Памяць сэрца = Память сердца : апавяданні беларускіх і расійскіх пісьменнікаў ; склад. А. В. Варанцоў, А. К. Кажадуб, Г. М. Малей. Мн. : Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi, 2010. 783 с.     

  

   Літаратурны зборнік “Памяць сэрца” – калектыўная праца беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. 

  Кніга прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, гераічнаму подзвігу беларускага і рускага народаў, якія змагаліся разам з брацкімі народамі былога СССР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

   У зборніку змешчаны творы пісьменнікаў старэйшага пакалення – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага часу і маладых празаікаў. Аўтары кнігі расказваюць аб падзеях вайны, аб тых, хто загінуў на палях бітваў, аб лёсах сваіх бацькоў і дзядоў на блізкіх, родных ім мовах: беларускай і рускай. 

  Хочацца спадзявацца, што зборнік будзе цёпла ўспрыняты чытачамі, для якіх, як і для яго аўтараў, подзвіг народа і памяць пра тых, хто загінуў, бессмяротныя.