ступені і іншыя. Памёр Карпачоў Іван Іванавіч 17.10.1990 г., пахаваны на могілках у в. Валаськоўня.