Вайна... Мы яе ўяўляем па ўспамінах ветэранаў, па творах мастацкай літаратуры, аб ёй напамінаюць брацкія магілы,
Гэта вялікае выпрабаванне для тых, хто ваяваў, выцярпеў і не здзрадзіў.
Шмат пакут, гора і няшчасця вайна прынесла ўсяму народу. Гарэлі вёскі, людзі гінулі ад куль варожых салдат. Гітлераўцы зганялі ў канцлагеры людзей, не гледзячы на тое, што гэта жанчыны і дзеці, спальвалі іх у краматорыях.
Шмат злачынства, несправядлівасці бачыла мая прабабуля Вольга Іосіфаўна ў час вайны. Яе муж, Дабранскі Уладзімір Іванавіч, загінуў на фронце 14 кастрычніка 1944 года каля в. Уляскі Пултускага раёна, Варшаўскай губерні, пакінуўшы свайго сына.
Бабуля, ледзь стрымліваючы слёзы, шмат мне расказвала аб вайне:
– Была я яшчэ маладой, у в. Баранавічы ў нядзелю былі танцы, паўсюль гралі гармоні, людзі смяяліся, танцавалі. I вось па радыё раздаўся голас. Усе сталі і пачалі слухаць. «Увага! Увага! Нямецкія войскі ўварваліся на тэрыторыю нашай Радзімы!» I ўжо ў 6 гадзін раніцы вайна хлынула на людзей. Усе, хто былі на танцпляцоўцы, разбегліся па дамах. Мужчын забралі на фронт».
Я вельмі люблю і шкадую маю прабабулю. Столькі выцерпець, перанесці змог бы не кожны. Ей адной давялося паднімацъ сына Валодзю, працаваць ад цямна да цямна.
Яна ўзнагароджана медалямі за добрую працу. Прабабуля не хоча, каб мы, яе ўнукі і праўнукі, зведалі жаху вайны, голаду і болю, калі ты губляеш дарагога для цябе челавека.
І мне хочацца ўслед за маей прабабуляй сказаць:
«Людзі, беражыце мір!».