Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга / рэд. калегія: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. ; маст. У.П. Свентахоўскі. Мн. : Беларуская Энцыклапедыя, 2005. 589 с.   


    Выданне з'яўляецца заключнай кнігай серыі гісторыка-дакументальных хронік "Памяць". Змяшчае агульны нарыс пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Упершыню на старонках выдання публікуюцца табліцы страт Чырвонай Арміі ў баях на тэрыторыі Бела­русі. 

       У кнізе даецца інфармацыя пра найбольш значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі кожнага раёна рэспублікі. Змешчаны звесткі пра колькасць воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі і пахаваны тут, колькасць загінуўшых падпольшчыкаў, мірных жыхароў ахвяр фашысцкага тэрору. Даецца інфармацыя, калі і ў якім выдавецтве выйшла кніга "Па­мяць" па кожным раёне. 

      Кніга багата ілюстравана, у ёй змешчана каля 4 тысяч каляровых і чорна-белых ілюстрацый, партрэтаў, картаў.