Літвін, А. М. Савецкія святы і партызанскія парады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны = Soviet holidays and partisan parades on the territory of Belarus during the Great Patriotic War / Аляксей Літвін. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. –  143, [8] с. –  (Беларусь памятае: у імя жыцця і міру). 


   Багата ілюстраванае выданне ўпершыню распавядае аб такой унікальнай з’яве ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, як святкаванне савецкіх свят, прысвечаных дзяржаўным і рэвалюцыйным датам, у партызанскіх атрадах і партызанскіх зонах, а таксама правядзенне партызанскіх парадаў на тэрыторыі Беларусі, вызваленай ад гітлераўскіх захопнікаў. Асаблівая ўвага нададзена партызанскім парадам у Мінску і ў абласных цэнтрах Беларусі, якія адбыліся летам 1944 года. 

   Кніга, падрыхтаваная ў рамках усебеларускай акцыі "Беларусь памятае", прадстаўляе цікавасць для гісторыкаў, навуковых і музейных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай гістарычнай спадчынай.