Беларусь у полымі 1941 года: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; навук. рэд. А. М. Літвін. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — 294 с. 


      У зборніку навуковых артыкулаў змешчаны матэрыялы па ваеннай гісторыі Беларусі напярэдадні і пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на пытаннях падрыхтоўкі і правядзення баявых дзеянняў злучэнняў і часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г., мабілізацыйных і эвакуацыйных мерапрыемствах, пытаннях акупацыйнага рэжыму, удзелу моладзі ў партызанскай і падпольнай барацьбе, падзей мінулай вайны ў гістарычнай памяці беларускага народа. 

    Праца будзе карыснай для гісторыкаў, вайскоўцаў, усіх тых, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй і гісторыяй Айчыны.